Перайсці да зместу

Уладзімір Іванавіч Рамашкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Рамашкін
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Рамашкін Уладзімір Іванавіч
Дата нараджэння 6 верасня 1951(1951-09-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 жніўня 2002(2002-08-29) (50 гадоў)
Месца смерці
Краіна  Расія
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, музыкант, танцоўшчык, музычны прадзюсар, кінапрадзюсар
Інструменты вакал
Жанры фолк, джаз,поп, танцавальная музыка
Псеўданімы Ёўлань Ола
Калектывы Торама
Torama.RU
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Іванавіч Рамашкін (эрз.: Йовлань Оло[1][2]; 6 верасня 1951, Дубенскі раён, Мардоўская ССР, СССР — 29 жніўня 2002 Саранск) — дзеяч макшанскага, каратайскага, церуханскага і эрзянскага культурнага адраджэння канца XX стагоддзя, фалькларыст, музыкант, кінадакументаліст. Эрзя[2].

У 1975 годзе Уладзімір Рамашкін скончыў дырыжорска-харавое аддзяленне Саранскага музычнага вучылішча імя Л. П. Кірукова (клас кандыдата мастацтвазнаўства Мікалая Іванавіча Баяркіна), у 1980 годзе — дырыжорска-харавы факультэт Казанскай кансерваторыі (клас педагога Аляўціны Уладзіміраўны Булдаковай), у 1986 — аспірантуру пры НДІМЛГЭ (сектар фальклору і мастацтва).

У 1980 - 1989 гадах з'яўдляўся быў навуковым супрацоўнікам сектара фальклору і мастацтва Мардоўскага навукова-даследчага інстытута мовы, літаратуры і гісторыі. У 1986 годзе выйшла яго манаграфія «Пра некаторыя асаблівасці традыцыйнага песеннага мастацтва мардвы-каратаяў»[3][4], у якой апісаў фальклор каратайскіх сёлаў у Татарскай АССР. Пазней Уладзімір Рамашкін выступіў як сцэнарыст і кінематаграфіст, пры яго ўдзеле былі створаны дакументальныя фільмы «Каратаі» (руск.: Каратаи)[5] і «Вытокі» (руск.: Истоки). Здымаўся ў музычнай тэлестужцы "Пра што спявае «Торама»" (руск.: О чем поет «Торама»). З 1990 выкладаў музычныя дысцыпліны ў Рэспубліканскім вучылішчы культуры ў Саранску.

Найбольш вядомая праца Уладзіміра Рамашкіна — стварэнне этнамузычнага гурта Торама[2], у рэпертуар якой увайшлі эрзянскія, макшанскія, каратайскія песні. Рэпертуар гурта аб'ядноўваў традыцыі розных этнаграфічных груп, што насяляюць мардоўскі край. Гурт быў часткова сямейным: да актыўнага ўдзелу ў ім Уладзімір Рамашкін прыцягнуў сваіх сыноў — Віталя і Андрэя.

У апошнія гады жыцця, у кантакце з рускім рэканструктарскім рухам, Уладзімір Рамашкін узначаліў маладзёжны рух «Од Вий» (Новая сіла).

Гурт Торама працягвае канцэртаваць і запісваць альбомы.

  • Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Мардовія.
  • Кавалер ордэна Крыж Святой Марыі[6] за вялікі ўнёсак у развіццё і распаўсюджванне фіна-ўгорскай культуры ў свеце (7 сакавіка 2001).
  • Лаўрэат прэміі імя А. П. Рабава за ўнёсак у захаванне і развіццё эрзянскай мовы (2002)

Музей Уладзіміра Рамашкіна

[правіць | правіць зыходнік]
«Этна-Куда» імя У. І. Рамашкіна (с. Падлесная Таўла, Мардовія)

6 верасня 2006 года (ва ўгодкі 55-годдзя музыканта) у сяле Падлесная Таўла Качкураўскага раёна Мардовіі адкрыўся ўнікальны дом-музей «Этна-Куда» імя У. І. Рамашкіна[7]. У 1989 годзе, тады яшчэ малады, нікому не вядомы музыкант набыў невялікі дамок у сяле, палюбіўшы яго, ягоных добрых, простых жыхароў і навакольную прыроду з першага позірку. Быўшы ўжо вядомым фалькларыстам ён марыў пра этна-турыстычны маршрут у гэтае сяло, бо яно вядома як цэнтр эрзянскай традыцыі разьбы па дрэве. Штогод праводзіцца фальклорны фестываль старажытнай эрзянскай і макшанскай песні «Торамась терди»[8] прысвечаны дню нараджэнню Уладзіміра Іванавіча Рамашкіна.

Зноскі

  1. Мир глухих и слабослышащих Республики Мордовия. // Поездка в Подлесную Тавлу… Архівавана 3 жніўня 2017. (руск.)
  2. а б в «Эрзянь Мастор» // Звезда упала — свет её остался. Жизненный и творческий путь Йовлань Оло Архівавана 10 верасня 2018. (руск.), (эрз.)
  3. Ромашкин В.И. О некоторых особенностях традиционного песенного искусства мордвы-каратаев // Фольклор в творчестве мордовских писателей и композиторов / Тр. МНИИЯЛИЭ. Вып. 86. – Саранск, 1986. (руск.)
  4. Merja SALO. Katoava mordvalainen identiteetti – karatait ja Saratovin alueen ersäläiset (фін.)
  5. Мордовия музыкальная // Музыкальный фольклор мордвы-каратаев Архівавана 25 чэрвеня 2016. (руск.)
  6. Известия Мордовии//В Мордовии почтили память Владимира Ромашкина Архівавана 27 мая 2016. (руск.)
  7. Евдокимова Т. Его «Торама» звучит на весь мир. // Вперед. Атяшевского района. – 14 сентября. – С. 4.
  8. ЭТНОТУРИЗМ В МОРДОВИИ: ПЯТЬ МЕСТ, КОТОРЫЕ ОБЯЗАТЕЛЬНО СТОИТ ПОСЕТИТЬ ТУРИСТАМ! Архівавана 26 мая 2019.