Перайсці да зместу

Уладзімір Максімавіч Калтанюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Максімавіч Калтанюк
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1921(1921-10-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 2002(2002-04-04) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера хірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1990)
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзімір Максімавіч Калтаню́к (15 кастрычніка 1921 — 4 красавіка 2002[1]) — вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар.

Нарадзіўся ў вёсцы Бялёва (цяпер у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). У 1957 годзе скончыў фельчарска-акушэрскую школу ў Брэсце і да 1960 года працаваў загадчыкам фельчарска-акушэрсткага пункта ў Казахскай ССР[1]. У 1966 годзе скончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут і працаваў у ім. У 1966—1970 гг. малодшы навуковы супрацоўнік, у 1970—1977 гг. асістэнт кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, у 1977—1983 гг. асістэнт кафедры факультэцкай хірургіі, у 1983—1990 гг. дацэнт, у 1990—1992 гг. прафесар, у 1992—1998 гг. загадчык кафедрай[1]. У 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Кранеопластика формализированной гомокостью в условиях инфицированной раны при непроникающих черепно-мозговых повреждениях»[1]. У 1990—1997 гг. У. М. Калтанюк на пасадзе дэкана лячэбнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, а з 1998 года — прафесар кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі[1].

Памёр 4 красавіка 2002 года і пахаваны ў Гродне[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 80 навуковых прац і вучэбнага дапаможніка[1]. Сярод апублікаванага:

  • Краниопластика формалинизированной гомокостью в условиях инфицированной раны при непроникающих черепно-мозговых повреждениях [Text]: (Экспериментальное исследование): автореф. дис. … канд. мед. наук: № 777 — хирургия / В. М. Колтонюк ; М-во здравоохранения СССР, Первый Московский ордена Ленина и ордена Трудового Красного Знамени мед. ин-т им. И. М. Сеченова. — Москва, 1972. — 15, [1] с.: табл.
  • Диагностика и комплексное хирургическое лечение послеоперационных и рецидивных вентральных грыж больших и огромных размеров [Текст]: автореф. дис. … д-ра мед. наук: 14.00.27 / В. М. Колтонюк ; 1 Моск. мед. ин-т им. И. М. Сеченова. — М., 1990. — 45 с.
  • Хірургічныя хваробы [Текст]: вучэб. дапаможнік для студэнтаў мед. ін-таў / С. І. Юпатаў, У. М. Калтанюк. — Мінск: Выш. шк., 1996. — 351 с. — Библиогр.: с. 338—344. — 1000 экз. — ISBN 5-339-00984-Х.