Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч
Уладзімір Іванавіч Кірмановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 лістапада 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 2001 (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1940—1976 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч (1919—2001) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Уладзімір Кірмановіч нарадзіўся 5 лістапада 1919 года ў горадзе Кобрыне (цяпер — Брэсцкая вобласць Беларусі). Першыя дваццаць гадоў свайго жыцця жыў на тэрыторыі Польшчы. Скончыў сем класаў школы. У верасні 1940 года Кірмановіч быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У красавіку 1942 года ён скончыў курсы малодшых лейтэнантаў і быў накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Бранскім, Цэнтральным, Паўднёвым, 4-м Украінскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскім франтах, быў паранены. Удзельнічаў у Курскай бітве, вызваленні Украінскай ССР, Крыма і баях за Прыбалтыку[1].
Да жніўня 1944 годзе капітан Уладзімір Кірмановіч камандаваў знішчальна-супрацьтанкавай артылерыйскай батарэі 202-й танкавай брыгады 19-га танкавага корпуса 51-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту. 22 жніўня 1944 года ў баі ля вёскі Букайшыс Добельскага раёна Латвійскай ССР батарэя Кирмановича знішчыла 6 варожых танкаў, 2 САУ, вялікую колькасць салдат і афіцэраў. Калі разлік адной з гармат батарэі цалкам выйшаў са строю, Кірмановіч сам стаў да гарматы і знішчыў 2 нямецкіх танка. Батарэі ўдалося ўтрымаць захопленыя рубяжы[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм», капітан Уладзімір Кірмановіч быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 7588[1].
Пасля заканчэння вайны Кирманович працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1955 годзе ён скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе, пасля чаго служыў у розных вайсковых навучальных установах. У 1974 годзе ў званні палкоўніка Кірмановіч быў звольнены ў запас. Пражываў у Харкаве. Памёр 5 лютага 2001 года, пахаваны на харкаўскіх могілках № 2[1].
Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кірмано́віч Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 280. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Кірмано́віч Уладзімір Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 181. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Баграмян И. Х. Так мы шли к победе — М.: Воениздат, 1977.
- Нарадзіліся 5 лістапада
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрыне
- Памерлі 5 лютага
- Памерлі ў 2001 годзе
- Памерлі ў Харкаве
- Пахаваныя ў Харкаве
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Асобы
- Палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Ганаровыя грамадзяне Кобрына