Перайсці да зместу

Уладзімір Пятровіч Затонскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Пятровіч Затонскі
укр.: Володимир Петрович Затонський
Нараджэнне 27 ліпеня (8 жніўня) 1888
Смерць 29 ліпеня 1938(1938-07-29)[1] (50 гадоў)
Дзеці Dmitry Zatonsky[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[2]
Месца працы
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Пятровіч Затонскі (8 жніўня 1888, сяло Лысец, Падольская губерня, Расійская імперыя — 29 ліпеня 1938) — украінскі і савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Акадэмік Усеўкраінскай акадэміі навук (1929), Беларускай акадэміі навук (1933).

Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расіі. Кіраўнік камісіі Затонскага (1929), вывады якой сталі сталі падставай для палітычных рэпрэсій у БССР. Адзін з выканаўцаў Галадамору ва Украіне (1932—1933).

Скончыў Імператарскі універсітэт святога Уладзіміра ў Кіеве (1912). З 1913 года — выкладчык і загадчык лабараторыі Кіеўскага політэхнічнага інстытута.

Са снежня 1917 года ўзначальваў Сакратарыят асветы УССР, з сакавіка 1918 — Старыня Усеўкраінскага ЦВК. У 1919—1920 гадах — член Рэвваенсаветаў 12-й арміі Заходняга фронту, 12-й, 13-й, 14-й армій Паўднёва-Заходняга фронту і Рэвваенсавета Паўднёвага фронту. У 1921 — удзельнік ліквідацыі Кранштацкага паўстання. У 1922—1923 і 1933—1938 — наркам асветы УССР. З 1925 — сакратар ЦК КП(б)У, у 1927—1933 — старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б)У і наркам Рабоча-сялянскай інспекцыі УССР.

Праводзіў навукова-арганізацыйную работу ў якасці старшыні Камітэта па хімізацыі народнай гаспадаркі УССР (1928—1934). Удзяляў увагу працы навукова-даследчых устаноў і падрыхтоўцы навуковых кадраў.

У 1929 годзе ўзначальваў камісію Цэнтральнай кантрольнай камісіі УКП(б) па пытаннях правядзення нацыянальнай палітыкі ў БССР (так званую «Камісію Затонскага»). Вывады камісіі паслужылі важкай падставай для надуманых абвінавачванняў, якія былі прад’яўлены беларускай навуковай і творчай інтэлігенцыі ў канцы 1920-х гадоў і сталі падставай для палітычных рэпрэсій у БССР.

Удзельнік жорсткага падаўлення Кранштацкага паўстання супраць бальшавіцкай дыктатуры, адзін з выканаўцаў Галадамору ва Украіне (1932—1933 гады) (Кіеў і іншыя вобласці), кіраваў дэмантажом мазаік і фрэсак Міхайлаўскага Залатаверхага манастыра ў Кіеве.

Член Прэзідыума ЦВК СССР, член Прэзідыума Усеўкраінскага ЦВК.

Арыштаваны ў 1937 годзе, расстраляны 27 ліпеня 1938 года. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

  • Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928—2018. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 614 с. ISBN 978-985-08-2360-1
  1. Затонский Владимир Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Czech National Authority Database Праверана 29 ліпеня 2024.