Перайсці да зместу

Усходняя канферэнцыя (НХЛ)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
NHL Eastern Conference
Conférence de l'Est LNH
Заснаваны: 1974
Краіна: Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Канады Канада
Колькасць каманд: 16
Дзеючы пераможца: Тампа-Бэй Лайтнінг
Найбольшая колькасць тытулаў: Манрэаль Канадыенс (7)

Усходняя канферэнцыя — адна з дзвюх канферэнцый, якія выкарыстоўваюцца для падзелу каманд у Нацыянальнай хакейнай лізе. Другой канферэнцыяй з’яўляецца Заходняя канферэнцыя.

Усходняя канферэнцыя была створана ў 1974 годзе, калі НХЛ была падзелена на 2 канферэнцыі і 4 дывізіёны, і першапачаткова насіла назву «Канферэнцыя Прынца Уэльскага». Паколькі новыя канферэнцыі і дывізіёны не адлюстроўвалі паўночнаамерыканскую геаграфію, геаграфічныя назвы былі адменены. Усходняя канферэнцыя складалася з двух дывізіёнаў:«Дывізіён Адамса» і «Дывізіён Норыса». У 1981 годзе склады дывізіёнаў былі зменены для большай геаграфічнай адпаведнасці, аднак, назвы засталіся ранейшымі. Дывізіён Норыса «пераехаў» на захад, а Дывізіён Патрыка — на ўсход. Змена назваў адбылася ў 1993 годзе. Дывізіён Адамса змяніў назву на «Паўночна-ўсходні», а Дывізіён Патрыка быў пераназваны ў «Атлантычны дывізіён». Нягледзячы на ўсе гэтыя змены, трафей чэмпіёна канферэнцыі Прыз прынца Уэльскага захаваў сваю назву.

Да пераўтварэнняў 1993 года, Канферэнцыя Прынца Уэльскага складалася з Дывізіёна Адамса і Дывізіёна Патрыка. У 1998 быў сфарміраваны Паўднёва-ўсходні дывізіён. Перад сезонам 2013/2014 былі скасаваны Паўночна-ўсходні і Паўднёва-ўсходні дывізіёны, а іх месца заняў Сталічны дывізіён. У наш час Усходняя канферэнцыя прадстаўлена 16 камандамі, падзеленымі на 2 дывізіёны: Атлантычны і Сталічны.

Атлантычны дывізіён Сталічны дывізіён
Бостан Бруінз Караліна Харыкейнз
Бафала Сейбрз Каламбус Блю Джэкетс
Дэтройт Рэд Уінгз Нью-Джэрсі Дэвілз
Фларыда Пантэрз Нью-Ёрк Айлендэрс
Манрэаль Канадыенс Нью-Ёрк Рэйнджэрс
Атава Сенатарз Філадэльфія Флаерз
Тампа-Бэй Лайтнінг Пітсбург Пінгвінз
Таронта Мейпл Ліфс Вашынгтон Кэпіталз

Да 1982 года ў НХЛ была ўнікальная сістэма плэй-оф у параўнанні з НФЛ, НБА і МЛБ. У плэй-оф каманды былі пасеяныя ў незалежнасці ад прыналежнасці да канферэнцыі. У выніку, дзве каманды з адной канферэнцыі маглі сустрэцца ў фінале Кубка Стэнлі, як гэта і было ў 1977, 1978 і 1980 гадах. У рамках гэтай сістэмы, чэмпіёнам Уэльскай канферэнцыі, і, такім чынам, пераможцам прыза прынца Уэльскага, станавілася каманда, якая фінішавала на 1 месцы ў канферэнцыі па выніках рэгулярнага сезона.

Пачынаючы з 1982 годзе, пераможцам прыза прынц Уэльскага, станавіцца каманда, якая выйграла ў фінале плэй-оф Уэльскай/Усходняй канферэнцыі.