Перайсці да зместу

Уэйн Брыдж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Уэйн Брыдж
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 5 жніўня 1980(1980-08-05)[1][2][…] (44 гады)
Грамадзянства  Англія
Рост 178 см
Пазіцыя левы абаронца
Маладзёжныя клубы
Англія Оліверз Бэтэры
1996—1998 Англія Саўтгемптан
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2003 Англія Саўтгемптан 151 (2)
2003—2009 Англія Чэлсі 87 (1)
2006   Англія Фулхэм 12 (0)
2009—2013 Англія Манчэстэр Сіці 42 (0)
2011   Англія Вест Хэм Юнайтэд 15 (0)
2012   Англія Сандэрленд 8 (0)
2012—2013   Англія Брайтан энд Хоўв Альбіён 37 (3)
2013—2014 Англія Рэдынг 12 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998—1999 Англія Англія (да 18) 3 (0)
1999—2001 Англія Англія (да 21) 8 (0)
2002—2009 Англія Англія 36 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уэйн Брыдж (англ.: Wayne Bridge; нар. 5 жніўня 1980) — англійскі футбаліст, абаронца. За нацыянальную зборную Англіі правёў 36 матчаў і толькі ў адным з іх адзначыўся голам. Вядомы ў першую чаргу па выступах за «Чэлсі» і «Манчэстэр Сіці».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

«Саўтгемптан»

[правіць | правіць зыходнік]

Брыдж нарадзіўся ў Саўтгемптане, але пераехаў разам з бацькамі ва Уінчэстэр у раннім узросце, аднак сувязі з горадам не парваў. Уэйн з ранніх гадоў наведваў футбольную акадэмію «Саўтгемптана». За які і дэбютаваў у 1998 годзе.

У 2003 годзе перайшоў з «Саўтгемптана» ў лонданскі «Чэлсі» і па выніках сезона 2003/04 быў уключаны ў сімвалічную зборную. Адносіны з галоўным трэнерам клуба Жазэ Маўрынью складаліся не заўсёды гладка, таму другую палову сезона 2005/06 Уэйн правёў у арэндзе ў «Фулхэме».

У сезоне 2006/07 з прыходам Эшлі Коўла сітуацыя з гульнявой практыкай для Уэйна зноў ускладнілася, хоць у першых матчах ён праявіў сябе цудоўна. У пачтаку 2007 года Коўл атрымаў траўму, што дазволіла Брыджу замацавацца ў складзе.

«Манчэстэр Сіці»

[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2009 года перайшоў у «Манчэстэр Сіці», падпісаўшы кантракт на 4,5 гады. Спачатку гуляў у аснове, але летам 2010 года клуб набыў Аляксандара Каларава, там самым Брыдж страціў месца ў складзе. У студзені 2011 года быў адпраўлены ў арэнды ў «Вест Хэм Юнайтэд» да канца сезона 2010/11. У другой палове 2011 года заставаўся ў складзе «Манчэстэр Сіці», але не гуляў у Прэм’ер-лізе. У студзені 2012 года быў арандаваны «Сандэрлендам» да канца сезона 2011/12, а наступны сезон правёў у арэндзе ў «Брайтан энд Хоўв Альбіён» у Чэмпіёншыпе.

У чэрвені 2013 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Рэдынгам», які па выніках мінулага сезона страціў месца ў Прэм’ер-лізе. Згуляўшы за сезон 2013/14 у 12 матчах, у маі 2014 года пакінуў клуб і завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на тое, што Брыдж нерэгулярна выходзіў у складзе зборнай, Уэйн мае на сваім рахунку 36 матчаў за нацыянальную зборную Англіі, у тым ліку значыўся ў спісе ігракоў Англіі на двух чэмпіянатах свету. Спыніў сваю міжнародную кар’еру 25 лютага 2010 года, пасля меркаванага рамана паміж яго экс-сяброўкай і капітанам зборнай Англіі Джонам Тэры[4].

Зноскі