Французская камуністычная партыя
Французская камуністычная партыя | |
---|---|
Parti communiste français | |
Лідар | Марыс Тарэз (1930—1964) |
Дата заснавання | 29 снежня 1920 |
Штаб-кватэра | Парыж, Францыя |
Краіна | |
Ідэалогія |
еўракамунізм, дэмакратычны сацыялізм, фемінізм раней - марксізм-ленінізм |
Інтэрнацыянал | |
Колькасць членаў | 138 000 |
Партыйны друк | L'Humanité[d] |
Сайт |
pcf.fr (фр.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Французская камуністычная партыя (фр.: Parti communiste français) — камуністычная партыя ў Францыі.
Была заснавана 29 снежня 1920 года членамі Французскай секцыі Рабочага інтэрнацыянала як Французская секцыя Камуністычнага інтэрнацыянала. У 1921 годзе партыя прыняла сваю сучасную назву.
У 1936 годзе Французская камуністычная партыя падтрымала на выбарах Народны фронт, што ўмацавала іх пазіцыі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны і акупацыі нямецкімі войскамі Францыі, Французская камуністычная партыя актывізавала антыфашысцкую дзейнасць і выступіла галоўным арганізатарам Руху Супраціўлення. Камуністы стварылі сетку Супраціву па ўсёй Францыі, сістэматычна арганізоўваючы акцыі прамога дзеяння і забойствы нацыстаў. Так, шматнацыянальная група пад камандаваннем Місака Манушана, паэта-камуніста армянскага паходжання, знішчыла 150 акупантаў і калабарацыяністаў са жніўня па лістапад 1943 года.
Пасля вызвалення Францыі ў 1944 годзе, Французская камуністычная партыя, нараўне з іншымі групамі Супраціўлення, увайшла ва ўрад Шарля дэ Голя. Аднак ужо ў 1947 годзе прэм’ер-міністр Поль Рамадзье выключыў усіх камуністаў з урада, каб атрымаць дапамогу ЗША па плане Маршала. Выдаленая з урада ФКП, карыстаючыся сваім уплывам на Усеагульную канфедэрацыю працы, абвясціла забастоўку працоўных сталеліцейных заводаў, што неўзабаве выклікала адстаўку Рамадзье. З 1947 года ФКП больш не пападала ва ўрад і знаходзілася ў апазіцыі.
Падчас майскіх падзеі 1968 года ФКП першапачаткова падтрымала масавыя забастоўкі, аднак пасля выступіла супраць рэвалюцыйнага студэнцкага руху, у якім пераважалі анархісты, трацкісты і мааісты.
У 1976 годзе Французская камуністычная партыя адмовілася ад марксізму-ленінізму і ўстала на пазіцыі еўракамунізму.
Кіраўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Марыс Тарэз (1900—1964) — генеральны сакратар у 1930—1964 гадах[1].
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Le Parti communiste de la France dans la Résistance. Paris, 1967
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 448.