Перайсці да зместу

Халакост у Петрыкаўскім раёне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Петрыкаўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1][2].

Яўрэяў у раёне забівалі ў Петрыкаве[3], пасёлках Капаткевічы[4][5], Капцэвічы[6][5], Курыцічы[7], вёсках Бабунічы[8], Камаровічы[9], Фаставічы[10], Лучыцы[11], Дарашэвічы[12], Навасёлкі[13], Пціч[14], Агаліцкая Рудня[5], Смятанічы[5] і іншых месцах.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета: Петрыкаўскае (з верасня 1941 па красавік 1942, 770 загінулых), Капаткевіцкае (да сакавіка 1942[15][16][5], 2897 загінулых[16]), Капцэвіцкае (да кастрычніка 1941[17][16], 96 загінулых[6][16][5]), Мышанскае[18] (невядома), Пціцкае (да 1942[19], невядома).

У Петрыкаўскім раёне два чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны». Гэта Шурпач Ларыса і Цылько Эмілія[20].

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Петрыкаве[21], Пцічы[22], Капаткевічах[15] і Камаровічах[23].

  1. «Памяць. Петрыкаўскi раён» 1995, с. 265, 270.
  2. Смиловицкий Л Л. Свидетели нацистского геноцида евреев на территории Белоруссии в 1941—1944 гг Архіўная копія ад 3 сакавіка 2016 на Wayback Machine
  3. «Памяць. Петрыкаўскi раён» 1995, с. 328—331.
  4. «Памяць. Петрыкаўскi раён» 1995, с. 306.
  5. а б в г д е Свидетельствуют палачи 2010, с. 162.
  6. а б «Памяць. Петрыкаўскi раён» 1995, с. 306—307.
  7. «Памяць. Петрыкаўскi раён» 1995, с. 310.
  8. «Памяць. Петрыкаўскi раён» 1995, с. 293—294.
  9. «Памяць. Петрыкаўскi раён» 1995, с. 302—303.
  10. «Памяць. Петрыкаўскi раён» 1995, с. 303.
  11. «Памяць. Петрыкаўскi раён» 1995, с. 313.
  12. «Памяць. Петрыкаўскi раён» 1995, с. 325.
  13. «Памяць. Петрыкаўскi раён» 1995, с. 325—326.
  14. «Памяць. Петрыкаўскi раён» 1995, с. 338—340.
  15. а б Копаткевичи — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
  16. а б в г Холокост на территории СССР 2011, с. 459.
  17. Копцевичи — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
  18. «Долина исчезнувших общин» 2004, с. 108.
  19. «Долина исчезнувших общин» 2004, с. 110.
  20. Яд Вашем. История спасения. Шурпач Лариса и Цылько Эмилия. Архіўная копія ад 5 жніўня 2022 на Wayback Machine
  21. Belarus Holocaust Memorials Project. Petrikov Архіўная копія ад 19 лютага 2022 на Wayback Machine (англ.)
  22. «Памяць. Петрыкаўскi раён» 1995, с. 338.
  23. Belarus Holocaust Memorials Project. Komarovichy. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2022. Праверана 10 лістапада 2022.
  • Ф. В. Бiчан, А. Л. Петрашкевiч, Б. В. Ульянка i iнш. (рэдкал.); В. Р. Феранц (уклад.). «Памяць. Петрыкаўскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі. — Мн.: «Ураджай», 1995. — 639 с. — ISBN 985-04-145-1.
  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
  • В. Гехтман. «Долина исчезнувших общин». — Хайфа: «Пеледфус Хайфа Ltd», 2004.