Ханс-Ёхен Фогель
Ханс-Ёхен Фогель | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Hans-Jochen Vogel | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Dietrich Stobbe[d] | ||||||
Пераемнік | Рыхард фон Вайцзэкер | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вілі Брант | ||||||
Пераемнік | Björn Engholm[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Gerhard Jahn[d] | ||||||
Пераемнік | Jürgen Schmude[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 лютага 1926[1][2][…] |
||||||
Смерць |
26 ліпеня 2020[4][5] (94 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Hermann Vogel[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар права[d][6] | ||||||
Дзейнасць | палітыка[7] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
прэмія Леа Бека[d] (2001) Marie Juchacz Plaque[d] (1980) медаль Эрнста Ройтара[d] (1994) Ludwig Thoma Medal[d] (1973) Leibniz-Ring-Hannover[d] (2007) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ханс-Ёхен Фогель (ням.: Hans-Jochen Vogel, 3 лютага 1926, Гётынген — 26 ліпеня 2020) — нямецкі палітычны і грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1943 годзе скончыў школу ў Гесэне, быў прызваны ў вермахт, дзе служыў у якасці кадэцкага афіцэра да канца Другой сусветнай вайны. Быў шарфюрэрам гітлерюгенда. З 1946 па 1948 год вывучаў права ў Марбургскім ўніверсітэце імя Філіпа і Мюнхенскім універсітэце Людвіга-Максіміліяна.
У перыяд 1960—1972 гадах быў обер-бургамістрам Мюнхена. Пасля парламенцкіх выбараў 1972 года стаў федэральным міністрам рэгіянальнага планавання, будаўніцтва і гарадскога развіцця. У 1974—1981 гадах федэральны міністр юстыцыі. У студзені 1981 года быў абраны кіруючым бургамістрам Заходняга Берліна, але прайграў выбары ў чэрвені таго ж года Рыхарду фон Вайцзэкеру.
З чэрвеня 1981 па 1983 год узначальваў парламенцкую фракцыю СДПГ у зямельным парламенце Берліна. На выбарах 6 сакавіка 1983 года быў кандыдатам ад СДПГ на пасаду канцлера супраць Гельмута Коля. Ён прайграў выбары, але нягледзячы на паразу, становіцца дэпутатам федэральнага парламента і ўзначальвае фракцыю СДПГ у Бундэстагу. Аднак не меў права голасу ў Бундэстагу. У 1987 годзе Вілі Брант, які займаў з 1964 пасаду старшыні СДПГ, сыходзіць у адстаўку. Пасаду старшыні партыі да 1991 года таксама займае Фогель.
У 1991 годзе падаў у адстаўку з абодвух пастоў. СДПГ ўзначаліў Б’ёрн Энгхальм, а парламенцкую групу — Ханс-Ульрых Клозэ. У 1993—2000 гадах — адзін з сузаснавальнікаў і старшыня Асацыяцыі «Супраць забыцця — за дэмакратыю», якая выступае супраць антысемітызму і сацыяльнага экстрэмізму. У верасні 2000 года — член камісіі па іміграцыйнай палітыцы пры міністэрстве ўнутраных спраў. З 2001 па 2005 год — член Нацыянальнага савета па этыцы, член непрафесійнай судовай камісіі канстытуцыйнага суда Баварыі.
Зноскі
- ↑ Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
- ↑ Hans-Jochen Vogel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118627414 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ а б Ehemaliger SPD-Chef Hans-Jochen Vogel ist tot — Schwäbische Zeitung.
- ↑ Hans Jochen Vogel // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118627414 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 сакавіка 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 8 студзеня 2023.
- Члены бундэстага Германіі
- Старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі
- Нарадзіліся 3 лютага
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Гётынгене
- Памерлі 26 ліпеня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Мюнхене
- Пахаваныя ў Мюнхене
- Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі
- Выпускнікі Марбургскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Выпускнікі Гісенскага ўніверсітэта
- Дактары права
- Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
- Ганаровыя грамадзяне Мюнхена
- Кавалеры Баварскага ордэна «За заслугі»
- Асобы
- Палітыкі Германіі
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны