Хатаб
Амір ібн аль-Хата́б араб. ابن الخطاب | |
---|---|
араб. سامر السويلم | |
Дата нараджэння | 14 красавіка 1969 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 сакавіка 2002 (32 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | палявыя войскі |
Званне | палкоўнік УС ЧРІ[1] |
Бітвы/войны |
Хатаб (араб. ابن الخطاب; сапраўднае імя — Самер Салех ас-Сувейлем[2][3] (араб. ثامر صالح عبد الله السويلم); 14 красавіка 1963/1966/1969—20 сакавіка 2002) — чачэнскі ваенны і грамадскі дзеяч, арабскі найміт[4], кіраўнік вахабіцкай групоўкі «Ісламская міжнародная міратворчая брыгада»[5]. Паходзіў з Іарданіі. Паводле словаў Хатаба, меў продкаў з Чачні, якія вымушаны былі пакінуць сваю айчыну з-за заваёвы Чачні Расіяй у дзевятнаццатым стагоддзі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Дакладныя год і месцы нараджэння невядомыя (па некаторых звестках, не былі вядомыя нават яму самому). Называецца 1963 і 1966 гады, і, як найбольш імаверны — 1969 год. Меркавана, ён нарадзіўся ў горадзе Арар (Саудаўская Аравія). Хатаб з’яўляўся этнічным чачэнецем, прадстаўніком шматлікай іарданскай чачэнскай дыяспары.
Сцвярджаюць, што яго бацька быў старэйшынай качавога бедуінскіх племя, тэрыторыя вандроўкі якога размешчана на мяжы Іарданіі і Саудаўскай Аравіі, у пясках пустыні аш-Шамаха.
У 1987 годзе сваякі адправілі яго на навучанне ў ЗША, у Нью-Ёрк. Шырокай грамадскасці недасяжная дакладная інфармацыя пра яго жыццё ў ЗША, тыя крыніцы, што ёсць, вельмі супярэчлівыя: па адных звестках — ён падаў дакументы ў адзін з амерыканскіх каледжаў, быў прыняты, але да заняткаў не прыступіў, некаторыя крыніцы паказваюць, што ён усё ж правучыўся да канца 1987 года, аднак не ясна, ужо ў каледжы або дзесьці ў іншым месцы. Ён не пажадаў вяртацца дадому, матывуючы гэта правам па шарыяту ўдзельнічаць у газават насуперак забароне сваякоў.
Афганская вайна
[правіць | правіць зыходнік]У 1987 годзе выправіўся ў Афганістан, дзе прыняў актыўны ўдзел у грамадзянскай вайне на баку маджахедаў. Вызначыўся ў баях за Джэлалабад і Кабул. Атрымаў цяжкае раненне ў жывот куляй калібра 12,7 мм. Пазбавіўся некалькіх пальцаў на руцэ пры выбуху гранаты.
Вайна ў Таджыкістане
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння афганскай вайны з групай паплечнікаў заняўся падрыхтоўкай і ўзбраеннем ісламскіх апазіцыянераў з Таджыкістана і Узбекістана. 13 ліпеня 1993 года ўдзельнічаў у нападзе на 12-ю заставу Маскоўскага пагранічнага атрада на таджыкі-афганскай мяжы, у выніку чаго загінула 25 расійскіх памежнікаў. Насуперак сцвярджэнню некаторых крыніц, Хатаб не быў арганізатарам гэтага нападу, а толькі ўзначальваў адзін з атрадаў[6].
Першая чачэнская вайна
[правіць | правіць зыходнік]У Ічкерыі з’явіўся ў 1995 годзе, дзе пачаў ваяваць на баку чачэнцаў у Першай чачэнскай вайне. Меў вопыт у падрыхтоўцы выбуховых прыстасаванняў. Вучыў чачэнцаў рабіць выбуховыя снарады, рабіць засады. Хатаб прымаў удзел у баявых дзеяннях.
Міжваенны час
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння вайны ў 1996 годзе застаўся ў Ічкерыі. Займаўся навучальнай дзейнасцю ў ваенных установах Ічкерыі (Ісламскі інстытут Каўказ). У 1998 годзе пачаўся палітычны саюз з Шамілём Басаевым на глебе стварэння адзінай ісламскай краіны па ўсім Каўказе — Каўказскі Эмірат.
У жніўні 1999 года разам з Ш. Басаевым прымаў удзел у нападзе на Дагестан. Пасля захопу Чачні расійскімі войскамі з 1999 года хаваўся на паўднёвым усходзе Чачні. У красавіку 2002 года памёр. ФСБ абвясціла, што атруціла Хатаба, паслаўшы ліст з данясеннем ад падпарадкаванага Хатабу чачэнскага вайскоўца, на якім знаходзілася смяротнае рэчыва.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Бой у Ярышмарды. Интервью Хаттаба. - YouTube
- ↑ Мовсесян Люся Предпоследний амир // Лента.ру, 18.09.2007
- ↑ Российские спецслужбы начали травить чеченских боевиков ядом // NEWSru.com, 30.07.2010
- ↑ БРЭ 2010, с. 156.
- ↑ Амир ибн аль-Хаттаб Архівавана 12 жніўня 2014. // Жаринов К. В. Терроризм и террористы: исторический справочник / Под общ. ред. А. Е. Тараса
- ↑ Владислав Куликов. Герои непризнанных войн Архівавана 17 красавіка 2010.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Контртеррористические операции на Северном Кавказе (1999—2000) // Конго — Крещение. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2010. — С. 156. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-346-0.
- Нарадзіліся 14 красавіка
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Саудаўскай Аравіі
- Памерлі 20 сакавіка
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў Чачні
- Асобы
- Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)
- Удзельнікі Першай чачэнскай вайны
- Удзельнікі Другой чачэнскай вайны
- Чачэнскія тэрарысты
- Чачэнскія палявыя камандзіры
- Нарадзіліся ў 1960-я гады
- Памерлі ад атручвання
- Аперацыі расійскіх спецслужбаў
- Забітыя ў выніку аперацый спецслужбаў