Перайсці да зместу

Хоцемля — Аргуны (карная аперацыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аперацыя «Хоцемля — Аргуны»
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
Дата 03.10.1942
Месца Суражскі і Віцебскі раёны
Прычына дзейнасць савецкіх партызанскіх атрадаў
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Трэці рэйх
  • 237-ы ахоўны батальён;
  • 13-ы паліцэйскі полк СС;
  • процітанкавыя і мінамётныя батарэі
Камандуючыя
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік * Аляксей Фёдаравіч Данукалаў;
  • В. Дз. Сазонаў
Трэці рэйх

Хоцемля — Аргуны (ням.: Chozemlja — Arguny) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх акупацыйных улад супраць партызанскіх атрадаў 6-га «Марак» і 8-га імя М. Н. Селіваненкі партызанскай брыгады «Аляксея», спецыяльнай групы БШПР пад камандаваннем В. Дз. Сазонава і мясцовага насельніцтва ў Суражскім і Віцебскім раёнах 3 кастрычніка 1942 года. Назва паходзіць ад вёсак Хоцемля і Аргуны Лёзненскага раёна.

Праводзілася падраздзяленнямі 237-га ахоўнага батальёна, 13-га паліцэйскага палка СС з прыданымі ім процітанкавымі і мінамётнымі батарэямі на чале з камендантам Смаленска. Паводле плана штаба тылу групы армій «Цэнтр» аперацыя «Хоцемля — Аргуны» разам з карнай аперацыяй «Маланка» павінна была ачысціць ад партызанаў перадполле чыгункі ПолацкСмаленск. Раптоўнай атакай з поўначы і поўдня карнікі хацелі ўварвацца ў партызанскі лагер. Пасля бою, які працягваўся 6 гадзін, партызаны пакінулі свае пазіцыі, і з боем адышлі на паўночны захад. Не дасягнуўшы поспеху, карнікі падпалілі вёску Хоцемля, 97 жыхароў расстралялі і каля 60 жанчын і дзяцей спалілі ў хатах, у вёсцы Кавалёва Суражскага раёна спалілі больш за 50 двароў і расстралялі 40 жыхароў.

  • В. С. Лазебнікаў, У. С. Пасэ. «Хоцемля — Аргуны» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 615. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.