Чарлстан (Паўднёвая Караліна)
Горад
Чарлстан
Charleston
| ||||||||||||||||||||||||
Ча́рлстан (англ.: Charleston) — горад у паўднёва-ўсходняй частцы штата Паўднёвая Караліна, ЗША, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай акругі. Размешчаны на паўвостраве паміж вусцямі рэк Эшлі і Купер (паўднёвага рукавы ракі Санці), у глыбакаводнай бухты, вельмі зручнай для стаянкі суднаў. Буйны порт на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Насельніцтва 127 999 жыхароў (2013 года).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Чарлстан — першае англійскае паселішча ў Паўднёвай Караліне. Закладзена было ў 1670 годзе пад назвай Charles Towne («горад Карла») — у гонар караля Англіі Карла II. У 1680 годзе Чарлстан быў перанесены на сваё цяперашняе месца і стаў багацець на гандлі рысам і індыга. У 1722—1783 гадах стаў афіцыйна называцца Charles City and Port. Да 1775 года тут знаходзілася рэзідэнцыя губернатара Паўднёвай Караліны, а да 1790 года ён служыў сталіцай гэтага штата.
На працягу першай паловы XIX стагоддзя Чарлстан — адзін з самых паспяховых гарадоў у паўднёвых штатах, найважнейшы баваўняны порт. У снежні 1860 года жыхары Чарлстана абвясцілі пра сэцэсію Паўднёвай Караліны ад ЗША. З захопу форта Самтэр у Чарлстанскай бухце пачалася Грамадзянская вайна ў ЗША (зараз форт абвешчаны нацыянальным помнікам). З 10 ліпеня 1863 года па 18 лютага 1865 года горад знаходзіўся ў блакадзе. Са спробай прарваць гэту блакаду звязаны першы ў гісторыі эпізод паспяховага выкарыстання падводнай лодкі: H. L. Hunley патапіла шлюп USS Housatonic, але і сама загінула.
Пазбавіўшыся свайго значэння ў якасці баваўнянага порта, Чарлстан сутыкнуўся з эканамічным спадам. У XX стагоддзі апорай мясцовай эканомікі была база ваенна-марскога флоту ЗША, якую пашыралі падчас абедзвюх сусветных войнаў. Закрыццё шэрагу абаронных прадпрыемстваў у 1993 годзе стала сур’ёзным ударам па горадзе.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Горад знаходзіцца ў вільготным субтрапічным клімаце (Cfa паводле класіфікацыі Кёпена) з мяккай зімой і спякотным, вільготным летам. На працягу ўсяго года выпадае вялікая колькасць ападкаў. Максімальная тэмпература паветра была зафіксавана 2 чэрвеня 1985 на ўзроўні 40 °C (104 °F), мінімальная 21 студзеня 1985 на ўзроўні −12 °C (10 °F). Ураганы з’яўляюцца сур’ёзнай пагрозай для тэрыторыі летам і ранняй восенню, у верасні 1989 года тры чвэрці будынкаў пацярпелі ад напору ўрагана «Х’юга»; агульная сума шкоды наблізілася да 3 мільярдаў долараў.
- Сярэднегадавая тэмпература — +18,8 C°
- Сярэднегадавая хуткасць ветру — 3,3 м/с
- Сярэднегадавая вільготнасць паветра — 74 %
Клімат Чарлстана | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 28,3 | 30,6 | 32,2 | 35,0 | 37,2 | 39,4 | 40,0 | 40,6 | 37,2 | 34,4 | 31,1 | 28,3 | 40,6 |
Сярэдні максімум, °C | 15,0 | 17,1 | 20,9 | 24,7 | 28,4 | 31,3 | 32,8 | 31,9 | 29,3 | 25,1 | 21,0 | 16,4 | 24,5 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 9,1 | 10,9 | 14,5 | 18,2 | 22,5 | 26,1 | 27,8 | 27,2 | 24,4 | 19,4 | 14,8 | 10,4 | 18,8 |
Сярэдні мінімум, °C | 3,1 | 4,8 | 8,2 | 11,8 | 16,6 | 20,9 | 22,8 | 22,4 | 19,6 | 13,8 | 8,6 | 4,5 | 13,1 |
Абсалютны мінімум, °C | −14,4 | −11,1 | −9,4 | −1,7 | 2,2 | 10,0 | 12,2 | 13,3 | 5,6 | −2,8 | −9,4 | −13,3 | −14,4 |
Норма ападкаў, мм | 94 | 75 | 94 | 74 | 77 | 144 | 166 | 182 | 155 | 95 | 62 | 79 | 1 297 |
Крыніца: Надвор'е і клімат |
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Горад вядомы сваімі старадаўнімі дамамі і цэрквамі каланіяльнага перыяду, маляўнічымі вулачкамі і дворыкамі, а таксама садамі. Некалькі сядзіб плантатараў адкрыты для наведвання ў якасці музеяў. Сярод адукацыйных устаноў — муніцыпальны каледж (1770, першы ў ЗША), медыцынскі ўніверсітэт (1824) і ваенная школа (1842). Чарлстанскі музей (1773) — найстарэйшы музей у ЗША.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б https://www.charleston-sc.gov/directory.aspx?EID=797 Праверана 15 сакавіка 2024.
- ↑ https://data.census.gov/cedsci/table?q=United%20States&tid=DECENNIALPL2020.P1 Праверана 21 верасня 2021.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ча́рлстон // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 539. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Ча́рлстон // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 747. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чарлстан (Паўднёвая Караліна)
- Афіцыйны сайт горада Чарлстана (англ.)