Эмерсан Мнангагва
Эмерсан Дамбудзо Мнангагва (нар. 15 верасня 1946, Звішаванэ) — зімбабвійскі палітык. Старшыня партыі «Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт» з 19 лістапада 2017 года.
Актыўны удзельнік партызанскай вайны, адзін з кіраўнікоў партыі ZANU. З 1980 года займаў шэраг ключавых пасад ва ўрадзе і сілавых структурах, у 2000—2005 гадах быў старшынёй ніжняй палаты парламента. З 12 снежня 2014 года па 7 лістапада 2017 года — першы віцэ-прэзідэнт Зімбабвэ.
Лічыўся бліжэйшым паплечнікам і патэнцыйным пераемнікам прэзідэнта Роберта Мугабэ. У лістападзе 2017 года раптам быў адхілены ад пасады. Пасля ваеннага перавароту вярнуўся да ўлады, стаўшы старшынёй і першым сакратаром кіруючай партыі Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт.
24 лістапада 2017 года адбылася інаўгурацыя яго прэзідэнтам Зімбабвэ. На гэтай цырымоніі прысутнічалі прэзідэнты Батсваны, Замбіі, Мазамбіка і віцэ-прэзідэнт Намібіі[3].
30 ліпеня 2018 года Эмерсан Мнангагва перамог на выбарах на пасаду кіраўніка дзяржавы[4]. Аляксандр Лукашэнка павінвашаў Э. Мнангагва з перамогай[5]. 17 студзеня 2019 года Э. Мнангагва прыехаў у Беларусь і сустрэўся з Лукашэнкам[6][7].
Зноскі
- ↑ https://www.nytimes.com/2017/11/16/world/africa/emmerson-mnangagwa-zimbabwe.html
- ↑ Emmerson Mnangagwa // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ "Эмерсан Мнангагва стаў прэзідэнтам Зімбабвэ". Deutsche Welle. 24 лістапада 2017. Праверана 26 лістапада 2017.(недаступная спасылка)
- ↑ Эмерсан Мнангагва перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Зімбабвэ Архівавана 4 жніўня 2018., Звязда, 3 жніўня 2018
- ↑ Лукашэнка павіншаваў Мнангагву з абраннем прэзідэнтам Зімбабвэ Архівавана 4 жніўня 2018., БелаПАН, 3 жніўня 2018
- ↑ У Беларусь прыедзе прэзідэнт Зімбабвэ, Новы Час
- ↑ Мнангагва назваў галоўную мэту Зімбабвэ ў супрацоўніцтве з Беларуссю, Наша Ніва
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эмерсан Мнангагва
Эмерсан Мнангагва ў Вікіцытатніку | |
Эмерсан Мнангагва на Вікісховішчы |