Перайсці да зместу

Юджын Одум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юджын Одум
англ.: Eugene Pleasants Odum
Дата нараджэння 17 верасня 1913(1913-09-17)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 жніўня 2002(2002-08-10)[1] (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Howard W. Odum[d][3]
Род дзейнасці біёлаг, заолаг, матэматык, эколаг, натураліст
Навуковая сфера экалогія і біялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Юджын Одум (англ.: Eugene Pleasants Odum) (17 верасня 1913 — 10 жніўня 2002) — амерыканскі біёлаг, вядомы па наватарскіх працах у вобласці экасістэмнай экалогіі. Сумесна з братам Говардам Одумам з’яўляецца аўтарам класічнага падручніка «Асновы экалогіі», выдадзенага ў 1953 годзе.

Нарадзіўся 17 верасня 1913 года ў Нью-Парце (Нью-Гэмпшыр, ЗША). Сын сацыёлага Говарда В. Одума  (англ.) і брат эколага Говарда Т. Одума  (англ.).

Доктарскую дысертацыю абараняў у Ілінойскім універсітэце ва Урбана-Шампейне[4].

З 1940 года працаваў ва ўніверсітэце Джорджыі.

Памёр 10 жніўня 2002 года ў Атэнсе, штат Джорджыя (ЗША).

У 2007 годзе Інстытут экалогіі (Institute of Ecology), заснаваны Одумам пры Універсітэце Джорджыі быў пераўтвораны ў Школу Одума па экалогіі[5].

  • Ecology
  • Fundamentals of Ecology (with Howard Odum)
  • Basic Ecology
  • Ecology and Our Endangered Life Support Systems
  • Ecological Vignettes: Ecological Approaches to Dealing with Human Predicament
  • Essence of Place (у сааўтарстве з Martha Odum)

Зноскі

  1. а б Eugene Odum // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  3. Geni.com — 2006.
  4. Marine, Tom. Ecology school 'small with big ideas'(недаступная спасылка). The Red and Black. The Red and Black Publishing Company (7 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2012. Праверана 5 чэрвеня 2010.
  5. University of Georgia: School of Ecology