Юрый Адамавіч Малевіч
Юрый Адамавіч Малевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 студзеня 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 снежня 2002 (63 гады) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1992) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Юрый Адамавіч Малевіч (17 студзеня 1939, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць — 14 снежня 2002) — беларускі вучоны, спецыяліст у галіне прамысловай цеплаэнергетыкі, цеплафізікі, тэарэтычных асноў цеплатэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1994).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Баранавічах у сям'і рабочага.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (энергетычны факультэт, 1960), Кіеўскі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1966).
У аспірантуры КПІ пад кіраўніцтвам акадэміка В. І. Талубінскага абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1968 г. яму прысвоена вучонае званне дацэнта.
Працаваў у Маладзечанскім політэхнічным тэхнікуме (1960—1962), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1966, энергетычны факультэт, кафедра прамысловай цеплаэнергетыкі, у 1974—1986 і з 1997 — загадчык кафедры, 1970—1976 — дэкан факультэта).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковая дзейнасць Ю. А. Малевіча была накіравана на распрацоўку новых рэсурсазберагальных цеплатэхналогій у галіне тэрмадэфармацыйных з'яў пры зацвердзяванні, ахалоджванні і награванні металаў. Ім напісана сем кніг, звыш 110 навуковых артыкулаў.
Пад яго навуковым кіраўніцтвам былі падрыхтаваны шэсць кандыдатаў тэхнічных навук.
Пры актыўным удзеле Юрыя Адамавіча Малевіча быў створаны цэнтр павышэння кваліфікацыі інжынерна-тэхнічнага персанала энергетычных прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь.
З 1985 па 2000 г. ён быў намеснікам галоўнага рэдактара навукова-тэхнічнага часопіса «Энергетика - Известия высших учебных заведений и энергетических объединений СНГ».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Медаль «За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения Владимира Ильича Ленина» (1968), грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1972), нагрудны знак «Отличник высшей школы СССР» (1989) і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Теплофизические основы ресурсоэнергосберегающих технологий затвердевания, охлаждения и нагрева непрерывнолитных сортовых стальных заготовок : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.14.05 / Малевич Юрий Адамович. — Минск, 1992.
- Теплообмен и аэродинамические сопротивления труб с осенесимметричным оребрением : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Малевич Ю. А. — Киев, 1966.
- Малевіч Юрый Адамавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 25.
- Малевич Юрий Адамович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 627.
- Малевич Юрий Адамович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 153—154.
- Профессор Малевич Юрий Адамович : [некролог] // Энергетика. Известия высших учебных заведений и энергетических объединений СНГ. — 2003. — № 1. — С. 99—100.
- Нарадзіліся 17 студзеня
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Памерлі 14 снежня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Выкладчыкі энергетычнага факультэта БНТУ
- Выкладчыкі Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі энергетычнага факультэта БНТУ
- Выпускнікі Кіеўскага політэхнічнага інстытута
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Дэканы энергетычнага факультэта БНТУ