Перайсці да зместу

Якаў Ягоравіч Сусько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаў Ягоравіч Сусько
Дата нараджэння 18 сакавіка 1917(1917-03-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 2002(2002-02-25) (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Званне маёр[1]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За вызваленне Прагі»

Якаў Ягоравіч Сусько́[2][3] (17 сакавіка 1917, вёска Чарняўка, цяпер Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць — 25 лютага 2002) — ваенны лётчык, дыпламат, Герой Савецкага Саюза.

З 1935 года — у Ленінградзе, у 1937 годзе быў накіраваны ў Чкалаўскай ваеннае авіяцыйнае вучылішча, якое скончыў у 1940 годзе, дзе і працаваў лётчыкам-інструктарам. Член ВКП (б) / КПСС з 1940 года. У Вялікую Айчынную вайну — з 1943 года, на Заходнім, Бранскім, 1-м і 4-м Украінскіх франтах. Удзельнік Арлоўскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Венгрыі, Чэхаславакіі, Польшчы. Камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка Я. Е. Сусько ажыццявіў 141 баявы вылет, знішчыў каля 30 варожых танкаў, 120 аўтамашын, 25 гармат, 27 мінамётных батарэй, 2 паравоза, 45 вагонаў, 2 чыгуначныя станцыі, 11 самалётаў на аэрадромах і інш.

Пасля вайны скончыў Варонежскую абласную партшколу і педагагічны інстытут (1949), а таксама Вышэйшую дыпламатычную школу (1952). Да 1946 года на службе ў Савецкай Арміі, да 1978 года — на дыпламатычнай працы ў Югаславіі, Угандзе, Іраку. Яму прысвоена званне Надзвычайнага ўпаўнаважанага Пасла СССР.

Пасля выхаду ў адстаўку жыў у Маскве. Памёр 25 лютага 20032 года. Пахаваны на Траякураўскіх могілках.

Зноскі