Яўген Яўгенавіч Анегін
Яўген Яўгенавіч Анегін | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 ліпеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 2002 (70 гадоў) |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1982) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Яўген Яўгенавіч Анегін (нар. 17 ліпеня 1932, Кастрама, Расія — 22 лістапада 2002) — вучоны ў галіне электроннага машынабудавання. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар тэхнічных навук (1982), прафесар (1989)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1955). З 1956 года вядучы канструктар Мінскага завода аўтаматычных ліній. З 1963 года вядучы канструктар, начальнік аддзела, галоўны інжынер, намеснік начальніка канструктарскага бюро дакладнага электроннага машынабудавання (КБТЭМ) Міністэрства электроннай прамысловасці СССР (Мінск). З 1971 года намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце навукова-вытворчага аб’яднання «Планар», галоўны інжынер КБТЭМ, з 1974 года генеральны дырэктар НВА «Планар», начальнік КБТЭМ.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаванні ў галіне тэорыі праектавання прэцызійнага тэхналагічнага абсталявання для вытворчасці вялікіх і звышвялікіх інтэгральных схем, прынцыпаў яго пабудовы і тэхналогіі вырабу. Распрацаваў новыя фізічныя і тэхналагічныя прынцыпы пабудовы оптыка-механічнага і зборачнага абсталявання ў вытворчасці вырабаў мікраэлектронікі і сродкі для іх рэалізацыі.
Аўтар каля 100 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 46 вынаходак.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўная прэмія СССР 1973 года за распрацоўку і ўкараненне ў масавую вытворчасць высокачастотных транзістараў серыі КТ-315.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1981), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1986), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), медалём[2].
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Робототехника в технологическом оборудовании для микроэлектроники // Электронная промышленность. 1981. Вып.10.
- Обеспечение точности и производительности прецизиционного оборудования // Там же. 1983, № 1.
- Точное машиностроение для микроэлектроники. Мн.: Радио и связь, 1986.
- Автоматическая сборка интегральных схем. Мн.: Вышэйшая школа, 1990 (совм. с В. А. Зеньковичем, Л. Г. Битно).
Зноскі
- ↑ Нацыянальная бібліятэка Беларусі/ ЛІПЕНЬ Архівавана 22 ліпеня 2020.
- ↑ Яўген Яўгенавіч Анегін
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Яўгенавіч Анегін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 17 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Кастраме
- Памерлі 22 лістапада
- Памерлі ў 2002 годзе
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Выпускнікі БНТУ
- Члены КПСС
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Машынабудаўнікі СССР
- Машынабудаўнікі Беларусі