Castlevania: Symphony of the Night
Castlevania: Symphony of the Night | |
---|---|
Распрацоўшчык | Konami |
Выдавец | Konami |
Частка серыі | Castlevania[d] |
Дата выпуску | 20 сакавіка 1997 |
Жанры | action/RPG, Metroidvania[d][1] і fantasy video game[d][1] |
Стваральнікі | |
Кампазітар | |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | PlayStation[2], PlayStation Portable[d], Android і IOS |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня |
Носьбіт | лічбавая спампоўка[d] |
Кіраванне | геймпад і сэнсарны экран[d] |
«Castlevania: Symphony of the Night»[a] ― камп’ютарная гульня ў жанры метроідваніі , распрацаваная і выпушчаная японскай кампаніяй «Konami» для «PlayStation» у 1997 годзе. Гульня ўваходзіць у серыю «Castlevania » і служыць працягам «Castlevania: Rondo of Blood » і больш ранняй «Castlevania III: Dracula’s Curse ». У «Rondo of Blood» галоўны антаганіст серыі граф Дракула* быў зрынуты, але яго пераможца Рыхтэр Бяльмонт знік без вестак, а праз чатыры гады замак Дракулы зноў паўстаў з ніадкуль. Сын Дракулы Алукард — дампір -паўкроўка, які стаў паляўнічым на вампіраў ― адпраўляецца ў замак, каб знішчыць гэтае месца канчаткова.
У адрозненне ад папярэдніх гульняў серыі, распрацаваная пад кіраўніцтвам Тору Хагіхары і Кодзі Ігарасі «Symphony of the Night» уяўляе сабой не экшан-платформер , а першую ў серыі гульню-метраідванню . Яна прапануе гульцу складана ўладкованы нелінейны мір са мноствам сакрэтаў і ўтоеных праходаў; па ходзе гульні Алукард набывае новыя здольнасці і знаходзіць розныя прадметы, якія дапамагаюць яму змагацца з ворагамі і трапляць у раней недаступныя месцы. Менавіта «Symphony of the Night» разам з «Super Metroid » заклала асновы жанру метроідваній, і як наступныя гульні серыі «Castlevania», так і шматлікія гульні-метраідванні іншых распрацоўнікаў пераймалі геймплэю «Symphony of the Night». Хоць першапачатковыя продажы гульні былі сціплымі, з часам «Symphony of the Night» здабыла культавы статут; розныя аглядальнікі звалі яе лепшай у серыі і ўключалі ў спісы лепшых гульняў у гісторыі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Каментарыі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Прохождение Castlevania: Symphony of the Night на «Shedevr»
- Castle of Dracula — рускамоўны сайт аб «Castlevania»