Mac OS
Mac OS (Macintoshis Operating System) ― гандлёвая марка серыі арыентаваных на графічны інтэрфейс карыстальніка аперацыйных сістэм, распрацаваных карпарацыяй Apple (былая Apple Computer) для сваёй лінейкі камп'ютараў Macintosh. Вопыт карыстальнікаў Macintosh, як лічыцца, зрабіў важкі унёсак у папулярызацыю графічных інтэрфейсаў. Пачаткова тое, што пазней атрымала назву "Mac OS", было неад'емнай і безназоўнай часткай камп'ютара Macintosh, упершыню прадстаўленага ў 1984 г.
Apple наўмысна не акцэнтавала увагу на аперацыйнай сістэме ў першых Макінтошах, каб падкрэсліць іх арыентаванасць на простага карыстальніка, а таксама адмежавацца ад іншых аперацыйных сістэм, такіх як MS-DOS. Большая частка сістэмнага праграмнага забеспячэння ўтрымлівалася ў пастаяннай памяці, а абнаўленні пастаўляліся праз дылераў Apple на гнуткіх дысках. З павялічэннем ёмістасці і хуткадзейнасці цвёрдых дыскаў знікае патрэба ў тым, каб утрымліваць вялікую частку праграмнага забеспячэння ў пастаяннай памяці, і Apple пераходзіць на другую схему, пачаткова пазіцыяніруючы буйныя абнаўленні аперацыйнай сістэмы як асобны прадукт, пачынаючы з System 7 і System 7.5, потым Mac OS 7.6 у 1997 годзе.
Першыя версіі Mac OS працавалі толькі на камп'ютарах Macintosh з працэсарам Motorola 68000. Пазней з'явілася падтрымка архітэктуры PowerPC. Сучасная АС карпарацыі, Mac OS X, працуе на працэсарах PowerPC і Intel.
Рознае
[правіць | правіць зыходнік]Адметнасцю графічнага інтэрфейсу «Макінтошаў» было выкарыстанне «мышы» з толькі адной кнопкай, у той час, як іншыя графічныя асяроддзі выкарыстоўвалі «мышы» з дзвюма ці болей кнопкамі.
У наш час кампанія «Apple» дазваляе бясплатна браць сістэму версіі 7.5 са сваёй сеціўнай пляцоўкі.