Sui generis
Выгляд
Sui generis (суі генерыс; літ. своеасаблівы, адзіны ў сваім родзе) — лацінскі выраз, які азначае ўнікальнасць з'явы, якая, нягледзячы на наяўнасць вядомага падабенства з іншымі падобнымі канструкцыі, увогуле, не мае прэцэдэнтаў. Унікальнасць любога з выпадкаў «sui generis» часта становіцца прадметам працяглых спрэчак. Выраз ужываецца ўжываецца ў філасофскіх, прававых, палітычных і іншых пытаннях.
Прыклады
[правіць | правіць зыходнік]- ЗША і шэраг краін НАТА настойваюць, што набыццё Косавам незалежнасці стала вынікам унікальнага збегу абставін (sui generis), з-за чаго не з'яўляецца прэцэдэнтам у адносінах да сітуацыі ў Паўднёвай Асеціі, Абхазіі і ПМР. Меркаванне пра ўнікальнасць сітуацыі ў Косава не падзяляюць Расія, Сербія, Іспанія, КНР і іншыя краіны.
- Унікальны прававы статус (sui generis) у складзе Францыі мае Новая Каледонія. Іншыя былыя калоніі Францыі з'яўляюцца заморскімі дэпартаментамі. Новай Каледоніі ж нададзенае права правесці рэферэндум па пытанні незалежнасць паміж 2014 і 2018 гадамі, які і вырашыць яе далейшы статус.