Нікалае Чаўшэску
Нікалае Чаўшэску | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
рум.: Nicolae Ceauşescu | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ківу Стойка | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Іон Іліеску | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Георгэ Геаргіу-Дэж | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 студзеня 1918[1][2][…] |
||||||
Смерць |
25 снежня 1989[2][3][…] (71 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Андруцэ Чаўшэску (1886—1969) | ||||||
Маці | Александрына Чаўшэску (1888—1977) | ||||||
Жонка | Алена Чаўшэску[d] | ||||||
Дзеці | Зоя Чаўшэску[d], Ніку Чаўшэску[d] і Валянцін Чаўшэску[d] | ||||||
Веравызнанне | атэіст | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка і армія | ||||||
Аўтограф | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1948 — невяд. | ||||||
Прыналежнасць | Узброеныя сілы Румыніі | ||||||
Род войскаў | Сухапутныя войскі Румыніі | ||||||
Званне | генерал-лейтэнант | ||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | ceausescu.org (англ.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нікалае Чаўшэску (рум.: Nicolae Ceauşescu, 26 студзеня 1918, Скарнічэшці, жудзец Олт — 25 снежня 1989, Тыргавіштэ, Дымбавіца, Сацыялістычная Рэспубліка Румынія) — румынскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, генеральны сакратар ЦК Румынскай камуністычнай партыі (РКП) з 1965. Прэзідэнт СРР ў 1974—1989 гадах. Зрынуты ў выніку Румынскай рэвалюцыі 1989 года.
Вылучаўся сваёй адносна нейтральнай знешняй палітыкай: трымаўся аўтаноміі ўнутры сацыялістычнага блоку краін (не байкатаваў алімпіяду ў Лос-Анджэлесе у 1984, устрымаўся ад уводу войскаў у Чэхаславакію ў 1968), але імкнуўся захоўваць добрыя адносіны з СССР. Добрыя стасункі з Заходняй Еўропай дазвалялі яму атрымліваць буйныя крэдыты, якія ў значнай ступені забяспечылі эканамічны рост ў 1960-1970-я гады. Між тым унутры краіны праводзіў усё болей жорсткую, аўтарытарную палітыку, паступова насаджваючы культ сваёй асобы. Але рост запазычанасці прымусіў Чаўшэску пагадзіцца на рэжым жорсткай эканоміі і зніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва. Гэты і шэраг іншых фактараў (у тым ліку крызіс сацыялістычнага лагеру, зніжэнне цэн на нафту) прывялі да антыкамуністычнай рэвалюцыі, у час якой узброеныя сілы забілі каля 50 мужчын, жанчын і дзяцей, звяржэння і расстрэлу Нікалае Чаўшэску.
Непасрэднай падставай дзеля Румынскай рэвалюцыі 1989 года, якая зрынула рэжым Чаўшэску, сталі хваляванні румынскіх венграў у Тымішаары. У час рэвалюцыі Чаўшэску здолеў збегчы на верталёце са сталіцы, але ў выніку быў схоплены румынскім войскам і, разам са сваёй жонкай Еленай паўстаў перад трыбуналам[6]. Трыбунал абвінаваціў Чаўшэску ў злачынствах супраць дзяржавы, генацыдзе ўласнага народа, адкрыцці таемных рахункаў у замежных банках і падрыве нацыянальнай эканомікі[7][8][9].
Растраляны разам з жонкай 25 снежня 1989 года па прысудзе трыбунала, праз некалькі месяцаў пасля судовага пасяджэння. Уся маёмасць была канфіскавана[10]. Смерць Чаўшэску адзначыла канец ланцужка антыкамуністычных рэвалюцый, якія адбыліся ў 1989 годзе ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Нікалае Чаўшэску нарадзіўся 26 студзеня 1918 года ў вёсцы Скарнічэшці ў сялянскай сям’і[11], стаўшы трэцім дзіцём у сям’і з дзесяці дзяцей[12]. Сям’я будучага румынскага лідара жыла даволі бедна — у невялікім трохпакаёвым доме без электрычнасці[11]. Бацьку Нікалае, Андруцэ Чаўшэску, належала тры гектары сельскагаспадарчай зямлі і некальмі авечак; таксама вялікі прыбытак яму прыносіла кравецкая справа[13]. Нягледзячы на сціплы дастатак, Андруцэ здолеў даць сыну пачатковую адукацыю, уладкаваўцы Нікалае ў вясковую школу, якую той скончыў у 11 гадоў[14]. Пазней сам Чаўшэску пісаў пра сваё дзяцінства[15][16]: «З’яўляючыся сялянскім сынам, я зведаў прыгнёт памешчыкаў, а з адзінаццаці гадоў і капіталістычную эксплуатацыю».
У адзінаццацігадовым узросце Чаўшэску пераехаў у Бухарэст, дзе спачатку жыў са сваёй старэйшай сястрой, Нікулінай Русеску[13]. У сталіцы працаваў на адным з заводаў[12] і пачаў вучыцца шавецкаму рамяству, уладкаваўшыся вучнем да шаўца. У гэты перыяд Чаўшэску меў даволі сціплы прыбытак, што прымусіла яго заняцца дробным крадзяжом[17].
Партыйная дзейнасць у каралеўскай Румыніі (1933—1944)
[правіць | правіць зыходнік]У 15 гадоў уладкаваўся падмайстрам у невялічкую шавецкую майстэрню Аляксандра Сандулеску, актыўнага члена Румынскай камуністычнай партрыі (РКП), якая ў той час знаходзілася на нелегальным становішчы[13]. Менавіта ён прывабіў Чаўшэску да дзейнасці ў працоўным руху ў 1933 годзе[12][13]. Нікалае ўступіў у Камуністычны саюз моладзі (КСМ) Румыніі. Тады ж ён упершыню апынуўся ў турме; пазней ён неаднаразова трапляў у розныя турмы Румыніі[18]. Быў арыштаваны ў 1934 годзе, у час забастоўкі чыгуначнікаў[19]: яго арыштавалі за збор подпісаў пад петыцыяй супраць суда над забастоўшчыкамі[20]. У той час за ім замацавалася рэпутацыя актыўнага прапагандысцкага працаўніка, камуніста і антыфашыста[19]. Чаўшэску правёў у зняволенні 2 гады, адбываючы ў тым ліку тэрмін у тым ліку ў катаржнай турме дзеля палітычных вязняў «Дафтана», вядомай сваімі цяжкімі ўмовамі, дзе пазнаёміўся з многімі вядомымі функцыянерамі кампартыі (у прыватнасці, з Георгэ Геаргіу-Дэжам), Ківу Стойкам, Эмілем Бондараш, Аляксандру Магіарош[16]. У «Дафтане» Чаўшэску займаецца вывучэннем тэорыі марксізму пад кіраўніцтвам Геаргіу-Дэжа, пазней Геаргіу-Дэж узяў маладога камуніста пад свой патранаж. У час зняволення ён, як і многія камуністы, спазнаў катаванні з боку супрацоўнікаў турмы; у рэшце рэшт гэта прывяло да таго, што ён пачаў заікацца[12]. Генерал-апазіцыянер Штэфан Косцял пазней выказваўся пра маладога Чаўшэску[21]: «Чаўшэску быў абмежаваным камуністам-энтузіастам, які сам верыў у бязглуздзіцу, якую прапаведваў. Гэта выглядала досыць дзіўна, таму большасць вязняў пазбягалі яго».
У сярэдзіне 1930-х гадоў Чаўшэску наведаў з партыйнымі заданнямі многія гарады Румыніі — Бухарэст, Краёва, Кымпулунг-Мусчэл, Рымніку-Вылчэ. У час гэтых візітаў яго не аднойчы арыштоўвалі[22].
У 1936 годзе ўступіў у РКП[23]. На гэты момант яго постаць стала добра вядомай румынскай каралеўскай тайнай паліцыі «Сігуранцы»: у асабістай справе «Сігуранцы» Чаўшэску названы «небяспечным камуністычным агітатарам» і «распаўсюднікам камуністычных і антыфашысцкіх агітацыйных матэрыялаў»[22]. 6 ліпеня 1936 года суд горада Брашова па дадзеных абвінавачваннях прысудзіў Чаўшэску да турэмнага зняволення тэрмінам на 2 гады, а таксама дадаткова на год і 6 месяцаў зняволення і 1 год прымусовага пражывання ў Скарнічэшці за непавагу да суда[22]. Пераважную частку тэрміну Чаўшэску праводзіць у турме «Дафтана»[22]. Пасля выхаду з турмы ў 1939 годзе, у час ваеннага параду[11], ён знаёміцца з маладой камуністкай-падпольшчыцай Еленай Пятрэску[20], якая нарадзілася ў 1939 годзе ў сям’і фермера і пачала сваю працоўную дзейнасць на тэкстыльнай фабрыцы[11]. Пазней, у 1946 годзе, Елена і Нікалае пабраліся афіцыйным шлюбам; Елена Чаўшэску і ў будучыні аказвала значны ўплыў на палітычнае жыццё Румыніі[14][20].
У 1940 годзе Чаўшэску зноў арыштаваны і асуджаны за «змову супраць грамадскага парадку». Усю вайну ён правёў у турмах і концлагерах, такіх як «Жылава» (1940), «Карансебеш» (1942), «Вэкэрэшць» (1943)[22]. У 1943 годзе яго пераводзяць у канцлагер «Тыргу-Жыу», дзе ў той час знаходзіцца Георгэ Геаргіу-Дэж[20][24][25][26].
Партыйная і дзяржаўная дзейнасць у сацыялістычнай Румыніі (1944—1965)
[правіць | правіць зыходнік]Пад канец вайны, у 1944—1945 гадах — сакратар ЦК Камуністычнага саюза моладзі. У 1945 годзе Румынія была занята савецкімі войскамі, ёй быў навязаны прасавецкі, сацыялістычны лад. Кар’ера Чаўшэску, нядаўняга падпольшчыка-камуніста, пайшла ўверх. У канцы 1940-х — сакратар абласнога камітэта партыі спачатку ў Добруджы, потым у Алтэніі. У 1948—1950 — міністр сельскай гаспадаркі, у 1950 — намеснік міністра нацыянальнай абароны ў званні генерал-маёра, у 1951 — старшыня палітычнага ведамства ва ўзброеных сілах, у 1952 — член ЦК кампартыі. Падтрымліваў сакратара партыі Г. Геаргіу-Дэжа ў барацьбе за ўладу з «масквічкай» А. Паўкер, якую ў 1952 годзе пазбавілі партыйных паўнамоцтваў («масквічы» — партыйныя лідары, якія ў час вайны знаходзіліся на тэрыторыі СССР). У 1954 годзе Чаўшэску быў абраны сакратаром ЦК кампартыі, а ў 1955 — членам Палітбюро.
У 1961 годзе з’явіўся румынскі варыянт «нацыянальнага камунізму», які ўключаў у асноўным супраціў палітычнаму курсу М. С. Хрушчова на эканамічную інтэграцыю.
Кіраванне (1965—1989)
[правіць | правіць зыходнік]У 1965 годзе Чаўшэску быў абраны генеральным сакратаром ЦК (фактычна лідарам краіны), заняў пасаду старшыні Дзяржаўнага сходу, а ў 1974 — пасля змены канстытуцыі, — прэзідэнтам Румыніі.
Вёў палітыку адносна нейтральнай краіны, маючы актыўныя стасункі і з краінамі сацыялістычнага лагеру, і з дэмакратычнымі дзяржавамі Захаду. Яго ўнутраная палітыка спачатку была адносна ліберальнай, пашырылася свабода прэсы. Але ў другой палове кіравання рэжым рабіўся ўсё болей аўтарытарным, ствараўся культ асобы Чаўшэску. У 1971 годзе, пасля візітаў Нікалае і Алены Чаўшэску ў краіны Азіі (у прыватнасці, у КНДР і Кітай), Чаўшэску выступае на пасяджэнні Выканаўчага камітэта ЦК з «Ліпеньскімі тэзісамі», выкананне якіх прыводзіць да ўсталявання культу асобы кіраўніка СРР, узмацнення таталітарнага рэжыму.
З 22 сакавіка 1965 года да смерці ў 1989 годзе быў генеральным сакратаром ЦК Румынскай камуністычнай партыі. У 1974—1989 гадах быў Прэзідэнтам Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія.
25 снежня 1989 года расстраляны разам з жонкай Аленай Чаўшэску па прыгаворы трыбунала, праз некалькі гадзін пасля суда; уся яго маёмасць была канфіскавана. Смерць Чаўшэску адзначыла заканчэнне шэрагу антыкамуністычных рэвалюцый, якія адбыліся ў 1989 годзе ва Усходняй Еўропе. Спешны паказальны працэс і мёртвыя Чаўшэску былі запісаны на відэа і жудасныя кадры адразу паказалі тэлеканалы ў многіх заходніх краінах.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Кіраўнікі Румыніі |
---|
- Герой Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі (1971).
- Герой Сацыялістычнай Працы Рэспублікі (Румынія, 1964).
- Ордэн Леніна (СССР, 1978).
- Ордэн Карла Маркса (ГДР).
- Ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія».
- Ордэн Слана (Данія).
- Шаноўны ордэн Бані, Вялікі Крыж.
- Каралеўскі Нарвежскі ордэн Святога Олафа.
- Ордэн Ганаровага легіёна (Францыя).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Чаушеску Николае // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Nikolae Ceauşescu // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nicolae Ceaușescu // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.washingtonpost.com/archive/politics/1989/12/26/ceausescu-ruled-with-an-iron-grip/6703726a-bc5f-4565-acd3-45fccd82492d/
- ↑ а б https://www.capital.ro/adevaruri-nestiute-despre-nicolae-ceausescu-ce-salariu-avea-fost.html
- ↑ Лабиринт. Почему поторопились расстрелять Николая Чаушеску(недаступная спасылка). журнал "Планета" (Декабрь 2006). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2017. Праверана 24 марта 2013.
- ↑ 1989: Romania's 'first couple' executed(недаступная спасылка). BBC. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2016. Праверана 6 лістапада 2007. (англ.)
- ↑ Chehabi, Houchang E. (1998). Sultanistic Regimes. Johns Hopkins University Press. p. 242. ISBN 978-0801856945.
{{cite book}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|pages=
і|page=
specified (даведка) (англ.) - ↑ Chirot, Daniel (1996). Modern Tyrants: the power and prevalence of evil in our age. Princeton University Press. p. 258. ISBN 978-0691027777.
{{cite book}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|pages=
і|page=
specified (даведка) (англ.) - ↑ Имущество семьи диктатора Чаушеску продают на аукционе(недаступная спасылка). «The Good Life» (30 января 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2017. Праверана 24 марта 2013.
- ↑ а б в г Nicolae Ceausescu: a profile of the former communist dictator(недаступная спасылка). Telegraph Media Group (22 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2013. Праверана 11 ліпеня 2013.
- ↑ а б в г Nicolae Ceausescu. biography(недаступная спасылка). A+E Television Networks. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2013. Праверана 14 ліпеня 2013.
- ↑ а б в г Cătălin Gruia: «Viata lui Nicolae Ceausescu»,(недаступная спасылка). National Geographic Romania (1 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2012. Праверана 11 ліпеня 2013.
- ↑ а б «Гений Карпат» Чаушеску (руск.). Персона > Еженедельник 2000 (1 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 23 сакавіка 2013.
- ↑ И. А. Мусский. Антиправительственные выступления в социалистической Румынии. Румынская революция 1989 года. // 100 великих диктаторов (руск.). Праверана 27 сакавіка 2013.
- ↑ а б Реставрация капитализма в Восточной Европе (руск.)(недаступная спасылка). Новейшая история (1985-200?). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2013. Праверана 27 марта 2013.
- ↑ Николае Чаушеску впервые услышал о коммунистических идеалах в тюрьме, куда попал за воровство . «ФАКТЫ» (30 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 23 марта 2013.
- ↑ Сижу на нарах, как король на именинах(недаступная спасылка). «Украинская правда» (20 октября 2004). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2017. Праверана 23 марта 2013.
- ↑ а б В мире: Зря тронул Трансильванию(недаступная спасылка). Lenta.ru (26 декабря 2009). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2017. Праверана 23 марта 2013.
- ↑ а б в г Nikolae Ceausescu, Chronology(недаступная спасылка). ceausescu.org (12 лістапада 2005). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2011. Праверана 23 марта 2013.
- ↑ Владимир Шевелёв. Диктаторы и Боги: Чаушеску, Пиночет, Мао Цзэдун, Пол Пот. Чаушеску и «Золотая Эра» Румынии (руск.). — Ростов-на-Дону: Феникс, 1999. — ISBN 5-222-00675-1.
- ↑ а б в г д Cătălin Gruia. «Viata lui Nicolae Ceausescu»(недаступная спасылка). National Geographic Romania, стр. 43 (1 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2012. Праверана 14 ліпеня 2013.
- ↑ Большая советская энциклопедия, 3-е изд. Москва: Большая советская энциклопедия. 1969—1978.
{{cite book}}
: Праверце значэнне даты ў:|year=
(даведка) - ↑ Николае Чаушеску: «Перестройка ведёт к крушению социализма» (руск.)(недаступная спасылка). запорожский еженедельник, газета Истеблишмент (8 лістапада 2005). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2007. Праверана 26 сакавіка 2008.
- ↑ Николае Чаушеску. Дорога на эшафот (flv). Совершенно секретно. 5 канал. Event occurs at 44:03. Праверана 2013-03-26.
{{cite AV media}}
: Невядомы параметр|year2=
ігнараваны (даведка) - ↑ Gheorghe Gheorghiu-Dej (relation to Ceausescu)(недаступная спасылка). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2013. Праверана 23 марта 2013.
- Нарадзіліся 26 студзеня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Румынія
- Памерлі 25 снежня
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Румыніі
- Пахаваныя ў Бухарэсце
- Камуністы Румыніі
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Героі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія
- Героі Сацыялістычнай працы Румыніі
- Кавалеры Ордэна Зоркі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія
- Кавалеры ордэна «Перамога сацыялізму»
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці»
- Кавалеры ордэна Карла Маркса
- Кавалеры ордэна «Стара Планіна»
- Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці
- Кавалеры ордэна Югаслаўскай вялікай зоркі
- Кавалеры ордэна Героя Сацыялістычнай працы
- Кавалеры Залатога Алімпійскага ордэна
- Афіцэры Ганаровага знака За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры ордэна Вызваліцеля Сан-Марціна
- Кавалеры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры ордэна Слана
- Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Сант’яга (Партугалія)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Паўднёвага Крыжа
- Асобы
- Расстраляныя
- Прэзідэнты Румыніі
- Кавалеры Алімпійскага ордэна
- Пакараныя смерцю прэзідэнты
- Члены Румынскай камуністычнай партыі
- Ганаровыя грамадзяне Бургаса