Іван Рыгоравіч Новікаў
Іван Рыгоравіч Новікаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 студзеня 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лютага 2001 (83 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Іван Рыгоравіч Новікаў (21 студзеня 1918, в. Нязнань, Клімавіцкі раён — 22 лютага 2001, Мінск) — беларускі празаік, журналіст. Член СП Беларусі з 1961 г., Саюза журналістаў Беларусі з 1958 г. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1967). Лаўрэат прэміі імя Я.Коласа (1965, за дакументальную аповесць «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску»), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Лепяшынскага (1968, за дакументальную аповесць «Тварам да небяспекі»), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974, за сцэнарый шасцісерыйнага тэлефільма «Руіны страляюць…»). Літаратурнай прэміі імя Фадзеева (1980, за трылогію «Мінскі Фронт»).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям'i. Бацька, Рыгор Дзямідавіч, i маці, Ефрасіння Васільеўна, сяляне. I.Новікаў скончыў 1-ю клімавіцкую сямігодку i ў 1933 годзе паступіў у Магілёўскі газетны тэхнікум. У 1935-38 гг. працаваў у газеце «Камуна». У 1938 паступіў у Аршанскі настаўніцкі інстытут, у 1939 — у Ленінградскі інстытут журналістыкі.
Вучоба перапынілася з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, калі ваенкамат накіраваў I. Новікава ў артвучылішча. З лютага 1942 года камандаваў узводам упраўлення «кацюш». Баявое хрышчэнне прыняў пад Купянскам. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Паўднёвым, Сталінградскім, 4-м i 3-м Украінскіх франтах. Быў паранены. З часцямі Чырвонай Арміі прайшоў Румынію, Югаславію, Венгрыю, Балгарыю. Перамогу сустрэў у Аўстрыі начальнікам разведкі дывізіёна.
У 1946 годзе дэмабілізаваўся, стаў супрацоўнікам рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия», дзе ў 1951-57 гг. загадваў сельгасаддзелам. Як карэспандэнт газеты прымаў удзел у ХI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Свае ўражанні перадаў у дарожным нарысе «Дзесяць тыдняў у Злучаных Штатах Амерыкі». З 1957 карэспандэнт, з 1965 загадчык карпункта «Праўды» па Беларусі. Завочна скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1954).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», медалямі, трыма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў вершамі ў раённай газеце ў 1935 годзе. Прафесійную літаратурную працу пачаў з нарысаў. Першым значным творам была дакументальная аповесць «Сэрца інакш не можа» пра Веру Харунжую. У 1959 годзе пачаў працаваць над кнігай «Руіны страляюць ва ўпор» — пра Мінскае падполле. Дакументальная аповесць вярнула з небыцця імёны герояў падполля, пяці з якіх пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, рэабілітаваны многія савецкія патрыёты. Далейшая распрацоука гэтай тэмы знайшла працяг у дакументальных аповесцях «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску», «Да світання блізка», у гістарычных нарысах «Бяссмерце Мінска» i «Мінск — горад-герой». Выдаў нарысы «Палескае золата», «Побач сябры» i інш.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Творы:
- Выбраныя творы: У 3-х т. — Мн.: Маст. літ., 1988.
- Т. 1. Руіны страляюць ва ўпор: Дакум. аповесць. — 351с.
- Т. 2. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску: Дакум.аповесць.-374с.
- Т. 3. Да світання блізка: Дакум. аповесць. — 335 с.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Новікаў Iван Рыгоравіч // Беларуская ССР: Карот. энцыкл. — 1981. — Т. 5. — С. 451.
- Новікаў Iван Рыгоравіч // Энцыкл. літ. i мастацтва Беларусі. — 1987. — Т. 4. — С. 82.
- Но́вікаў Іван Рыгоравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 539. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Нарадзіліся 26 студзеня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Клімавіцкім павеце
- Памерлі 22 лютага
- Памерлі ў 2001 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Аршанскага настаўніцкага інстытута
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 21 студзеня
- Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
- Пісьменнікі Беларусі
- Журналісты Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Сцэнарысты Беларусі