Перайсці да зместу

Іван Цімафеевіч Бабаедаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Цімафеевіч Бабаедаў
Фатаграфія
Дата нараджэння 28 лютага 1925(1925-02-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 2002(2002-02-28) (77 гадоў)
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Уплыў Іван Міхайлавіч Сталяроў і Фелікс Фёдаравіч Гумен
Член у
Узнагароды
медаль «За адвагу»

Іван Цімафеевіч Бабаедаў (28 лютага 1925, в. Бобіна, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць — 28 лютага 2002) — беларускі мастак.

Нарадзіўся 28 лютага 1925 года ў в. Бобіна Бешанковіцкага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944—1945 гадах ваяваў у складзе 71-й гвардзейскай стралковай дывізіі[1].

У1946—1948 гадах вучыўся ў Сімферопальскім мастацкім вучылішчы імя М. С. Самокіша, у 1952 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава, у 1976 годзе — мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. Вучыўся ў І. Сталярова, Ф. Гумена[1].

Выкладаў у 1952—1953 гадах малюнак і жывапіс у Віцебскім мастацка-графічным педагагічным вучылішчы, з 1968 года працаваў афарміцелем у мастацкай майстэрні г. п. Бешанковічы[1].

Член Саюза мастакоў Беларусі з 1981 года[1].

Працаваў пераважна ў станковым жывапісе. Асноўнае месца ў творчасці належыць лірычным пейзажам, што намаляваныя з натуры, сярод якіх: «Сонечны дзень у лютым» (1950), «Зелянее вярба ў агародзе», «Пачатак мая» (1954), «Вечар на балоце» (1957), «Апошні снег у вёсцы Бабаедава» (1982), «Вячэрні лес» (1988), «Пахмурны лес», «Лес над ракой», «Леснічоўка», «Сасна» (усе 1989), «Восень у вёсцы», «Асеннія бярозы» (1994), «Квітнеючыя грушы», «Лес» (1998) і інш. Маляваў абразы для царквы, што ў в. Бабаедава Бешанковіцкага раёна («Апосталы Пётр і Павел», «Ілля прарок» (1954—1957 гг.) і інш. Жывапісныя палотны мастака вызначаюцца рэалістычнай манерай выканання, камернасцю, пластычнай стрыманасцю, эмацыянальнай выразнасцю вобраза[1].

Узнагароджаны двума баявымі ордэнамі і медалём «За адвагу». Узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў (2002)[1].

  1. а б в г д е Бабаедаў Іван Цімафеевіч. pridvinie.vlib.by. Праверана 12 снежня 2024.
  • Бабаедаў Іван Цімафеевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Бабаедаў Іван Цімафеевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск: БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. — С. 408.
  • Бабаедаў Іван Цімафеевіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве; склад. В. І. Аліева. — Віцебск, 1994. — С. 7.
  • Бабаедаў Іван Цімафеевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — 727 с. — 10 000 экз.
  • Іван Бабаедаў // Саюз творцаў = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі; аўт. уступ. У. Андрэйчанка; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мінск : Беларусь, 2005. — С. 26. — На беларус. і англ. мовах.
  • Иван Бобоедов : [каталог] / под ред. М. Л. Цыбульского. — Витебск : Витебская областная типография, 2008. — 14 с.
  • Крачкоўскі, А. Перавагу аддаў пейзажу / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). — 2015. — 27 лют. — С. 4.
  • Субоч, К. «Палитра души и красок» / К. Субоч // Зара (Бешанковічы). — 2014. — 25 сак. — С. 4.
  • М. Л. Цыбульский. Бобоедов Иван Тимофеевич // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2010. — Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Книга 1. Абазовский — Кривоблоцкая. — 533 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0525-6.
  • Шпакоўская, Г. Бабаедаў з Бабаедава / Г. Шпакоўская // Народнае слова. — 2005. — 1 сак. — С. 5.