Перайсці да зместу

Анатоль Мікалаевіч Канапелька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Мікалаевіч Канапелька
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 лістапада 1939(1939-11-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 снежня 2002(2002-12-18) (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, перакладчык, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Анатоль Мікалаевіч Канапелька (16 лістапада 1939, Расоны — 18 снежня 2002, Віцебск) — беларускі паэт, перакладчык, педагог, літаратуразнавец. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.

Нарадзіўся ў сям’і служачага. Вучыўся ў сярэдняй школе № 7 г. Полацка. Скончыў з адзнакаю філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. З 1961 года — на педагагічнай працы.

Аўтар паэтычных кніг «Зямная сімфонія» (1966), «Сустрэчы» (1979), «Музыка лістапада» (1999) і шэрагу навуковых прац і артыкулаў пра Яна Баршчэўскага, Петруся Броўку, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Арлова, а таксама Максіма Гарэцкага, Аркадзя Куляшова, Аляксея Пысіна. З’яўляецца аўтарам-складальнікам зборніка творчых біяграфій паэтаў, жыццё якіх звязана з Віцебшчынай, «Старонкі творчых біяграфій» (2003).

Пераклаў на беларускую мову з польскай мовы — балады і вершы Яна Баршчэўскага, Тадэвуша Лады-Заблоцкага, з цыганскай — вершы Вальдэмара Калініна.

У рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа ёсць спектакль «Руслан і Людміла», для якога вершы А. Пушкіна пераклаў Анатоль Канапелька. Пераклаў таксама п’есу А. Астроўскага «Праўда добра, а шчасце — лепш».

Зноскі

  • Канапелька Анатоль // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. — Віцебск, 2001. — С. 40-42.