Перайсці да зместу

Выбух на чыгуначнай станцыі Квета (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выбух на чыгуначнай станцыі Квета
Месца нападу Пакістан Квета
Дата 9 лістапада 2024
08:25
Спосаб нападу выбух тэрарыста-смяротніка
Загінулыя 32
Параненыя 62
Колькасць тэрарыстаў 1
Тэрарысты Мухамед Рафік Бізэнджа
Арганізатары Армія вызвалення Белуджыстана

9 лістапада 2024 года каля 8:25 раніцы тэрарыст-смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне на шматлюднай платформе чыгуначнай станцыі Квета (правінцыя Белуджыстан, Пакістан) каля білетных кас, дзе каля 150—200 чалавек чакалі цягнік на Равалпіндзі. Па меншай меры 32 чалавекі загінулі і яшчэ 62 былі паранены[1][2][3][4].

Адказнасць узяла Армія вызвалення Белуджыстана[5][1].

Паводле заявы баевікоў, тэракт арганізаваны брыгадай Маджыда[6].

10 лістапада Армія вызвалення Белуджыстана апублікавала фатаграфію смяротніка — Мухамеда Рафіка Бізэнджа. Ён далучыўся да баевікоў у 2017 годзе пад псеўданімам «Вашэн»[7][8].

Урад Белуджыстана абвясціў трохдзённую жалобу з 11 па 13 лістапада[9].

  1. а б Sattar. A powerful suicide bombing at a rail station in southwestern Pakistan kills at least 26 (англ.). AP News (9 лістапада 2024). Праверана 9 November 2024.
  2. At least 26 killed in railway station bombing in Pakistan's Quetta (англ.). Al Jazeera. Праверана 9 November 2024.
  3. Zehri. 24 killed, at least 50 injured in blast at Quetta Railway Station. DAWN.COM (9 лістапада 2024).
  4. Gul. Suicide blast kills 25 at train station in southwestern Pakistan. Voice of America (9 лістапада 2024).
  5. ur-Rehman. Train Station Suicide Bombing Leaves Dozens Dead or Wounded in Pakistan. The New York Times (9 лістапада 2024).
  6. Shahid, Saleem (9 November 2024). "26 martyred in Quetta railway station explosion"(англ.). Dawn. Праверана 9 November 2024.
  7. "BLA reveals identity of terrorist behind Quetta railway station blast"(англ.). Dunya News. 10 November 2024. Праверана 10 November 2024.
  8. "BLA Details Quetta Blast, Says 31 Army Personnel Killed in 'Fidayee' Attack". Balochistan Post. 10 November 2024. Праверана 11 November 2024.
  9. "Balochistan Declares Three Days of Mourning for Quetta Railway Station Attack Victims"(англ.). Quetta Voice. 10 November 2024. Праверана 10 November 2024.