Перайсці да зместу

Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагатып Вікіпедыі

Вікіпе́дыя (англ.: Wikipedia) — шматмоўная, свабодная інтэрнэт-энцыклапедыя, якая ствараецца супрацоўніцтвам ахвотнікаў і каардынуецца некамерцыйнай арганізацыяй Фондам Вікімедыя, якая знаходзіцца ў Сент-Пітэрсбергу, Фларыда. На сённяшні дзень найпапулярнейшы інтэрнэт-даведнік у свеце. Па аб’ёме звестак Вікіпедыя — найпаўнейшая энцыклапедыя з усіх, што ствараліся за гісторыю чалавецтва. Яе агульная вага станам на 22 лютага 2017 г. склала 43 781 592 артыкулаў.

Найвялікшым з моўных раздзелаў энцыклапедыі з’яўляецца англійскі, на кастрычнік 2017 года ён налічваў 5,5 млн артыкулаў (для параўнання, вядомая Брытаніка — «Брытанская Энцыклапедыя», у 15-м выданні налічвае 120 тысяч артыкулаў, трэцяя рэдакцыя «Вялікай Савецкай Энцыклапедыі» — каля 100 тысяч). Беларуская Вікіпедыя станам на 1 верасня 2021 года мае болей за 208.000 артыкулаў і займае па гэтым крытэрыі 47-е месца з 312 моўных раздзелаў, уваходзячы, такім чынам, у 20 % найвялікшых.

Агулам у Вікіпедыі на 1 верасня 2021 года 312 моўных раздзелаў. Больш за мільён артыкулаў змяшчаюць англійская, себуанская, шведская, нямецкая, французская, нідэрландская, руская, італьянская, іспанская, польская, егіпецкая арабская, японская, в’етнамская, варай-варайская, кітайская, арабская, украінская і партугальская Вікіпедыі. Паводле лічыльніка Hitwise, на цяперашні час Вікіпедыя — найпапулярнейшая старонка ў Інтэрнэце.

Праект некамерцыйны і развіваецца на сродкі спонсараў, якія ў асноўным з’яўляюцца простымі ўдзельнікамі Вікіпедыі. Арганізатар — амерыканскі фонд Wikimedia Foundation Inc.

Назва ўтворана ад англійскага слова «вікі» (якое запазычана з гавайскай мовы, дзе мае значэнне «хутка») і англійскага слова «энцыклапедыя», якое, у сваю чаргу, утворана ад грэчаскіх «ἐγκύκλιος» і «παιδεία» («кола ведаў»).

Джымі Вэйлс, адзін са стваральнікаў Вікіпедыі
Лары Сэнгер, адзін са стваральнікаў Вікіпедыі

Стваральнікі Вікіпедыі — Джымі Вэйлс і Лары Сэнгер.

Вікіпедыя спачатку была складовай часткай пісанай экспертамі Нупедыі15 студзеня 2001). Першапачаткова кожны новы артыкул перад публікацыяй праходзіў складаную шматступенную працэдуру рэдагавання. Аднак рост аб’ёму энцыклапедыі прымусіў стваральнікаў шукаць прасцейшы метад публікацыі.

Нупедыя была створана 9 сакавіка 2000 г. як уласнасць Bomis, Inc., кампаніі, якая валодала вэб-парталам. Асноўнымі фігурамі былі Джымі Вэйлз, CEO Bomis і Лары Сэнгер, галоўны рэдактар Нупедыі, а затым і Вікіпедыі. Нупедыя, спачатку ліцэнзаваная ў адпаведнасці са сваёй ліцэнзіяй Nupedia Open Content License, потым перайшла на GNU Free Documentation License.

Джымі Вэйлзу звычайна прыпісваюць вызначэнне мэты стварэння энцыклапедыі, якую могуць рэдагаваць звычайныя чытачы. Сэнгеру ж прыпісваюць контр-інтуітыўную стратэгію выкарыстання вікі для дасягнення гэтай мэты. 10 студзеня 2001 г. Лары Сэнгер у спісе рассылкі «Нупедыі» прапанаваў ужыць канцэпцыю «вікі» для самой «Нупедыі», каб паскорыць яе развіццё. Гэта прывяло да стварэння вэб-сайту Вікіпедыі, якая спачатку была задумана для папярэдняй распрацоўкі матэрыялаў, якія потым былі б размешчаныя ў Нупедыі.

Вікіпедыя была афіцыйна адкрыта 15 студзеня 2001 года як адзінкавы англамоўны раздзел на www.wikipedia.com і была анансавана Сэнгерам у спісе рассылкі «Нупедыі». Палітыка «нейтральнага пункту гледжання» ў Вікіпедыі была ўведзена ў першыя месяцы і была аналагічна ранняй палітыцы нейтральнасці ў «Нупедыі». У іншых адносінах спачатку існавала адносна няшмат правіл, і Вікіпедыя кіравалася незалежна ад «Нупедыі».

Вікіпедыя атрымала ранніх удзельнікаў з «Нупедыі». Яна вырасла прыкладна на 20 000 артыкулаў і на 18 моў на канец 2001 года. На канец 2002 года яна дасягнула 26 моўных раздзелаў, 46 на канец 2003 года і 161 на канец 2004 года. «Нупедыя» і Вікіпедыя суіснавалі, пакуль серверы «Нупедыі» не былі назаўсёды адключаныя ў 2003 годзе (тэкст «Нупедыі» быў уключаны ў Вікіпедыю). Англійская Вікіпедыя мінула адзнаку ў 2 млн артыкулаў 9 верасня 2007 года, што зрабіла яе найвялікшай энцыклапедыяй усіх часоў, якая зацямніла нават энцыклапедыю Юнлэ, якая ўтрымлівала статус найвялікшай на працягу 600 гадоў.

Спачылаючыся на наяўнасць камерцыйнай рэкламы і відавочны англацэнтрызм Вікіпедыі, карыстальнікі іспанскай Вікіпедыі вылучыліся з агульнага праекта для стварэння Enciclopedia Libre ў лютым 2002 года. Пазней у тым жа годзе Вэйлз абвясціў, што Вікіпедыя болей не будзе ўтрымліваць рэкламу, і яе вэб-сайт быў перамешчаны на wikipedia.org. Некаторыя іншыя праекты вылучыліся з Вікіпедыі з рэдакцыйных прычын. Wikinfo, напрыклад, не патрабуе нейтральнага пункту гледжання і дазваляе арыгінальныя даследаванні. Новыя праекты, якія натхніла Вікіпедыя, — Citizendium, Scholarpedia, Conservapedia і Google Knol, — былі пачатыя ў адказ на ўсведамленне абмежаванасцяў Вікіпедыі (палітыка ў вобласці рэцэнзавання, арыгінальных артыкулаў і камерцыйнай рэкламы).

Фонд Вікімедыя (англ.: Wikimedia Foundation) быў створаны з Вікіпедыі і «Нупедыі» 20 чэрвеня 2003 года. У 2015 годзе Вікіпедыя атрымала Прэмію Эразма.

Супольнае фота закрыцця Вікіманіі 2012 года, штогадовай канферэнцыі аўтараў Вікіпедыі і іншых праектаў фонда Вікімедыя

Супольнасць Вікіпедыі — гэта:

  • простыя чытачы Вікіпедыі (чытачы, якія не зрабілі ніводнай праўкі);
  • удзельнікі Вікіпедыі (чытачы, якія зрабілі прынамсі адну праўку), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на ананімных удзельнікаў і ўдзельнікаў, якія маюць уліковы запіс. Ананімныя ўдзельнікі не могуць правіць абароненыя артыкулы Вікіпедыі.

Супольнасць удзельнікаў Вікіпедыі — іерархічная па структуры. Удзельнікі з добрай рэпутацыяй могуць балатавацца на адзін з многіх узроўняў дабраахвотнага кіравання. Ніжэйшая прывілеяваная «пасада» — адміністратар (могуць выдаляць старонкі, блакаваць артыкулы ад правак у выпадку вандалізма ці рэдактарскіх спрэчак і блакаваць удзельнікаў).

Нягледзячы на назву, адміністратары не маюць ніякіх асабістых прывілеяў у працэсе прыняцця рашэнняў, і ім забаронена ўжываць свае паўнамоцтвы для ўрэгулявання спрэчак. Ролю адміністратараў часта апісваюць як «уборку» і ўнясенне правак, якія маюць эфект у маштабах усяго праекта (і таму забаронены для звычайных рэдактараў, каб мінімізаваць парушэнні), а таксама блакіроўку ўдзельнікаў, каб перашкодзіць разбуральным праўкам, такім як вандалізм.

Паколькі Вікіпедыя развіваецца на базе нетрадыцыйнай мадэлі складання энцыклапедыі, пытанне «Хто піша Вікіпедыю» стала тым, якія найболей часта задаюць у межах праекта, часам са спасылкай на іншыя праекты Веб 2.0, такія як Digg, News2, Хабрахабр. Джымі Вэйлз аднойчы сцвярджаў, што толькі «супольнасць… адданая група з некалькіх соцень добраахвотнікаў» робіць асноўны ўнёсак у Вікіпедыю і што гэты праект з’яўляецца, па сутнасці, «вельмі падобным на любую традыцыйную арганізацыю». Пазней гэта аспрэчыў Аарон Шварц, які адзначыў, што шэраг прагледжаных артыкулаў мелі вялікія часткі зместу, якія ўняслі ўдзельнікі з малой колькасцю правак[1].

Даследаванне навукоўцаў з Дартмутскага каледжа, якое правялі ў 2007 годзе, паказала, што ананімы і тыя карыстальнікі, якія рэдка робяць унёсак у Вікіпедыю, з’яўляюцца не меней надзейнай крыніцай ведаў, як і тыя, што зарэгістраваны на сайце. Хаця некаторыя ўдзельнікі — знаўцы ў сваёй галіне, Вікіпедыя патрабуе, каб іх унёсак быў падмацаваны крыніцамі, прыдатнымі для праверкі. Гэтую перавагу кансэнсуса над наяўнасцю адукацыі часта апісваюць як «анты-элітарнасць»[2].

У жніўні 2007 года сайт, распрацаваны аспірантам па камп’ютарных навуках Вірджыдам Грыфтам і названы WikiScanner, пачаў публічнае функцыянаванне. WikiScanner прасочвае крыніцы мільёнаў змен, зробленых у Вікіпедыі ананімнымі рэдактарамі, і паказвае, што многія з гэтых правак з карпарацый і ўрадавых устаноў — у артыкулах, што звязаны з імі самімі або з іх працай, з якіх яны стараюцца выдаліць крытыку[3].

У 2003 годзе ў даследаванні пра Вікіпедыю як пра супольнасць студэнт Andrea Ciffolilli сцвярджаў, што нізкія аперацыйныя выдаткі на ўдзел у вікі ствараюць каталізатар для сумеснага развіцця і што падыход «творчага развіцця» заахвочвае ўдзел. У сваёй кнізе «Будучыня Інтэрнэта і як яго спыніць» 2008 года Jonathan Zittrain з Оксфардскага інстытута Інтэрнэта і Berkman Center for Internet & Society Гарвардскай школы права спасылаюцца на Вікіпедыю як сацыялагічнае даследаванне ў тым, як адкрытае супрацоўніцтва судзейнічала іннаватарству ў сеціве. У 2007 годзе даследчык Одэд Ноў апублікаваў працу пра матывацыю, якая рухае вікіпедыстаў. Ноў лічыць, што ўдзельнікі рэдагуюць Вікіпедыю, сыходзячы з наступных відаў матывацыі: абароннай («калі я праўлю Вікіпедыю, я адчуваю сябе меней самотна»), жаданне зрабіць унёсак у агульную справу («мне падаецца, важна дапамагаць іншым»), матывацыі кар’еры («я магу атрымаць новыя кантакты, якія могуць дапамагчы мне ў маім бізнэсе і кар’еры»), сацыяльнай, пазнавальнай («напісанне Вікіпедыі дазваляе мне зірнуць на рэчы па-новаму»), жадання быць камусьці патрэбным («калі я праўлю Вікіпедыю, я адчуваю сябе запатрабаваным»), патрэба ў станоўчых эмоцыях (пісаць/рэдагаваць Вікіпедыю — гэта весела), ідэялагічнай («я лічу, што інфармацыя павінна быць бясплатнай»)[4].

Моўныя раздзелы

[правіць | правіць зыходнік]

На 24 лютага 2016 года існуе 295 моўных раздзелаў Вікіпедыі, з іх 58 утрымлівае болей за 100 000 артыкулаў (у тым ліку Беларуская Вікіпедыя), 247 — болей за 1000 артыкулаў.

Вікіпедыя з’яўляецца свабоднай энцыклапедыяй, таму ўдзельнікі аднаго і таго ж моўнага раздзела могуць выкарыстоўваць розныя дыялекты і могуць быць з розных краін (як у выпадку з англійскай Вікіпедыяй). Дыялектныя адрозненні могуць прывесці да некаторых канфліктаў па розным напісанні слоў (як гэта адбылося ў беларускай Вікіпедыі і прывяло яе да расколу на два асобныя раздзелы)[5] ці па пунктах гледжання[6]. Нягледзячы на тое, што розныя моўныя раздзелы прытрымліваюцца глабальнай палітыкі, такой як нейтральны пункт гледжання, яны разыходзяцца па некаторых пытаннях палітыкі і практыкі, асабліва па пытанні, ці могуць выявы, якія не ліцэнзіруюцца па свабоднай ліцэнзіі, выкарыстоўвацца ў адпаведнасці з патрабаваннямі добрасумленнага выкарыстання[7][8][9].

Адсотак усіх артыкулаў Вікіпедыі па-англійску (чырвоны) і 10 найбуйнейшых можных раздзелаў (сіні). На ліпень 2008 года менш за 23 % артыкулаў Вікіпедыі — па-англійску

Джымі Вэйлз апісаў Вікіпедыю як «намаганні па стварэнні і распаўсюду вольнай энцыклапедыі самай высокай якасці для кожнага чалавека на планеце на яго роднай мове»[10]. Нягледзячы на функцыянаванне кожнага моўнага раздзела болей ці меней самастойна, здзесненыя пэўныя намаганні для кантролю ўсіх раздзелаў. Іх каардынуе часткова Мета-вікі, часткова Фонд Вікімедыя, які прысвечаны падтрыманню ўсіх яго праектаў (Вікіпедыя і інш). Напрыклад, Мета-вікі прадстаўляе важную статыстыку ўсіх моўных раздзелаў і падтрымлівае спіс артыкулаў, якія павінны быць ва ўсіх Вікіпедыях. Спіс датычыцца асноўнага зместу прадметаў: біяграфія, гісторыя, геаграфія, грамадства, культура, навука, тэхналогія, матэматыка. Што датычыцца астатняга, то нярэдка для артыкулаў, што шчыльна звязаныя з канкрэтнай мовай, няма копіі ў іншым раздзеле. Напрыклад, артыкулы аб малых гарадах ЗША могуць быць даступныя толькі на англійскай мове. Перакладныя артыкулы прадстаўляюць невялікую долю ў большасці раздзелаў, у прыватнасці з-за таго, што аўтаматызаваны пераклад артыкулаў не дазволены[11].

Прынцыпы працы

[правіць | правіць зыходнік]

У 2002 годзе за аснову была ўзята вікі-тэхналогія (ад гав.: wikiwiki — вельмі хутка). Тэхналогія дазваляе адразу праз вэб-інтэрфейс публікаваць артыкулы, рабіць праўку ў наяўных, імгненна ствараць спасылкі на іншыя артыкулы, як на наяўныя, так і запланаваныя.

Праект «Вікіпедыя» існуе як публічная ўніверсальная інтэрнэт-энцыклапедыя, у якой аўтарам артыкула можа выступіць кожны ахвочы. Стваральнікамі праекта сталі два энтузіясты Джымі Вэйлз і Лары Сэнгер. Яе папулярнасць паступова нарастала, і вынікам гэтага сталі пабочныя праекты, такія як Вікіслоўнік, Вікіцытатнік, і Вікінавіны. Вікіпедыя рэдагуецца дабраахвотнікамі на базе вікі праграмы.

Ахвотнікі Вікіпедыі намагаюцца праводзіць палітыку «нейтральнага погляду», у якім апублікаваныя меркаванні вядомых людзей, ці іх спісаныя погляды падсумоўваюцца без аніякіх спроб ацэнкі аб’ектыўнай праўды. З прычыны адкрытага характару энцыклапедыі, вандалізм і неаб’ектыўнасць становяцца для Вікіпедыі значнай праблемай.

Аўтарскае права на матэрыялы Вікіпедыі рэгулюецца ліцэнзіяй GNU FDL і адпавядае GPL-ліцэнзіі, якая выкарыстоўваецца для свабоднага праграмнага забеспячэння. Ліцэнзія дазваляе свабодна змяняць і распаўсюджваць інфармацыю і нават прадаваць яе, аднак забараняе заяўляць свае правы на створаную грамадскасцю інфармацыю пасля ўнясення якіх-небудзь змен і дапаўненняў (copyleft). Пры гэтым стваральнікі Вікіпедыі настойліва заклікаюць не размяшчаць у ёй матэрыялаў, абароненых аўтарскім правам, без згоды праваўладальнікаў.

Ацэнкі і крытыка

[правіць | правіць зыходнік]
Джон Сайгенталер апісаў Вікіпедыю як «некарэктны і безадказны даследчы інструмент»[12]

Статус Вікіпедыі як крыніцы інфармацыі доўгі час ставіўся пад сумненне. Энцыклапедыю хвалілі за тое, што яна бясплатна распаўсюджвалася, рэдагавалася і таму што яна вельмі шырокая; але яе крытыкавалі за несістэматычнасць, перавагу згоды над мандатам і за відавочную недастатковасць адказнасці і аўтарытэтнасці ў параўнанні з традыцыйнымі энцыклапедыямі. Артыкулы Вікіпедыі цытуюцца ў СМІ і ў акадэмічным асяроддзі.

Найчасцей аб’ектамі крытыкі з’яўляюцца наступныя якасці Вікіпедыі:

  • Адкрытая прырода Вікіпедыі
  • Неаўтарытэтнасць і ненадзейнасць інфармацыі
  • Дыспрапорцыя ў ахопе тэм і суб’ектаўнасць іх асвятлення
  • Недастаткова эфектыўная праца супольнасці ўдзельнікаў праекта по выдаленню магчымасцяў па ціску адміністратараў на звычайных удзельнікаў і так званага адміністрацыйнага свавольства.

Крытыкі настойваюць, што ўдзельнікі Вікіпедыі сумесна пішуць і пераглядваюць яе правілы і этыку, а затым кіруюцца імі часта фармальна і вельмі нягнутка, выдаляюць ці змяняюць матэрыял артыкулаў, які фармальна не адпавядае гэтым правілам, палітыцы і кіраўніцтву (гл. таксама Выдалізм Вікіпедыя:Інклюзіянізм[13][14].)

Супольнасць Вікіпедыі таксама была апісана як «падобная на культ»[15], хаця не заўсёды выключна з негатыўнай канатацыяй[16] і была раскрытыкавана за няздольнасць прыцягнуць недасведчаных карыстальнікаў да працы ў праекце[17].

Таксама Вікіпедыю крытыкуюць за сістэмную прадузятасць, незбалансаванасць у асвятленні тэм[2], а таксама за тое, што яна аддае перавагу кансэнсусу паміж удзельнікамі, а не прафесіяналізму асобных удзельнікаў у працэсе рэдагавання[18].

Адкрытае рэдагаванне з’яўляецца асноўным аб’ектам крытыкі. Чытач не можа быць упэўнены, што артыкул, які ён чытае, не перажыў акт вандалізму. Крытыкі сцвярджаюць, што рэдагаванне артыкулаў неэкспертамі парушае якасць кантэнту. Паколькі ўдзельнікі звычайна перапісваюць ці рэдагуюць асобныя невялікія часткі артыкула, а не ўвесь яго цалкам, высока- і нізкаякасны матэрыял можа ісці ўперамешку ў межах аднаго артыкула. Гісторык Рой Розэнцвейг адзначыў: «У цэлым, напісанне з’яўляецца „ахілесавай пятой“ Вікіпедыі. Камітэты рэдка пішуць добра, і артыкулы часта маюць зменлівую якасць, што з’яўляецца вынікам звязвання сказаў і абзацаў, напісаных рознымі людзьмі»[19]. Усё гэта прывяло да пытання надзейнасці Вікіпедыі ў якасці крыніцы інфармацыі.

Мадэль Вікіпедыі дазваляе рэдагаваць яе артыкулы ўсім ахвотнікам і спадзяецца на вялікую групу добранамерных рэдактараў у вызначэнні праблем, што звязаны з сумнеўнымі рэдактарамі. Яна спадзяецца на тое, што пераважная большасць удзельнікаў Вікіпедыі маюць добрыя намеры. Мадэль рэдагавання Вікіпедыі змяшчае магчымасць дадавання нізкаякаснай інфармацыі. Магчымасць ананімнага рэдагавання можа быць не толькі вялікім дабром для праекта, але і крыніцай шкоды.

Вікіпедыя можа цярпець ад вандалаў. Вандалізм — шкодніцкае дадаванне, выдаленне ці змяненне зместу артыкула, здзейсненае, каб наўмысна скампраметаваць дакладнасць і аўтарытэтнасць энцыклапедыі.

З’яўляючыся агульнадаступным інтэрнэт-даведнікам, Вікіпедыя змяшчае матэрыялы, якія могуць падацца іншым удзельнікам непажаданымі, абразлівымі, парнаграфічнымі[20][21]. Напрыклад, у 2008 годзе Вікіпедыя адхіліла масавы анлайн-зварот супраць уключэння выявы прарока Магамета ў англійскі раздзел, спаслаўшыся на сваю рэдакцыйную палітыку. Наяўнасць у Вікіпедыі матэрыялаў, «нязручных» з палітычнага пункту гледжання стала нагодай заблакавання часткі Вікіпедыі ў КНР для кітайскіх карыстальнікаў[22].

Аднак у вольнай энцыклапедыі Вікіпедыя (вольнай з пункту гледжання рэдагавання яе частак, а таксама з пункту гледжання магчымасці ўнясення прапаноў па рэдагаванні яе цяперашніх правіл) існуюць механізмы самарэгуляцыі, якія, абапіраючыся на глабальны кансэнсус большасці ўдзельнікаў Вікіпедыі, забяспечваюць няспыннае падтрыманне досыць нізкага ўзроўню асобных адмоўных аспектаў, якія, тым не менш, заўсёды прысутнічаюць у Вікіпедыі.

Значэнне Вікіпедыі ў сучасным свеце

[правіць | правіць зыходнік]

У дадатак да лагістычнага росту колькасці артыкулаў[23], Вікіпедыя няўхільна набывае статус даведкавага сайта з моманту яе стварэння ў 2001 годзе[24]. На студзень 2015 года, паводле Alexa Internet, Вікіпедыя займала 6-е месца сярод самых наведвальных сайтаў свету[25], у Рунэце — 11-е месца[26]. У першай дзясятцы Вікіпедыя з’яўляецца адзіным некамерцыйным сайтам. Рост Вікіпедыі быў выкліканы яе дамінуючай пазіцыяй у выніках пошуку Google[27]. Каля 50 % трафіку пошукавых сістэм у Вікіпедыю прыйшло з Google[28], пераважная частка гэтага трафіку звязана з навуковымі даследаваннямі[29]. У красавіку 2007 года праектам Pew Internet & American Life Project было выяўлена, што траціна амерыканскіх інтэрнэт-карыстальнікаў звяртаецца па даведкі да Вікіпедыі[30]. У кастрычніку 2006 года сайт, па гіпатэтычных ацэнках, меў рынкавы кошт у 580 млн долараў, калі б запусціў рэкламу[31].

Вікіпедыя выкарыстоўваецца ў адукацыйным працэсе[32], навуковых даследаваннях, сістэме правасуддзя[33][34], а таксама ў працы розных міністэрстваў і ведамстваў. Так, сайт Парламента Канады спасылаецца на артыкул пра аднаполыя шлюбы ў раздзеле «Спасылкі па тэме» ў спісе «чытаць далей» Civil Marriage Act[35]. Тэзісы энцыклапедыі ўсё часцей выкарыстоўваюцца як крыніцы арганізацыямі, такімі як Федэральны суд ЗША і Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай маёмасці.

У 2013 годзе венгерскія вучоныя паказалі, што з дапамогай Вікіпедыі можна прадказаць папулярнасць і касавыя зборы фільмаў, якія яшчэ не выйшлі ў пракат[36][37].

Вікіпедыяй таксама карыстаюцца як крыніцай у журналістыцы[38], часам без пазначэння аўтарства, а таксама некалькі журналістаў былі звольненыя за плагіят з Вікіпедыі[39][40][41].

У ліпені 2007 года Вікіпедыі быў прысвечаны 30-хвілінны дакументальны фільм BBC Radio 4[42]. Ён сцвярджаў, што колькасць спасылак на Вікіпедыю ў папулярнай культуры такая, што гэтае паняцце стала адной з групы назоўнікаў ХХ стагоддзя, якія настолькі пазнавальныя (Google, Facebook, YouTube), што яны болей не патрабуюць тлумачэнняў і знаходзяцца на адным узроўні з такімі паняццямі ХХ стагоддзя, як Hoovering ці Coke. Існуе шмат пародый на адкрытасць Вікіпедыі з персанажамі, якія займаюцца вандалізмам ці змяняюць артыкулы анлайн-энцыклапедыі.

Вікіпедыя ў літаратуры і мастацтве

[правіць | правіць зыходнік]
Помнік Вікіпедыі ў г. Слубіцэ (Польшча)

Феномену Вікіпедыі прысвечана шмат фільмаў, у тым ліку:

Англамоўная бібліяграфія налічвае каля 11 манаграфій, што прысвечаны Вікіпедыі:

  • Ayers, Phoebe; Matthewslo, Charles; Yates, Ben (2008). How Wikipedia Works. No Starch Press. ISBN 9781593271763.[43]
  • Broughton, John (2008). Wikipedia – The Missing Manual. O'Reilly Media. ISBN 9780596521745.[44]
  • Dalby, Andrew (2009). The World and Wikipedia. Siduri Books. ISBN 9780956205209.[45]
  • Gourdain, Pierre; O'Kelly, Florence; Roman-Amat, Béatrice; Soulas, Delphine; Droste zu Hülshoff, Tassilo von (2007). La Révolution Wikipédia (The Wikipedia Revolution). Paris: Les Mille et Une Nuits. ISBN 978-2-7555-0051-6.
  • Gregianin, Leonardo; Pinheiro, Eduardo (2010). Wikipédia: a Enciclopédia Livre e Gratuita da Internet(парт.). Novatec. ISBN 978-85-7522-216-4.
  • Jemielniak, Dariusz (2014). Common Knowledge?: An Ethnography of Wikipedia. Stanford: Stanford University Press. ISBN 9780804789448.
  • Lih, Andrew (2009). The Wikipedia Revolution. Hyperion. ISBN 9781401303716.[46][47]
  • Lovink, Geert; Tkacz, Nathaniel, рэд-ры (2011). Critical Point of View: A Wikipedia Reader. Amsterdam: Institute of Network Cultures. ISBN 978-90-78146-13-1. Архівавана з арыгінала 18 снежня 2011. Праверана 5 сакавіка 2017.
  • O'Sullivan, Dan (2009). A New Community of Practice?. Farnham, Surrey: Ashgate. ISBN 9780754674337. OCLC 320696473.
  • Reagle, Joseph M. Jr. (2010). Good Faith Collaboration. The MIT Press. ISBN 9780262014472.[48][49]
  • Tkacz, Nathaniel (2014). Wikipedia and the Politics of Openness. University of Chicago Press. ISBN 978-0-226-19244-4.
  1. Swartz, Aaron. Raw Thought: Who Writes Wikipedia? (англ.) (4 верасня 2006). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 23 лютага 2008.
  2. а б Larry Sanger, Why Wikipedia Must Jettison Its Anti-Elitism, Kuro5hin, December 31, 2004.
  3. Hafner, Katie (2007-08-19). "Seeing Corporate Fingerprints From the Editing of Wikipedia". New York Times.(недаступная спасылка)
  4. Nov O. What motivates wikipedians? //Communications of the ACM. — 2007. — Т. 50. — №. 11. — С. 60-64. Архівавана 23 снежня 2016.
  5. spelling. Manual of Style. Wikipedia. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 19 мая 2007.
  6. Countering systemic bias. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 19 мая 2007.
  7. Fair use. Meta wiki. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 14 ліпеня 2007.
  8. Images on Wikipedia. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 14 ліпеня 2007.
  9. Fernanda B. Viégas (2007-01-03). "The Visual Side of Wikipedia" (PDF). Visual Communication Lab, IBM Research. Архівавана з арыгінала (PDF) 3 сакавіка 2009. Праверана 2007-10-30. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  10. Jimmy Wales, «Wikipedia is an encyclopedia», March 8, 2005, <Wikipedia-l@wikimedia.org>
  11. Wikipedia: Translation. English Wikipedia. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 3 лютага 2007.
  12. Seigenthaler, John (2005-11-29). "A False Wikipedia 'biography'". USA Today.
  13. "The battle for Wikipedia's soul". The Economist. 2008-03-06. Архівавана з арыгінала 10 сакавіка 2008. Праверана 2008-03-07.
  14. "Wikipedia: an online encyclopedia torn apart". Daily Telegraph. 2007-11-10. Праверана 2008-03-11.
  15. Arthur, Charles (2005-12-15). "Log on and join in, but beware the web cults". The Guardian.
  16. Lu Stout, Kristie (2003-08-04). "Wikipedia: The know-it-all Web site". CNN.
  17. Wikinfo. Critical views of Wikipedia(недаступная спасылка) (30 сакавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2010. Праверана 29 студзеня 2007.
  18. Danah Boyd. Academia and Wikipedia. Many-to-Many (4 студзеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 11 лютага 2007.
  19. Roy Rosenzweig. Can History be Open Source? Wikipedia and the Future of the Past(недаступная спасылка). The Journal of American History Volume 93, Number 1 (June, 2006): 117-46. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 29 кастрычніка 2007.
  20. Schliebs, Mark (2008-09-09). "Wikipedia users divided over sexual material". news.com.au. Архівавана з арыгінала 11 верасня 2008. Праверана 3 сакавіка 2017.
  21. В Википедии нет цензуры. Русская Википедия. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 25 чэрвеня 2009. Арыгінал: Wikipedia is not censored. Wikipedia. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 30 красавіка 2008.
  22. Sophie Taylor. China allows access to English Wikipedia(недаступная спасылка). Reuters (5 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2008. Праверана 29 ліпеня 2008.
  23. Wikipedia:Modelling Wikipedia's growth. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 22 снежня 2007.
  24. 694 Million People Currently Use the Internet Worldwide According To comScore Networks(недаступная спасылка). comScore (4 мая 2006). — «Wikipedia has emerged as a site that continues to increase in popularity, both globally and in the U.S.»  Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2008. Праверана 26 снежня 2009.
  25. Alexa. Top 500. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2009. Праверана 26 чэрвеня 2009.
  26. Alexa Internet. Top Sites in Russia(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2016. Праверана 9 чэрвеня 2015.
  27. Petrilli, Michael J. "Wikipedia or Wickedpedia?". Hoover Institution. 8 (2). Архівавана з арыгінала 27 сакавіка 2008. Праверана 2008-03-21.
  28. Google Traffic To Wikipedia up 166% Year over Year(недаступная спасылка). Hitwise (16 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 22 снежня 2007.
  29. Wikipedia and Academic Research(недаступная спасылка). Hitwise (17 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 6 лютага 2008.
  30. Rainie, Lee. Wikipedia users (PDF)(недаступная спасылка). Pew Internet & American Life Project. Pew Research Center (15 снежня 2007). — «36% of online American adults consult Wikipedia. It is particularly popular with the well-educated and current college-age students»  Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2007. Праверана 15 снежня 2007.
  31. Karbasfrooshan, Ashkan. What is Wikipedia.org's Valuation? (26 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 1 снежня 2007.
  32. Рогушина Ю. В. Внедрение современных Интернет-технологий в образовательный процесс // Образовательные технологии и общество. — 2008. — том 11. — № 3.
  33. Wikipedia:Wikipedia in the media (англ.). Wikipedia. Праверана 26 снежня 2008.
  34. Бобкова О. Wiki-толкование для общего понимания // ЭЖ-Юрист. 2011. N 43. С. 5.
  35. C-38 Архівавана 2 чэрвеня 2008., LEGISINFO (March 28, 2005)
  36. Mestyán M., Yasseri T., Kertész J. Early Prediction of Movie Box Office Success Based on Wikipedia Activity Big Data(англ.) // PLOS One. — ISSN 1932-6203. — DOI:10.1371/journal.pone.0071226
  37. Кассовые сборы фильмов предсказывают по Википедии. Полит.ру (23 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2013. Праверана 24 жніўня 2013.
  38. Shaw, Donna (February/March 2008). "Wikipedia in the Newsroom". American Journalism Review. Архівавана з арыгінала 5 жніўня 2012. Праверана 2008-02-11. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  39. Shizuoka newspaper plagiarized Wikipedia article, Japan News Review, July 5, 2007
  40. «Express-News staffer resigns after plagiarism in column is discovered», San Antonio Express-News, January 9, 2007.
  41. «Inquiry prompts reporter’s dismissal», Honolulu Star-Bulletin, January 13, 2007.
  42. Radio 4 Documentary (англ.). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 26 снежня 2008.
  43. Book review(недаступная спасылка) in the Sacramento Book Review, Vol. 1 Iss. 2, October, 2008, p.19.
  44. «The Charms of Wikipedia», a review by Nicholson Baker, The New York Review of Books, Volume 55, No. 4, March 20, 2008.
  45. David Cox, «The Truth According To Wikipedia» in Evening Standard (22 October 2009)
  46. «Everybody Knows Everything», Jeremy Philips, The Wall Street Journal, March 18, 2009
  47. «Wikipedia: Exploring Fact City», Noam Cohen, New York Times, March 28, 2009
  48. Bulatovic, Peja (January 14, 2011). "Wikipedia turns 10". CBC News.
  49. Solon, Olivia (January 11, 2011). "A Decade Of Wikipedia, The Poster Child For Collaboration". Wired.