Перайсці да зместу

Глен Джонсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Глен Джонсан
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Глен Маклаўд Купер Джонсан
Нарадзіўся 23 жніўня 1984(1984-08-23)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Англіі Англія
Рост 182 см
Вага 70 кг
Пазіцыя правы крайні абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыщ кар’еру
Маладзёжныя клубы
2000—2001 Сцяг Англіі Вест Хэм Юнайтэд
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2003 Сцяг Англіі Вест Хэм Юнайтэд 15 (0)
2002   Сцяг Англіі Мілуал 8 (0)
2003—2007 Сцяг Англіі Чэлсі 41 (3)
2006—2007   Сцяг Англіі Портсмут 26 (0)
2007—2009 Сцяг Англіі Портсмут 58 (4)
2009—2015 Сцяг Англіі Ліверпул 160 (8)
2015—2018 Сцяг Англіі Сток Сіці 57 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Сцяг Англіі Англія (да 16) 6 (2)
2003 Сцяг Англіі Англія (да 19) 7 (0)
2003 Сцяг Англіі Англія (да 20) 1 (0)
2003—2006 Сцяг Англіі Англія (да 21) 14 (0)
2003—2014 Сцяг Англіі Англія 54 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 студзеня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 ліпеня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Глен Маклеад Купер Джонсан (англ.: Glen McLeod Cooper Johnson; нар. 23 жніўня 1984, Грынвіч, Лондан, Англія) — былы англійскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2003—2014). Выступаў на пазіцыі правага ўскрайняга абаронцы, таксама мог згуляць на левым флангу і ў паўабароне.

«Вест Хэм Юнайтэд»

[правіць | правіць зыходнік]

Выпускнік акадэміі «Вест Хэм Юнайтэд» падпісаў свой першы кантракт летам 2001 года, і быў уключаны ў заяўку пад нумарам 23. Сезон 2001/02 правёў у рэзервовай камандзе, так і не прабіўшыся ў аснову. Восенню 2002 года Джонсан адправіўся ў арэнду да лютага ворагу малатабойцаў, «Мілуала», за які згуляў 8 матчаў. Дэбют у Прэм’ер-лізе адбыўся 22 студзеня 2003 года, калі «Вест Хэм Юнайтэд» саступіў «Чарльтану»[3].

Джонсан прыйшоў у клуб амаль адначасова з новым уладальнікам клуба, Раманам Абрамовічам, які выклаў за яго 6 мільёнаў фунтаў. Глен дэбютаваў за «сініх» у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, у першым матчы супраць славацкай «Жыліны», у адказным матчы забіў свой першы гол за «Чэлсі».

У апошні дзень лета 2007 года Джонсан падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Портсмутам». Як лічыцца, трансфер склаў 4 мільёны фунтаў.

13 чэрвеня кіраўніцтва «Портсмута» пацвердзіла, што Джонсан, мабыць, пяройдзе ў клуб узроўнем вышэй, гэта значыць у «Чэлсі», «Ліверпул» ці «Манчэстэр Сіці». 16 чэрвеня «Портсмут» узгадніў пераход з «Ліверпулам», а 18 чэрвеня — з «Чэлсі», выбар пакінулі за іграком. 22 чэрвеня «Ліверпул» паведаміў, што заключыў кантракт з Джонсанам. Як лічыцца, трансфер склаў 17 мільёнаў фунтаў, 7 з якіх «Портсмут» быў павінен за Пітэра Краўча.

Па заканчэнні кантракта з «Ліверпулам», у ліпені 2015 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з клубам «Сток Сіці»[4]. Па выніках сезону 2017/18 «Сток Сіці» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і па заканчэнні сезону Джонсан пакінуў каманду ў якасці свабоднага агента.

У студзені 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[5].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Джонсан быў выкліканы ў зборную Англіі і дэбютаваў у ёй 18 лістапада 2003 года, замяніўшы ў матчы з датчанамі Гары Невіла.

Сцяг Англіі Чэлсі

Сцяг Англіі Портсмут

Сцяг Англіі Ліверпул

Зноскі