Перайсці да зместу

Конья

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Конья
турэцк.: Konya

Краіна
Каардынаты
Заснаваны
700 да н.э.
Плошча
  • 41 001 км²
Вышыня цэнтра
1 019 м[1]
Насельніцтва
  • 2 232 374 чал. (2019)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
332
Афіцыйны сайт
konya.bel.tr (тур.)
Конья на карце Турцыі
Конья (Турцыя)
Конья
Конья (Турцыя)
Конья

Ко́нья (турэцк.: Konya) — горад у Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Конья ў Цэнтральнай Анатоліі. Каля 1 млн жыхароў (2008). Горад славуты сваёй старажытнай гісторыяй і мае вялікае культурнае значэнне.

Археалагічныя раскопкі паказалі, што рэгіён заселены, пачынаючы з позняга Меднага веку, каля 3 тысячагоддзя да н.э. Горад патрапіў пад уплыў хетаў каля 1,5 тысячагоддзя да н.э., якіх перамаглі народы мора каля 1,2 тысячагоддзя да н.э. Пазней горад адышоў да фрігійцаў, якія заснавалі сваё царства ў цэнтральнай Анатоліі ў 8 ст. да н.э. Каля 690 да н.э. рэгіён папаў пад уладу кімерыйцаў, а затым персаў, якіх у 333 да н.э. разбіў Аляксандр Вялікі. Неўзабаве, пасля распаду яго імперыі, горад пераходзіць пад уладу цароў Пергама. Апошні пергамскі цар Атал III перадаў свае ўладанні Рыму. Да 11 ст. горад знаходзіўся ў складзе Візантыйскай імперыі.

Конья заваёўваецца туркамі-сельджукамі пасля бітвы пад Манцыкертам і на два стагоддзі становіцца сталіцай сельджукскага султаната. На кароткі час горад захоплівалі крыжакі Готфрыда Бульёнскага і Фрыдрыха Барбаросы. У пачатку 13 ст. горад прымае бежанцаў з дзяржавы Харэзмшахаў, якая падверглася нападзенню манголаў. Сельчжукі абачліва ўмацоўваюць горад, але ў 1243 манголы бяруць яго штурмам. У пачатку 14 ст. Конью адваёўваюць цюркі (туркмены) караманіды, а ў 1420 іх уладанні разам з Коньяй адыходзяць да асманаў.

Сучасная Конья мае рэпутацыю аднаго з найбольш рэлігійна кансерватыўных мегаполісаў краіны («цытадэлі ісламу»). Конья была апошнім домам Джалаладзіна Румі, чые паслядоўнікі ў 1273 заснавалі суфійскі (дэрвішскі) ордэн Меўлеві. У горадзе размяшчаецца самы вялікі публічны ўніверсітэт Турцыі — Сельджукскі ўніверсітэт (засн. 1975), у якім навучаецца звыш 75 тыс. студэнтаў.

Год Колькасць
2018 2 205 609
2019 2 232 374 [2]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]