Мароні
Выгляд
Мароні
| ||||||||||||||||
Мароні (араб. موروني) — сталіца (з 1962 г.) і самы вялікі горад Каморскіх астравоў. Насельніцтва — каля 60 тыс. чалавек. Горад размяшчаецца на заходнім узбярэжжы вострава Гранд-Камор. Горад з’яўляецца транспартным вузлом, праз які ідуць гандлёвыя шляхі паміж Мадагаскарам, Афрыкай і іншымі астравамі Індыйскага акіяна. У Мароні знаходзіцца міжнародны аэрапорт.