Фрытаўн мае першакласную гавань, здольную прыняць 240 судоў незалежна ад іх водазмяшчэння. Невялікія порты знаходзяцца ў Бантэ і Пепеле. Транспартная інфраструктура ва ўнутраных раёнах развіта дрэнна. Напачатку 1970-х гадоў сістэма дзяржаўных чыгунак была заменена сеткай аўтамабільных дарог. У канцы 1980-х гадоў краіна валодала дарогамі агульнай працягласцю прыблізна 12 тыс. км, з якіх 2,4 тыс. мелі цвёрдае пакрыццё. З-за багатых ападкаў, моцных паводак і парожыстых рэк суднаходства абмежавана і магчыма толькі ў нізоўях буйных рэк. Сьера-Леонэ мае міжнародны аэрапорт Лунгі, размешчаны ў 20 км ад Фрытаўна.