Мікалаш Затаўканюк
Мікалаш Затаўканюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 верасня 1919[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 верасня 2001 (81 год) |
Род дзейнасці | беларусазнавец, русіст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар |
Мікалаш (Мікола) Затаўканю́к (чэшск.: Mikoláš Zatovkaňuk, укр.: Микола Затовканюк; 21 верасня 1919, в. Палонка , цяпер Луцкі раён, Валынская вобласць, Украіна) — чэшскі мовазнавец. Доктар філасофіі (1952).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1939—1940 гадах вучыўся на завочным аддзяленні Луцкага педагагічнага інстытута. Скончыў у 1947 годзе Тбіліскі ўніверсітэт. У 1947—1949 гадах вывучаў славістыку ў Карлавым універсітэце ў Празе. З 1949 года выкладаў у гэтым універсітэце, у тым ліку курс «Уводзіны ў беларускую мову».
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаецца параўнальным вывучэннем беларускай, украінскай і рускай моў, іх узаемадзеяннямі з заходне-славянскімі мовамі, тыпалогіяй блізкароднасных моў, псіхалінгвістыкай. Аўтар манаграфіі «Словазмяненне назоўнікаў ва ўсходнеславянскіх мовах» (1975), даследаванняў і артыкулаў па праблемах беларусістыкі: «Усходнеславянскія традыцыі і беларусістыка ў Пражскім універсітэце» (1970), «Пра лексічныя кантакты беларускай і польскай моў (з пункту гледжання моўнай інтэрферэнцыі)» (1973) і інш.
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 15 мая 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Затаўканюк Мікалаш. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Нарадзіліся 21 верасня
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Валынскай вобласці
- Памерлі 17 верасня
- Памерлі ў 2001 годзе
- Выкладчыкі Карлавага ўніверсітэта
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дактары філасофіі
- Мовазнаўцы Чэхіі
- Беларусісты
- Славісты Чэхіі