Міраслаў Віктаравіч Якубоўскі
Міраслаў Віктаравіч Якубоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 студзеня 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 студзеня 2021 (83 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | паразіталогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Міраслаў Віктаравіч Якубоўскі (10 студзеня 1938, Сквыра, Кіеўская вобласць — 26 студзеня 2021) — савецкі і беларускі навуковец у галіне паразіталогіі. Доктар ветэрынарных навук (1987), прафесар (1991), член-карэспандэнт ААН РБ (1994).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1961 па 1971 гады працаваў на розных пасадах: загадчыкам ветэрынарным участкам у Чарнігаўскай вобласці, загадчыкам Брэсцкай райветлабараторыяй, якую ён арганізаваў у 1963 годзе, галоўным ветэрынарным урачом Маларыцкага раёна, намеснікам начальніка райсельгасупраўлення Маларыцкага райвыканкама Брэсцкай вобласці. У 1971 г. паступіў у аспірантуру пры БелНДВІ і ў 1974 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1987 г. у Маскве абараніў доктарскую дысертацыю, а ў 1991 г. ВАК СССР прысвоіла яму вучонае званне прафесара. У 1994 г. Міраслаў Віктаравіч быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, у 1997—2002 гг. — галоўны вучоны сакратар Прэзідыума ААН РБ. Адачасова з 1979 па 2018 гады ён з’яўляўся загадчыкам аддзела паразіталогіі Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАН Беларусі, а з 2018 па 2020 — галоўным навуковым супрацоўнікам гэтага аддзела.
Памёр 26 студзеня 2021 г.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Па ягонай ініцыятыве значна пашырыліся даследаванні па вывучэнні эканамічнай шкоды і ацэнцы эфектыўнасці ветэрынарных мерапрыемстваў, усебакова сталі падыходзіць да выяўлення патагенезу і сутнасці імунітэту пры паразітозах, праведзены значныя працы па пошуку сучасных сродкаў тэрапіі і прафілактыкі паразітозаў, распрацоўцы эфектыўных сродкаў дыягностыкі шэрагу паразітарных хвароб, прымяненню імунастымулятараў пры паразітозах, пошуку біялагічных прэпаратаў для прафілактыкі паразітарных хвароб. Ім распрацаваны цэлы шэраг новых сучасных антгельмінтыкаў і інш. супрацьпаразітарных сродкаў, сродкаў імунадыягностыкі і імунапрафілактыкі, сярод якіх арыгінальныя прэпараты «Івермэкцім», «Клазамэкцім», «Трыфастым», «Прафэнтым», «Поліпарацыд», «Тэтрагельмінтацыд» і інш., якія забяспечваюць у рэспубліцы прафілактыку гіпадэрматозу, фасцыялёзу, эхінакакозу, нематадозаў і інш. паразітозаў, а таксама прэпараты цімбендазол 22 %, цімтэтразол 20 %, албендацім-100; −200, алерген для дыягностыкі гіпадэрматозу, вакцыны супраць гіпадэрматозу і странгілаідозу, шэраг іншых ветэрынарных прэпаратаў. Ужыванне распрацаваных М. В. Якубоўскім ветэрынарных прэпаратаў «Івермэкцім» і «Клазамэкцім» дазволіла адмовіцца ад імпарту некаторых замежных прэпаратаў і рэзка знізіць заражанасць буйной рагатай жывёлы падскурным аваднём у рэспубліцы. Вучоным прапанаваны схемы ранняй хіміяпрафілактыкі гельмінтозаў свіней, распрацана сістэма мерапрыемстваў па іх прафілактыцы. Па выніках даследаванняў больш за 50 распрацовак укаранёны ў вытворчасць з высокім эканамічным эфектам. Пад ягоным кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле дадзена 40 рэкамендацый, настаўленняў і інструкцый, у тым ліку «Інструкцыя па прафілактыцы і тэрапіі тэлязіёзу буйной рагатай жывёлы» (1997), «Інструкцыя аб мерапрыемствах па барацьбе з крыптаспарыдыёзам жывёл» (1998), «Інструкцыя аб мерапрыемствах па барацьбе з гіпадэрматозам буйной рагатай жывёлы» (2000), «Інструкцыя аб мерапрыемствах па барацьбе з ангуілікалёзам вугра» (1995), «Ветэрынарна-санітарныя правілы па барацьбе з трыхінэлёзам жывёл у Рэспубліцы Беларусь» (2007) і іншыя.
Аўтар 550 навуковых прац, у тым ліку 30 кніг. Падрыхтаваў 16 кандыдатаў навук.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Саветам Міністраў СССР юбілейным памятным медалём імя акадэміка К. І. Скрабіна за выдатныя заслугі ў галіне ветэрынарнай, біялагічнай і медыцынскай гельмінталогіі і Нагрудным знакам адрознення імя В. М. Ігнатаў- скага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за высокія дасягненні ў даследаваннях і разработках, плённую дзейнасць па ўмацаванні навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны, значны асабісты ўклад у станаўленне і развіццё Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2019 г. быў узнагароджаны дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Дагестан Расійскай Федэрацыі у сферы навукі.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- «Экономическая эффективность ветеринарных мероприятий» (1981)
- «Биологически активные вещества и растения в профилактике паразитозов» (1986)
- «Ветеринарная энциклопедия» (1995)
- «Иммунитет и его коррекция в ветеринарной медицине» (2001)
- «Диагностика, терапия и профилактика паразитарных болезней животных» (2001)
- «Справочник по наиболее распространенным болезням крупного рогатого скота и свиней» (2003)
- «Болезни сельскохозяйственных животных» (2005)
- «Справочник врача ветеринарной медицины» (2007)
- «Основы профилактики болезней животных, птиц и рыб с применением современных препаратов» (2007)
- «Паразитарные зоонозы» (2012)
- «Справочник по паразитологии» (2014)
- «Паразитология и инвазионные болезни животных» (1998, 2007, 2017)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 10 студзеня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласці
- Памерлі 26 студзеня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАНБ
- Дактары ветэрынарных навук
- Прафесары
- Члены-карэспандэнты Акадэміі аграрных навук Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Паразітолагі