Перайсці да зместу

Прэмія Цьюрынга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прэмія Цьюрынга (англ.: Turing Award) — самая прэстыжная прэмія ў інфарматыцы, якая ўручаецца Асацыяцыяй вылічальнай тэхнікі за выдатны навукова-тэхнічны ўклад у гэтай галіне.

Статус і парадак прысуджэння

[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія заснавана Асацыяцыяй вылічальнай тэхнікі ў гонар выдатнага англійскага навукоўца Алана Цьюрынга, які атрымаў першыя глыбокія вынікі адносна вылічальнасці задоўга да з’яўлення першых электронна-вылічальных машын.

Прэмію штогадова атрымліваюць адзін або некалькі спецыялістаў у галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, чый уклад у гэтай галіне меў моцны і працяглы ўплыў на камп’ютарную супольнасць[1]. Прэмія можа быць прысуджана аднаму чалавеку не болей за адзін раз. У сферы інфармацыйных тэхналогій прэмія мае статус, аналагічны Нобелеўскай прэміі ў акадэмічных колах. Упершыню Прэмія Цьюрынга была прысуджана ў 1966 годзе Алану Перлісу за развіццё тэхналогіі стварэння кампілятараў.

У 2000-я гады прэміяльны фонд спансіраваўся карпарацыямі Intel і Google, штогадовы памер прэміі складаў $250 тыс., з 2014 года штогадовы прызавы фонд быў павялічаны да $1 млн, а кампанія Google стала адзіным спонсарам прэміі[2][3].

Лаўрэаты Прэміі Цьюрынга

[правіць | правіць зыходнік]
Год Лаўрэат Прычына прысуджэння
1966 Сцяг ЗША Алан Дж. Перліс За яго ўплыў у галіне абагульненых тэхнік праграмавання і пабудавання кампілятараў.
1967 Сцяг Вялікабрытаніі Морыс Уілкс Прафесар Уілкс найболей вядомы як праекціроўшчык EDSAC, першага камп’ютара, які дапускаў унутранае захоўванне праграм. Пабудаваны ў 1949 годзе, EDSAC выкарыстоўваў памяць на лініях затрымкі. Ён таксама вядомы, у сааўтарстве з Вілерам і Гілам, як аўтар кнігі «Preparation of Programs for Electronic Digital Computers», 1951 года, у якой уводзіцца найважнейшае паняцце бібліятэкі.
1968 Сцяг ЗША Рычард Хэмінг За працы ў галіне лікавых метадаў, сістэм аўтаматычнага кадзіравання, кодаў выяўлення і выпраўлення памылак
1969 Сцяг ЗША Марвін Мінскі За піянерскія працы па праблеме штучнага інтэлекта
1970 Сцяг Вялікабрытаніі Джэймс Уілксан За яго даследаванні ў галіне вылічальнага аналізу, якія садзейнічалі выкарыстанню высокаскорасных лічбавых камп'ютараў і набылі асаблівае значэнне ў святле яго прац па вылічэннях у лінейнай алгебры і «адваротным» аналізе памылак
1971 Сцяг ЗША Джон Мак-Карці Лекцыя доктара Мак-Карці «Сучасны стан даследаванняў па штучным інтэлекце» асвятляе стан рэчаў у галіне, якая абавязана многімі істотнымі поспехамі яго працам
1972 Сцяг Нідэрландаў Эдсгер Дэйкстра За фундаментальны ўклад у праграмаванне як высокі інтэлектуальны выклік; за красамоўную настойлівасць і практычную дэманстрацыю таго, што праграмы павінны быць складзены правільна, а не проста адладжаныя; за асвятленне праблем, якія ляжаць у аснове распрацоўкі праграм
1973 Сцяг ЗША Чарлз Бахман За яго выдатны ўклад у тэхналогіі баз даных
1974 Сцяг ЗША Дональд Кнут За яго вялізны ўклад у аналіз алгарытмаў, распрацоўку моў праграмавання, асабліва за стварэнне шырока вядомай серыі кніг пад агульнай назвай «Мастацтва праграмавання»
1975 Сцяг ЗША Алан Ньюэл
Сцяг ЗША Герберт Сайман
За іх агульныя намаганні на працягу дваццаці гадоў, у пачатку сумесна з Дж. К. Шоу, у складзе карпарацыі RAND, пазней разам з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнцкімі групамі універсітэта Карнегі-Мелан, адзначыліся фундаментальным укладам у штучны інтэлект, псіхалогію механізмаў чалавечага ўспрымання і апрацоўку спісаў
1976 Сцяг Ізраіля Майкл Рабін
Сцяг ЗША Дана Скот
За іх агульны артыкул пад назвай ”Канечныя аўтаматы і праблема вырашальнасці для іх”, у якой была прапанавана ідэя недэтэрмінаванага аўтамата, канцэпцыі, якая даказала пазней сваю выключную каштоўнасць. Іх артыкул, які стаў класічным, паслужыў крыніцай натхнення для многіх наступных прац у гэтай галіне
1977 Сцяг ЗША Джон Бэкус За яго глыбокі, станоўчы, не пазбаўлены працяглага ўплыву ўклад у праектаванне практычных высокаўзроўневых праграмных сістэм, у прыватнасці за яго працу над мовай Фартран, і яго арыгінальную публікацыю па фармалізацыі спецыфікацый моў праграмавання
1978 Сцяг ЗША Роберт Флойд За яго несумненны ўплыў на метадалогію стварэння эфектыўнага і надзейнага праграмнага забяспечэння і за яго дапамогу ў станаўленні такіх галін камп'ютарных навук, як тэорыя парсінга, семантыка моў праграмавання, аўтаматычная верыфікацыя праграм, аўтаматычнае праграмаванне і аналіз алгарытмаў
1979 Сцяг Канады Кенет Айверсан За яго піянерскую працу ў галіне моў праграмавання і матэматычнага запісу, якія мелі вынікам тое, што зараз вядома сярод спецыялістаў як APL, за яго ўклад у рэалізацыю інтэрактыўных сістэм, выкарыстанне APL у адукацыйных мэтах, а таксама ў тэорыю і практыку моў праграмавання
1980 Сцяг Вялікабрытаніі Ч. Энтані Р. Хоар За яго фундаментальны ўклад у вызначэнне і распрацоўку моў праграмавання”
1981 Сцяг Вялікабрытаніі Сцяг ЗША Эдгар Код За яго фундаментальны і працяглы ўклад у тэорыю і практыку сістэм кіравання базамі даных, асабліва рэляцыйнага тыпу
1982 Сцяг ЗША Стывен Артур Кук За істотны прагрэс, дасягнуты ім у разуменні складанасці вылічэнняў. Яго праца легла ў аснову тэорыі NP-поўнасці. Даследаванне ўласцівасцей і меж гэтага класа стала адным з найважнейшых напрамкаў тэорыі вылічальных сістэм за апошнія дзесяць гадоў
1983 Сцяг ЗША Кен Томпсан
Сцяг ЗША Дэніс Рычы
За іх распрацоўку агульнай тэорыі аперацыйных сістэм і ў прыватнасці за рэалізацыю аперацыйнай сістэмы UNIX
1984 Сцяг Швейцарыі Ніклаўс Вірт За распрацоўку паслядоўнасці інавацыйных камп'ютэрных моў EULER, ALGOL-W, Pascal, MODULA і Oberon
1985 Сцяг ЗША Рычард Карп За яго працяглы ўклад у тэорыю алгарытмаў, уключаючы распрацоўку эфектыўных алгарытмаў для сеткавых патокаў і іншых задач камбінаторнай аптымізацыі, атаясамліванне вылічальнасці за палінаміальны час з інтуітыўным паняццем алгарытмічнай эфектыўнасці і, асабліва, за ўклад у тэорыю NP-поўнасці
1986 Сцяг ЗША Джон Хопкрафт
Сцяг ЗША Роберт Тар'ян
За фундаментальныя дасягненні ў дызайне і аналізе алгарытмаў і структур даных
1987 Сцяг ЗША Джон Кок За значны ўклад у дызайн і тэорыю кампілятараў, архітэктуру вялікіх сістэм і распрацоўку камп'ютараў са скарочаным наборам каманд (RISC)
1988 Сцяг ЗША Айвен Сазерленд За яго наватарскі і дальнабачны ўклад у камп'ютарную графіку, пачынаючы з Sketchpad і працягваючы пасля яго.
1989 Сцяг Канады Уільям Кахан За фундаментальны ўклад у лікавы аналіз. Адзін з вядучых спецыялістаў па вылічэннях з плаваючай кропкай. Кахан прысвяціў сябе задачы «зрабіць свет бяспечным для лікавых вылічэнняў»
1990 Сцяг ЗША Фернанда Карбата За яго наватарскую працу па арганізацыі канцэпцый і кіраўніцтву распрацоўкай універсальных буйнамаштабных камп'ютэрных сістэм з падзелам часу і рэсурсаў, CTSS і Multics
1991 Сцяг Вялікабрытаніі Робін Мілнер За тры розных паўнавартасных дасягненні: 1) LCF, які аўтаматызуе доказы ў логіцы вылічаных функцый Скота, відаць першы, інструмент аўтаматызаванага канструявання доказаў, пабудаваны на тэарэтычным падмурку і пры гэтым карысны на практыцы; 2) ML, першая мова праграмавання, якая выкарыстоўвае паліморфны вывад тыпаў разам з тыпізаваным механізмам апрацоўкі памылак; 3) CCS, агульная тэорыя паралельных вылічэнняў. Таксама ён сфармуляваў і развіў поўную абстракцыю, тэорыю аб сувязі паміж аперацыйнай і дэнатацыйнай семантыкамі
1992 Сцяг ЗША Батлер Лэмпсан За ўклад у распрацоўку размеркаваных персанальных вылічальных асяроддзяў і тэхналогій для іх рэалізацыі: працоўныя станцыі, сеткі, аперацыйныя сістэмы, сістэмы праграмавання, дысплеі, бяспеку і абмен дакументамі
1993 Сцяг ЛатвііСцяг ЗША Юрыс Хартманіс
Сцяг ЗША Рычард Стэрнс
У знак прызнання іх асноўнай працы, якая заклала асновы тэорыі складанасці вылічэнняў
1994 Сцяг ЗША Эдвард Фейгенбаўм
Сцяг ЗША Радж Рэдзі
За наватарства ў распрацоўцы і стварэнні буйнамаштабных сістэм штучнага інтэлекту, дэманстрацыю практычнай важнасці і патэнцыяльнага камерцыйнага ўплыву тэхналогіі штучнага інтэлекту
1995 Сцяг ЗША Мануэль Блюм У знак прызнання яго ўкладу ў асновы тэорыі складанасці вылічэнняў і яе прымянення ў крыптаграфіі і верыфікацыі праграм
1996 Сцяг Ізраіля Амір Пнуэлі За асноўную працу па ўключэнні часовай логікі ў камп'ютарныя навукі і за выдатны ўклад у верыфікацыю праграм і сістэм
1997 Сцяг ЗША Дуглас Энгельбарт За натхняльнае бачанне будучыні інтэрактыўных вылічэнняў і вынаходніцтва ключавых тэхналогій, якія дапамогуць яго рэалізаваць
1998 Сцяг ЗША Джым Грэй За важны ўклад у даследаванне баз даных, даследаванне апрацоўкі транзакцый і тэхнічнае лідэрства у рэалізацыі сістэм
1999 Сцяг ЗША Фрэдэрык Брукс За значны ўклад у архітэктуру камп'ютараў, аперацыйныя сістэмы і распрацоўку праграмнага забеспячэння
2000 Сцяг Кітая Эндру Яо У знак прызнання яго фундаментальнага ўкладу ў тэорыю вылічэнняў, уключаючы заснаваную на складанасці тэорыю генерацыі псеўдавыпадковых лікаў, крыптаграфію і складанасць сувязі
2001 Сцяг Нарвегіі Олі-Ёхан Далеч
Сцяг Нарвегіі Крыстэн Нюгорд
За ідэі, фундаментальныя для з'яўлення аб'ектна-арыентаванага праграмавання, дзякуючы распрацоўцы моў праграмавання Simula I і Simula 67
2002 Сцяг ЗША Рональд Рывест
Сцяг Ізраіля Адзі Шамір
Сцяг ЗША Леанард Адлеман
За іх геніяльны ўклад у практычнае прымяненне крыптаграфіі з адкрытым ключом
2003 Сцяг ЗША Алан Кэй За рэалізацыю многіх ідэй, якія ляжаць у аснове сучасных аб'ектна-арыентаваных моў праграмавання, кіраўніцтва камандай, якая распрацавала Smalltalk, і за фундаментальны ўклад у персанальныя камп'ютары
2004 Сцяг ЗША Вінтан Серф
Сцяг ЗША Роберт Кан
За наватарскую працу па міжсеткавых узаемадзеяннях, уключаючы распрацоўку і ўкараненне асноўных пратаколаў сувязі ў Інтэрнеце, TCP/IP, і за натхнёнае лідэрства ў стварэнні сетак
2005 Сцяг Даніі Петэр Наур За фундаментальны ўклад у распрацоўку моў праграмавання і стварэнне ALGOL 60, у распрацоўку кампілятара, а таксама ў мастацтва і практыку камп'ютарнага праграмавання
2006 Сцяг ЗША Фрэнсіс Ален За наватарскі ўклад у тэорыю і практыку аптымізацыі метадаў кампіляцыі, які заклаў аснову сучасных аптымізуючых кампілятараў і аўтаматычнага паралельнага выканання
2007 Сцяг ЗША Эдмунд Кларк
Сцяг ЗША Ален Эмерсан
Сцяг ГрэцыіСцяг Францыі Іосіф Сіфакіс
За іх ролю ў развіцці праверкі мадэляў у высокаэфектыўную тэхналогію праверкі, шырока распаўсюджаную ў апаратных і праграмных галінах
2008 Сцяг ЗША Барбара Ліскоў За ўклад у практычныя і тэарэтычныя асновы мовы праграмавання і праектавання сістэм, асабліва звязаныя з абстракцыяй даных, устойлівасцю да памылак і размеркаванымі вылічэннямі
2009 Сцяг ЗША Чарльз Тэкер За наватарскія дызайн і рэалізацыю Xerox Alto, першага сучаснага персанальнага камп'ютара, а таксама за яго ўклад у Ethernet і планшэтны камп’ютар
2010 Сцяг Вялікабрытаніі Леслі Вэліант За трансфармацыйны ўклад у тэорыю алгарытмаў, уключаючы тэорыю верагодна прыблізна правільнага навучання (англ.: Probably approximately correct (PAC) learning), складанасць пералічэння і алгебраічных вылічэнняў, а таксама тэорыю паралельных і размеркаваных вылічэнняў
2011 Сцяг ІзраіляСцяг ЗША Джуда Перл За фундаментальны ўклад у штучны інтэлект праз распрацоўку вылічэння для імавернасных і прычынна-следчых разважанняў
2012 Сцяг ЗША Сільвіа Мікалі
Сцяг ЗША Шафі Гольдвасер
За пераўтваральную працу, якая заклала тэарэтычна складаныя асновы навукі аб крыптаграфіі, і пры гэтым увяла новыя метады эфектыўнай праверкі матэматычных доказаў у тэорыі складанасці вылічэнняў
2013 Сцяг ЗША Леслі Лэмпарт За фундаментальны ўклад у тэорыю і практыку размеркаваных і паралельных сістэм, у прыватнасці, за вынаходніцтва такіх паняццяў, як прычыннасць і лагічны гадзіннік, бяспека і жывучасць, рэпліцыраваныя канечныя аўтаматы і паслядоўная ўзгодненасць
2014 Сцяг ЗША Майкл Стоўнбрэйкер За фундаментальны ўклад у канцэпцыі і практыкі, якія ляжаць у аснове сучасных сістэм баз даных
2015 Сцяг ЗША Уітфілд Дзіфі
Сцяг ЗША Марцін Хелман
За фундаментальны ўклад у сучасную крыптаграфію
2016 Сцяг Вялікабрытаніі Цім Бернерс-Лі За вынаходніцтва World Wide Web, першага вэб-браўзера і асноўных пратаколаў і алгарытмаў, якія дазваляюць маштабаваць Інтэрнэт
2017 Сцяг ЗША Джон Хэнэсі
Сцяг ЗША Дэвід Патэрсан
За наватарскі сістэматычны колькасны падыход да распрацоўкі і ацэнкі камп'ютарных архітэктур, якія маюць працяглы ўплыў на індустрыю мікрапрацэсараў
2018 Сцяг Канады Джошуа Бенджыа
Сцяг Вялікабрытаніі Джэфры Хінтан
Сцяг Францыі Ян Лекан
За канцэптуальныя і інжынерныя прарывы, якія зрабілі глыбокія нейронныя сеткі важным кампанентам вылічальных прылад
2019 Сцяг ЗША Эд Кэтмел
Сцяг ЗША Пэт Ханрахан
За фундаментальны ўклад у 3D-камп'ютарную графіку і ўплыў створаных камп'ютарам вобразаў (англ.: computer-generated imagery (CGI)) на кінавытворчасць і іншыя сферы
2020 Сцяг Канады Альфрэд Аха
Сцяг ЗША Джэфры Ульман
За фундаментальныя алгарытмы і тэорыю, якія ляжаць у аснове рэалізацый моў праграмавання, і за іх сінтэз у вельмі ўплывовых кнігах, якія выхавалі пакаленні інфарматыкаў
2021 Сцяг ЗША Джэк Дангара За наватарскі ўклад у лікавыя алгарытмы і бібліятэкі, якія дазволілі вылічальным праграмам ісці ў нагу з экспаненцыяльным развіццём абсталявання на працягу больш як чатырох дзесяцігоддзяў
2022 Сцяг ЗША Роберт Меткалф
За вынаходніцтва, стандартызацыю і камерцыялізацыю Ethernet

Зноскі

  1. A. M. Turing Award(недаступная спасылка). ACM. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 5 лістапада 2007.
  2. "Google to Provide All Funding for Most Prestigious Award in Computing" (PDF)(англ.). Асацыяцыя вылічальнай тэхнікі. 2014-11-13. Праверана 2014-11-21. ACM (the Association for Computing Machinery) is today announcing that the funding level for the ACM A.M. Turing Award is now $1,000,000, to be provided by Google Inc
  3. "Грашовая ўзнагарода за прэмію Цьюрынга амаль зраўнялася з Нобелеўскай"(руск.). OSZone. 2014-11-21. Праверана 2014-11-21.