Перайсці да зместу

Сеткавы пратакол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Се́ткавы пратако́л — набор правіл, які дазваляе ажыццяўляць злучэнне і абмен данымі паміж двума і больш падключанымі да сеткі прыладамі.

Розныя пратаколы даволі часта апісваюць толькі розныя бакі аднаго тыпу сувязі; узятыя разам, яны ўтвараюць стэк пратаколаў. Назвы «пратакол» і «стэк пратаколаў» таксама паказваюць на праграмнае забеспячэнне, якім рэалізуецца пратакол.

Новыя пратаколы для Інтэрнэту вызначаюцца IETF, а іншыя пратаколы — IEEE або ISO. ITU-T займаецца тэлекамунікацыйнымі пратаколамі і фарматамі.

Найболей распаўсюджанай сістэмай класіфікацыі сеткавых пратаколаў з'яўляецца так званая мадэль OSI, у адпаведнасці з якой пратаколы падзяляюцца на 7 узроўняў па сваім прызначэнні — ад фізічнага (фарміраванне і распазнаванне электрычных або іншых сігналаў) да прыкладнога (API для перадачы інфармацыі праграмамі).

Некаторыя сеткавыя пратаколы

[правіць | правіць зыходнік]