Перайсці да зместу

RS-232

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раздым DE-9, часта ўжываны для RS-232

RS-232 (англ.: Recommended Standard 232) — фізічны ўзровень для асінхроннага (UART) інтэрфейса. Гістарычна меў шырокае распаўсюджанне ў тэлекамунікацыйным абсталяванні для персанальных камп’ютараў. У цяперашні час усё яшчэ шырока выкарыстоўваецца для далучэння разнастайнага адмысловага абсталявання да камп’ютараў, аднак актыўна выціскаецца інтэрфейсам USB.

RS-232 забяспечвае перадачу даных і некаторых адмысловых сігналаў паміж тэрміналам (англ.: Data Terminal Equipment, DTE) і камунікацыйнай прыладай(англ.: Data Communications Equipment, DCE) на адлегласці да 15 метраў.

Першапачатковы ствараўся для далучэння тэлефонных мадэмаў да камп’ютараў. У сувязі з такой спецыялізацыяй мае некаторыя рудыменты ў выглядзе, напрыклад асобнай лініі RING («званок»). Паступова тэлефонныя мадэмы перайшлі на іншыя інтэрфейсы (USB), але раздым RS-232 меўся на ўсіх персанальных камп’ютарах і многія вытворцы абсталявання выкарыстоўвалі яго для далучэння свайго абсталявання. Напрыклад, камп’ютарнай мышы.

У цяперашні час часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў прамысловым і вузкаспецыяльным абсталяванні ўбудавальных прыладаў. Прысутнічае на крыху састарэлых стацыянарных персанальных камп’ютарах, у сучасных мацярынскіх платах UART кантролер як правіла прысутнічае, але патрабуе равываду на раздым. Таксама ў камп’ютар можна ўсталяваць дадатковую PCI-картку з RS-232 портам (як правіла, RS-232 не ставяць на сучасных партатыўных камп’ютарах — на ноўтбуках, нэтбуках, КПК і інш.).

Прынцып працы

[правіць | правіць зыходнік]

RS-232 — правадны дуплексны інтэрфейс. Метад перадачы даных аналагічны асінхроннаму паслядоўнаму інтэрфейсу.

Інфармацыя перадаецца праз правады двайковым сігналам з двума ўзроўнямі напружання. Лагічнаму «0» адпавядае станоўчае напружанне (ад +5 да +15 В для перадатчыка), а лагічнай «1» адмоўнае (ад −5 да −15 В для перадатчыка). Для электрычнага ўзгаднення ліній RS-232 і стандартнай лічбавай логікі UART выпускаецца вялікая наменклатура мікрасхем драйвераў, напрыклад MAX232.

Апроч ліній уваходу і выхаду даных RS-232 рэгламентаваў шэраг неабязковых дапаможных ліній для апаратнага кіравання струменем даных і дадатковых функцый.

Стандарт ITU-T V.24/V.28 Стандарт TIA/EIA-232 Неафіцыйнае агульнапрынятае пазначэнне Тип Апісанне Кірунак Нумары кантактаў у раздымах паводле стандартаў. Ніжэй — тып раздыма
EIA/TIA-232-F (RS-232) EIA-232-E Alt A EIA-574/562 EIA-561/562
Ланцуг Назва сігнала Ланцуг Назва сігнала DB-25 UD-26 DE-9 8P8C
Protective Ground or Shield PG PG Экран кабеля, можа злучаць карпусы прылад. Не ўжываецца для сігналаў. У залежнасці ад умоў эксплуатацыі можа злучацца альбо ізалявацца ад сігнальнага ланцуга AB (перамычкай). - 1 1 - -
102 Signal ground or common return AB Signal Common GND SG Агульны сігнальны провад - 7 7 5 4
103 Transmitted data BA Transmitted Data TxD D Перадача даных. Здзяйсняць перадачу дазваляецца ў стане (CA&CB&CC&CD)=ON. Таксама дазваляецца перадача кіруючых каманд на DCE (праграмаванне, набор нумара) у стане (CB&¬(CC)&CD) =ON DTE→DCE 2 2 3 6
104 Received Data BB Received Data RxD D Прыём даных DTE←DCE 3 3 2 5
105 Request to send CA Request to send RTS C Запыт на перадачу. Перадача даных праз BA суправаджаецца гэтым сігналам. У паўдуплексным рэжыме кіруе напрамкам перадачы (забараняе прыём даных праз BB). CA не павінны пераводзіцца з стану OFF у ON, пакуль CF=ON. DTE→DCE 4 4 7 8
133 Ready for receiving CJ Ready for receiving - C Гатовы да прыёму. Дазваляе прыём даных праз BB. Ужываецца для кантролю перапаўнення ўваходнага буферу DTE. Звычайна ў EIA/TIA не ўжываецца, але можа быць задзейнічаны замест ланцуга CA (у гэтым выпадку CA заўсёды застаецца ў стане ON). DTE→DCE
106 Ready for sending CB Clear to send CTS C Вольны для перадачы. Пры СС=ON паказвае, што DСE і канал сувязі гатовыя да перадачы даных. Пры СС=OFF паказвае, што DСE гатовы да прыёму каманд кіравання. DTE←DCE 5 5 8 7
107 Data set ready CC DCE Ready DSR C Указвае на гатоўнасць DCE да працы. Прызначэнне сігнала залежыць ад рэжыма працы DCE. У асноўным рэжыме паказвае спраўнасць сістэмы ці гатоўнаць канала сувязі. DTE←DCE 6 6 6 1[1]
108/1 Connect data set to line CD DTE Ready DTR C Гатоўнасць DTE. Запыт ад DTE да DCE на падрыхтоўку да працы лініі сувязі. DTE→DCE 20 20 4 3
108/2 Data terminal ready
109 Data channel received line signal detector CF Received Line Signal Detector CD C Вызначаны прыманы сігнал. Пэўны сэнс сігнала залежыць ад абсталявання. Звычайна паказвае рабочы стан канала сувязі для рэжыма прыёму. У паўнадуплексным рэжыме забараняе ўключэнне сігнала CA. DTE←DCE 8 8 1 2
111 Data signal rate selector (DTE) CH/CI Data signal rate selector DSRS C Выбар хуткасці перадачы даных. ON — высокая хуткасць OFF — нізкая. Калі патрэбна ўжываць ланцуг SCF, то ланцугі CH і CI далучаюцца да кантакта 23. Калі ланцуг SCF не ўжываецца, то ланцуг CI далучаецца да кантакта 12 DTE→DCE 23 23
112 Data signal rate selector (DCE) DTE←DCE
113 Transmitter signal element timing (DTE) DA Transmitter Signal Element Timing (DTE source) TST out T Сінхранізацыя сігнала BA (крыніца ў DTE) DTE→DCE 24 24
114 Transmitter signal element timing (DCE) DB Transmitter Signal Element Timing (DCE source) TST in T Сінхранізацыя сігнала BA (крыніца ў DCE) DTE←DCE 15 15
115 Receiver signal element timing (DCE) DD Receiver signal element timing (DCE source) RST T Сінхранізацыя сігнала BB (крыніца ў DCE) DTE←DCE 17 17
118 Transmitted backward channel data SBA Secondary transmitted data D Перадача даных праз другі (рэзервовы) канал. Аналагічны сігналу BA. DTE→DCE 14 14
119 Received backward channel data SBB Secondary received data D Прыём даных праз другі (рэзервовы) канал. Аналагічны сігналу BB. DTE←DCE 16 16
120 Transmit backward channel line signal SCA Secondary request to send C Запыт на перадачу праз другі (рэзервовы) канал. Аналагічны сігналу CA. DTE→DCE 19 19
121 Backward channel ready SCB Secondary clear to send C Вольны для перадачы праз другі (рэзервовы) канал. Аналагічны сігналу CB. DTE←DCE 13 13
122 Backward channel received line signal detector SCF Secondary received line signal detector C Выяўлены прыманы сігнал праз другі (рэзервовы) канал. Аналагічны сігналу CF. DTE←DCE 12 12
112 Data signal rate selector (DCE) CI Data signal rate selector (DCE source) C Выбар хуткасці перадачы даных. Калі патрэбна ўжываць ланцуг SCF, то ланцугі CH і CI далучаюцца да кантакта 23. Калі ланцуг SCF не ўжываецца, то ланцуг CI далучаецца да кантакта 12 DTE←DCE
125 Calling indicator CE Ring indicator RI C Запыт на ўсталяванне злучэння з аддаленага DCE. Сігнал перадаецца незалежна ад стану іншых сігналаў. (Прызначэнне кантакта ў EIA/TIA выбіраецца паводле патрабавання) DTE←DCE 22 22 9 1
135 Received energy present CK Received Energy Present C Паказвае наяўнасць сігнала на лініі прыёму. (Прызначэнне контакта ў EIA/TIA выбіраецца паводле патрабавання) DTE←DCE
126 Select transmit frequency N/A (Unassigned) C Не ўжываецца ў EIA/TIA. Кантакт 11 далучаны да ланцугу 126 у ISO/IEC 2110 DTE→DCE 11 11
140 Loopback/Maintenance test RL Remote loopback RL C Тэставанне аддаленага DCE. Сігнал BA наўпрост перадаецца ў лінію BB. DTE→DCE 21 21
110 Ланцуг 110 не ўключаны ў бягучую рэдакцыю V.24 CG Signal quality detector - C у EIA/TIA выкарыстанне сігнала не пажадана DTE←DCE
141 Local loopback LL Local Loopback LL C Тэставанне бліжняга DCE. Сігнал BA наўпрост перадаецца ў лінію BB. DTE→DCE 18 18
142 Test indicator TM Test mode TM C Паказвае, што DTE знаходзіцца ў рэжыме тэставання (у тым ліку праз запыт з аддаленага DCE). DTE←DCE 25 25
N/A (reserved) - - Рэзерваваны - 10 10
Не далучаны 26

Прылады для сувязі праз паслядоўны канал злучаюцца кабелямі з 9 альбо 25 кантактнымі раздымамі тыпу D-sub. Звычайна яны пазначаюцца DE-9 (альбо некарэктна: DB-9), DB-25, CANNON 9, CANNON 25.

Першапачаткова ў RS-232 выкарыстоўваліся DB-25, але, паколькі многія праграмы ўжывалі толькі частку прадугледжаных стандартам кантактаў, стала магчыма ўжываць для гэтых мэтаў 9-штырковыя раздымы DE-9 (D-subminiature), якія рэкамендаваны стандартам RS-574.

Нумары асноўнага кантакта, які перадае і прымае даныя, для раз’ёмаў DE-9 і DB-25 розныя! Для DE-9 кантакт 2 — уваход прымача, кантакт 3 — выход перадатчыка. Для DB-25 наадварот, кантакт 2 — выхад перадатчыка, кантакт 3 — уваход прымача.

Асацыяцыя электроннай прамысловасці (EIA) развівае стандарты перадачы даных. Стандарты EIA маюць прэфікс «RS». «RS» значыць рэкамендаваны стандарт, але зараз стандарты проста пазначаюцца як «EIA» стандарты. RS-232 быў уведзены ў 1962 годзе. Стандарт развіваўся, і ў 1969 г.. прадстаўлена трэцяя рэдакцыя (RS-232C). Чацвёртая рэдакцыя была ў 1987 (RS-232D, вядомая таксама як EIA-232D). RS-232 ідэнтычны стандартам МККТТ (CCITT) V.24/V.28, X.20bis/X.21bis і ISO IS2110. Самай апошняй мадыфікацыяй з’яўляецца мадыфікацыя «Е», прынятая ў ліпені 1991 г. як стандарт EIA/TIA-232E. У гэтым варыянце няма ніякіх тэхнічных змен, якія магли б прывесці да праблем сумяшчальнасці з папярэднімі варыянтамі гэтага стандарту.

На практыцы ў залежнасці ад якасці ўжыванага кабеля патрэбная адлегласць перадачы даных у 15 метраў можа быць недасяжнай, складаючы кшталту 1,5 м на хуткасці 115200 бод для неэкранаванага плоскага ці круглага кабеля. Гэта выклікана ўжываннем аднафазных сігналаў замест дыферэнцыяльных, а таксама адсутнасцю патрабаванняў паводле ўзгаднення прымача (і часта таксама перадатчыка) з лініяй. Для пераадолення гэтага абмежавання, а таксама магчымага атрымання гальванічнай развязкі паміж вузламі, можна ўжыць пераўтваральнікі інтэрфейса:

  • RS-232—RS-422 (з захоўваннем поўнай праграмнай сумяшчальнасці) альбо RS-232—RS-485 (з пэўнымі праграмнымі абмежаваннямі). Пры гэтым адлегласць можа быць павялічана да 1 км з хуткасцю 9600 бод і ўжываннем кабеля тыпу «вітая пара» катэгорыі 3;
  • Вонкавы пераўтваральнік RS232—Токавая пятля для 9-кантактнага раздыма, ці адпаведныя ланцугі 25-кантактнага раздыма, у выпадку наяўнасці пераўтваральніка ўнутры прылад.

Зноскі

  1. Першапачаткова паводле стандарта на кантакт 1 далучаўся сігнал CE. Але паколькі CE ўжываецца ў асноўным для мадэмаў, то часта на кантакт 1 далучаецца сігнал CC.