Канальны ўзровень
Сеткавая мадэль OSI |
---|
7. Прыкладны ўзровень |
6. Прадстаўнічы ўзровень |
5. Сеансавы ўзровень |
4. Транспартны ўзровень |
3. Сеткавы ўзровень |
2. Канальны ўзровень |
1. Фізічны ўзровень |
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Канальны ўзровень (англ.: Data Link layer) — другі ўзровень сеціўнай мадэлі OSI; прызначаны для перадачы інфармацыі вузлам, якія знаходзяцца ў тым жа сегменце лакальнай сеткі. Таксама можа ўжывацца для выяўлення і, магчыма, выпраўлення памылак, якія ўзнікаюць на фізічным узроўні.
Прыкладамі пратаколаў, якія працуюць на канальным узроўні, з’яўляюцца:
- Ethernet — для лакальных сетак (шматвузлавыя);
- Point-to-Point Protocol (PPP), HDLC і ADCCP — для злучэнняў пункт-пункт (двухвузлавыя).
Канальны ўзровень адказны за дастаўку кадраў паміж тымі прыладамі, што ўключаны ў адзін сеткавы сегмент; то бок, кадры канальнага ўзроўню не пакідаюць межаў сеткавага сегмента. Функцыі ж міжсеткавай маршрутызацыі і глабальнай адрасацыі ажыццяўляюцца на вышэйшых узроўнях мадэлі OSI, што дазваляе пратаколам канальнага ўзроўню засяроддзіцца на лакальнай дастаўцы і адрасацыі.
На канальным узроўні, загаловак кадра змяшчае апаратныя адрасы адпраўніка і атрымальніка; гэта дазваляе вызначыць, якая прылада адправіла кадр і якая прылада павінна яго атрымаць і апрацаваць. У адрозненне ад іерархічных маршрутызатар адрасоў, апаратныя адрасы — аднаўзроўневыя (гэта значыць, што ніякая частка адрасу не можа ўказваць на прыналежнасць да якой-небудзь лагічнай ці фізічнай групы).
Калі прылады спрабуюць выкарыстоўваць асяроддзе адначасова — узнікае калізія кадраў. Пратаколы канальнага ўзроўню выяўляюць такія выпадкі і забяспечваюць механізмы для змяншэння іх колькасці альбо іх прадухілення.
Многія пратаколы канальнага ўзроўню не маюць пацвярджэння аб прыманні кадра; некаторыя пратаколы нават не маюць кантрольнай сумы для спраўджання цэласнасці кадра. У такіх выпадках, пажадана каб пратаколы вышэйшага ўзроўню забяспечвалі наступнае:
- Кіраванне струменнем інфармацыі;
- Кантроль памылак (выяўленне і выпраўленне);
- Пацвярджэнне дастаўкі;
- Рэтрансляцыю страчанай інфармацыі.
На гэтым узроўні працуюць: камутатары, масты.
У праграмаванні, доступ да гэтага ўзроўню звычайна прадастаўляе драйвер сеткавай платы. У аперацыйнай сістэме можа мецца праграмны інтэрфейс узаемадзеяння канальнага і сеткавага ўзроўняў паміж сабой (але гэта не новы ўзровень, а рэалізацыя мадэлі для пэўнай аперацыйнай сістэмы). Прыклады такіх інтэрфейсаў: ODI, NDIS.
Даўжыня пакета, які фармуецца пратаколам канальнага ўзроўню, абмежаваная: звыш — праз MTU; знізу — калі і так, то, як правіла, мяжа не можа быць зменена.
Падузроўні канальнага ўзроўню
[правіць | правіць зыходнік]Спецыфікацыя IEEE 802 падзяляе гэты ўзровень на 2 падузроўні:
- MAC (Media Access Control) — рэгулюе доступ да падзяляльнага фізічнага асяроддзя;
- LLC (Logical Link Control) — забяспечвае абслугоўванне сеткавага ўзроўню.
Функцыі канальнага ўзроўню
[правіць | правіць зыходнік]- Атрыманне доступу да асяроддзя перадачы. Забеспячэнне доступу — найважная функцыя ўзроўню. Яна патрабуецца заўсёды, — за выключэннем выпадкаў, калі рэалізавана паўназлучная тапалогія (напрыклад, калі два камп’ютары злучаны праз красовер; ці калі камп’ютар злучаны са світчам у паўнадуплексным рэжыме);
- Вылучэнне межаў кадраў. Гэтая задача таксама вырашаецца заўсёды; сярод магчымых яе рашэнняў — рэзерваванне некаторай паслядоўнасці, якая будзе пазначаць пачатак ці канец кадра;
- Апаратная адрасацыя (ці адрасацыя канальнага ўзроўню). Патрабуецца ў тым выпадку, калі кадр могуць атрымаць адразу некалькі адрасатаў. У лакальных сетках, апаратныя адрасы (MAC-адрасы) ужываюцца заўсёды;
- Забеспячэнне дакладнасці прыманай інфармацыі. Падчас перадачы кадра — ёсць верагоднасць, што інфармацыя будзе скажоная; важна выявіць гэта загадзя, каб адкінуць кадры, якія змяшчаюць памылкі. Звычайна, на канальным узроўні ўжываюцца алгарытмы кантрольных сум, якія даюць гарантыю выяўлення памылак;
- Адрасацыя пратаколу верхняга ўзроўню. У працэсе дэкапсуляцыі, указанне фармату ўкладзенага PDU істотна спрашчае апрацоўку інфармацыі; таму часцей указваецца пратакол, які знаходзіцца ў полі даных, — за выключэннем тых выпадкаў, калі ў полі даных можа знаходзіцца толькі адзін пратакол.
Стандарты і пратаколы перадачы інфармацыі
[правіць | правіць зыходнік]- ARCnet;
- ATM;
- Controller Area Network (CAN);
- Econet;
- Ethernet;
- Ethernet Automatic Protection Switching (EAPS);
- Fiber Distributed Data Interface (FDDI);
- Frame Relay;
- High-Level Data Link Control (HDLC);
- IEEE 802.2 (provides LLC functions to IEEE 802 MAC layers);
- IEEE 802.11 wireless LAN;
- Link Access Procedures, D channel (LAPD);
- LocalTalk;
- Multiprotocol Label Switching (MPLS);
- Point-to-Point Protocol (PPP);
- Serial Line Internet Protocol (SLIP) (obsolete);
- Spanning tree protocol;
- StarLan;
- Token Ring;
- x.25.