Berkeley Software Distribution
Выгляд
(Пасля перасылкі з BSD)
Berkeley Software Distribution (скарочана BSD, літаральна азначае "Дыстрыбуцыя праграмнага забеспячэння Берклі") — гэта вытворная ад UNIX аперацыйная сістэма, якая распаўсюджвалася Каліфарнійскім універсітэтам Берклі, пачынаючы з 1970-х.
Гістарычна BSD лічыцца адгалінаваннем UNIX ("BSD UNIX"), таму што яны супольна выкарыстоўвалі пачатковую кодавую базу і дызайн з арыгінальным UNIX кампаніі AT&T, і абагульнялі намаганні па распрацоўцы ў часы станаўлення UNIX.
У цяперашні час тэрмін "BSD" часта ўжываецца як агульная назва праектаў-паслядоўнікаў, такіх як, напрыклад, FreeBSD, NetBSD ці OpenBSD, якія разам складаюць асобную галіну Unix-падобных сістэм.