Costasiella kuroshimae — від марскіх малюскаў родуCostasiella. Адкрыты ў 1993 годзе. Для гэтага віду характэрна клептапластыя[1]. Дасягае памераў 2—7 мм. Відавая назва паходзіць ад вострава Курасіма(укр.) (бел., дзе ён быў упершыню апісаны[2][3].
Маюць два цёмныя вочкі і два рынафоры, якія выходзяць з макушкі галавы, падобныя на авечыя вушы або вусікі насякомых. Памер іх вар’іруецца ад 5 да 10 мм у даўжыню.
Costasiella kuroshimae здольныя да фізіялагічнага працэсу, званага клептапластыяй, у якім яны захоўваюць хларапласты з водарасцей, якімі яны харчуюцца. Паглынанне хларапластаў з водарасцей дазваляе ім ускосна выконваць фотасінтэз[4].