Крымскае ханства
Крымскае ханства قريم يورتى Qırım Yurtu | |||||
| |||||
| |||||
Крымскае ханства ў 1600 | |||||
Афіцыйная мова | Крымскататарская, асманская | ||||
Сталіца |
| ||||
Форма кіраваньня | спадчынная манархія
| ||||
Гісторыя • пратэктарат Расейскай імпэрыі • Анэксія Расейскай імпэрыяй |
1774 1783 | ||||
Цяпер зьяўляецца часткай | Украіна Расея Малдова |
Кры́мскае ха́нства (па-крымскататарску: Qırım Hanlığı, قريم خانلغى) — фэадальная дзяржава крымскататарскай дынастыі Гірэяў, якая існавала ў 1449—1783 роках. Саманазва — Крымскі юрт (крым. Qırım Yurtu, قريم يورتى). Займала тэрыторыю Крымскага паўвостраву (акрамя паўднёва-ўсходняй часткі, якая кіравалася непасрэдна Асманскай імпэрыяй), стэпы Паўночнага Прычарнамор’я ў міжрэччы Днястру й Дону, а таксама землі паўночнай Кубані. Плошча дасягала 26 тыс. км², насельніцтва 180—300 тыс. чал. (у асн. татары, у паўднёвай частцы таксама італьянцы, грэкі, армяне, караімы, жыды, туркі, французы, на поўначы ад Перакопскага перашыйку нагайцы). Сталіца — места Бахчысарай.
Заснаванае Хаджы Гірэем у выніку палітычнага распаду Залатой Арды. Хаджы Гірэй памёр у 1466 годзе і пакінуў восем сыноў[1]. У чэрвені 1475 года Асманская імпэрыя заваявала Кофу (сучасная Феадосія), Салдаю (Судак), Чэмбала (Балаклава) і спынілі там уладу Генуі. Таксама яны паклалі канец існаваньню двух хрысьціянскіх княстваў Готыі і Тэадоры[2]. У 1478 року падчас праўленьня Мэнглі Гірэя прыняло пратэктарат Асманскай імпэрыі, якая адлучыла ад Крымскага ханства буйныя парты Гезьлеў, Азоў, Ачакаў, Ізмаіл. Паводле турэцкіх гісторыкаў, крымская дзяржаўнасьць узьнікла толькі ў 1470-я[3]. Хан знаходзіўся ў васальнай залежнасьці ад асманскага султана і ў сваю чаргу трымаў у васальнай залежнасьці качоўнікаў Нагайскай, Буджацкай, Ачакаўскай, Перакопскай ордаў. Цягам XV—XVIII стагодзьдзяў вяла пэрманэнтныя войны з паўночнымі суседзямі — запароскімі казакамі, Літвою, Польшчаю, Масковіяй і данскімі казакамі, неаднаразова зьдзяйсьняла паляваньні на рабоў ва Ўкраіне. Зазнала вялізныя страты пад час расейска-асманскае вайны 1735—1739 рокаў. У 1774 пасьля чарговае паразы Асманскае імпэрыі атрымала незалежнасьць пад пратэктаратам Расейскай імпэрыі. У 1783 было анэксаванае Расеяй і стала ў яе складзе губэрняй.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Веселовский Н. И. Ханство крымское // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1903 Т. XXXVII. С. 45—52
- ^ Тунманн, И. Крымское ханство (рас.) / пер. Н. Л. Эрнста и С. Л. Белявской. — Симферополь: Таврия, 1991. — 92 с. — ISBN 5-7780-0382-X
- ^ Виноградов А. В., Фаизов С. Ф. КРЫМСКОЕ ХАНСТВО // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2018); https://old.bigenc.ru/domestic_history/text/3892808# Дата обращения: 06.03.2023
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3, С. 513
|