Ван (горад)
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Ван (турэцк.: Van) — горад ва ўсходняй Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Ван. Размешчаны на ўсходнім беразе возера Ван. Назва горада паходзіць ад армянскага ван — сяло, паселішча. 360 тыс. жыхароў (2008).
Узнік у І тысячагоддзі да н.э. Да VI стагоддзя да н.э. пад назвай Тушпа сталіца дзяржавы Урарту. Да I стагоддзя да н.э. значны горад Старажытнай Арменіі. У 364 годзе разбураны войскамі сасанідскага цара Шапура II. У Х стагоддзі ў складзе Васпураканскага царства. З 1022 года пад уладай Візантыі, пасля — сельджукаў. У другой палове XIV стагоддзя двойчы разбураны войскамі Цімура. З XVII стагоддзя пад уладай Турцыі. У Першую сусветную вайну армянскае насельніцтва Вана выселена і знішчана турэцкімі ўладамі.
У горадзе харчовая, цэментная прамысловасць. Чыгуначная станцыя.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Вараздат Марціросавіч Аруцюнян (1909—2008) — архітэктар, мастацтвазнаўца, гісторык армянскай архітэктуры. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія, доктар архітэктуры, прафесар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Армянскай ССР.
- Фанос Пагосавіч Тэрлемезян (1865—1941) — мастак, Народны мастак Армянскай ССР.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ван // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).