Перайсці да зместу

Сіноп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Сіноп
турэцк.: Sinop
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 57 404 чал. (2022)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+90) 368
Паштовы індэкс
57000
Аўтамабільны код
57
Афіцыйны сайт
Сіноп на карце Турцыі
Сіноп (Турцыя)
Сіноп
Сіноп (Турцыя)
Сіноп

Сіно́п (турэцк.: Sinop) — горад на поўначы Турцыі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Насельніцтва 39,2 тыс. чал. (2014). Размешчаны на перашыйку, які злучае мыс Базтэпэ з мацерыковай часткай Анатоліі, на беразе Сінопскага заліва Чорнага мора. Марскі порт. Аэрапорт.

Клімат Сінопа — акіянічны (Cfb паводле класіфікацыі клімату Кёпена).

Лета ў горадзе цёплае і вільготнае з сярэдняй дзённай тэмпературай +26 °C, якая, аднак, досыць рэдка перавышае +30 °C. Найбольш высокая тэмпература была зарэгістравана ў Сінопе 6 ліпеня 2000 года і склала +34,4 °C. Зімы ў горадзе халаднаватыя і вільготныя з сярэдняй тэмпературай каля +7 °C. Самая нізкая тэмпература была зарэгістравана 21 лютага 1985 года і склала −7,5 °C.

Клімат Сінопа
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 22,8 23,4 28,1 30,9 33,6 33,2 34,4 33,2 31,7 34,0 27,9 27,3 34,4
Сярэдні максімум, °C 9,6 9,5 10,6 14,1 18,3 23,1 25,8 26,2 23,1 19,3 15,5 12,1 17,3
Сярэдняя тэмпература, °C 6,9 6,5 7,5 10,7 14,9 19,8 22,7 23,0 19,9 16,2 12,4 9,3 14,2
Сярэдні мінімум, °C 4,6 4,1 5,1 8,1 12,3 16,9 19,9 20,2 17,3 13,8 9,9 6,9 11,6
Абсалютны мінімум, °C −5,5 −7,5 −4,8 −0,4 4,8 8,8 13,6 13,9 7,7 4,2 −0,4 −2,2 −7,5
Норма ападкаў, мм 74,7 50,4 48,7 39,2 35,0 33,8 33,2 43,4 65,0 88,4 84,4 89,6 685,8
Крыніца: Turkish State Meteorological Service
Горад з птушынага палёту

Сінопа (стар.-грэч.: Σινώπη) заснавана ў 8 ст. да н.э. як калонія горада Мілет на паўднёвым беразе Понта Эўксінскага, на паўвостраве Пафлагонскага ўзбярэжжа, на ўсход ад мыса Карамбіс[en]. Калонія была заснавана, паводле падання, спадарожнікам Ясона Аўтолікам, які меў тут храм і аракул. У 665 годзе разбураны кімерыйцамі, у 631 адноўлены[2].

Дзякуючы зручнаму размяшчэнню і дзвюм гаваням[3] Сіноп неўзабаве стаў багатым гандлёвым горадам, вобласць якога распасціралася да ракі Галіса. На 7-6 стст. да н.э. прыпаў росквіт Сінопа як поліса, які чаканіў уласную манету, заснаваў некалькі калоній і кантраляваў гандаль на Чорным моры[2]. Сіноп стаў метраполіяй чарнаморскіх гарадоў Катыёры (у вобласці Тыбарэнаў), Трапезунта, Кераса, Хойрада, Лікаста (Λύκαστος), Гармены, Керасунта і іншых[4]. Каля 436 года да н.э. вядомы тыран Тымесілей (Τιμησίλεως)[5][6].

Да 4 ст. да н.э. знаходзіўся ў залежнасці ад дзяржавы Ахеменідаў. У 2 ст. да н.э. сталіца Пантыйскага царства. Дасягнуў росквіту пры пантыйскім цары Мітрыдаце VI Еўпатары[2], які тут нарадзіўся і быў выхаваны, а пасля зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй.

Учас трэцяй Мітрыдатавай вайны тут закрыўся Клеахар, які стаў тыранам горада, але пасля зацятай абароны горад быў у 70 годзе да н.э. узяты Лукулам і разрабаваны. Сярод іншых твораў мастацтвы Лукулам былі вывезены тады ў Рым статуі Аўтоліка. У 63 да н.э. увайшоў у склад правінцыі Віфінія і Понт. Як адзін з прадметаў сінопскага гандлю славілася кінавар (грэч. Σινωνική μίλτος).

У 109-113 н.э. кіраваўся рымскім намеснікам Плініем Малодшым. На гэты ж перыяд прыпадае актыўная хрысціянізацыя Сінопа, звязаная з імем Св. Фокі. З канца 4 ст. належаў Візантыі. З утварэннем Трапезундскай імперыі ўвайшоў у яе склад, у 1214 годзе захоплены туркамі-сельджукамі, стаў часткай Канійскага (Румскага) султанату. У пачатку 15 ст. захоплены Цімурам, з сярэдзіны 15 ст. у складзе Асманскай імперыі[2].

У час Крымскай вайны 1853—1856 гадоў у Сінопскай бухце ў 1853 годзе руская эскадра адмірала П. С. Нахімава знішчыла асманскі флот. У 1919 годзе, пасля паражэння Асманскай імперыі ў Першай сусветнай вайне, часова перайшоў пад кантроль саюзнікаў. У 1922 годзе ўвайшоў у склад іля Самсун, затым іля Кастаману, у 1924 годзе — самостойнага іля[2].

Галоўныя вароты медрэсэ Перванэ  (англ.)
Дом Аслана Тарунлара, цяпер Этнаграфічны музей

Сярод славутасцей: крэпасць (7 ст. да н.э., шматкроць перабудоўвалася) з турмой  (руск.) (1887), храм Серапіса (2 ст. да н.э.), візантыйская царква Балатлар  (руск.) (7 ст. н.э.; перабудаваныя рымскія тэрмы), мячэці Алааддзіна  (англ.) (1214, перабудавана ў 1268), Феціх-Баба (1353), Са­рай (1374), Мехмет-Ага (1651), медрэсэ Перванэ  (англ.) (1262), фантан Шэхітлер-Чэсмесі (помнік туркам, які загінулі ў Сінопскай бітве 1853 года). Гістарычная жылая забудова (дом Аслана Тарунлара, пачатак 19 ст., цяпер Этнаграфічны музей, і інш.). Помнік Дыягену Сінопскаму  (англ.)[2].

Рымскія старажытнасці на двары археалагічнага музея

Археалагічны музей  (англ.) (1941). Універсітэт  (англ.) (2007; у яго складзе — некалькі навуко-даследчых цэнтраў)[2].

Харчовая, тэкстыльная, дрэваапрацоўчая прамысловасць, шкляныя прадпрыемствы, вытворчасць мыйных сродкаў, розных металічных вырабаў, будматэрыялаў і інш. Рамеснае выробліванне льняных тканін. Дыванаткацтва. Рыбалоўства. Сіноп — гандлёвы цэнтр сельскагаспадарчага раёна (вырошчваецца разлічная гародніна і садавіна, тытунь). Турызм[2].

Зноскі

  1. https://biruni.tuik.gov.tr/medas/?kn=95&locale=en
  2. а б в г д е ё ж Синоп // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  3. Страбон. Геаграфія. XII, з. 545
  4. Sinope // Реальный словарь классических древностей / авт.-сост. Ф. Любкер; Под редакцией членов Общества классической филологии и педагогики Ф. Гельбке, Л. Георгиевского, Ф. Зелинского, В. Канского, М. Куторги и П. Никитина. — СПб., 1885. — С. 1256.
  5. Плутарх. Параўнальныя жыццяпісы. Перыкл. 20
  6. Σινώπη (Αρχαιότητα). Εγκυκλοπαίδεια Μείζονος Ελληνισμού, Εύξεινος Πόντος. Ιδρυμα Μειζονος Ελληνισμου. Праверана 30 лістапада 2018.