Вікіпедыя:Праект:Навіны/Архіў
Выгляд
- Мая Санду пераабрана Прэзідэнтам Малдовы на другі тэрмін. (3 лістапада)
- Шторм, які абрынуўся на Іспанію, выклікаў паводкі, разбурэнні і чалавечыя ахвяры. (29 кастрычніка)
- Узнагарода «Залаты мяч» прысуджана Радрыга Эрнандэсу (сярод мужчын) і Айтане Банмаці (сярод жанчын). (28 кастрычніка)
- Тайфун «Трамі», які нанёс урон Філіпінам, дасягнуў максімальнай інтэнсіўнасці, набліжаючыся да ўзбярэжжа В’етнама. (26 кастрычніка)
- Экс-прэзідэнт Перу Алехандра Таледа прысуджаны да турэмнага зняволення за карупцыю. (21 кастрычніка)
- На рэферендуме ўхвалены папраўкі ў Канстытуцыю Малдовы, якімі стратэгічнай мэтай краіны абвяшчаецца членства ў Еўрапейскім Саюзе. (20 кастрычніка)
- Адкрыўся для наведвальнікаў Вялікі Егіпецкі музей у Гізе. (16 кастрычніка)
- Кенійка Рут Чэпнгеціч на Чыкагскім марафоне ўстанавіла сусветны жаночы рэкорд у марафонскім бегу. (13 кастрычніка)
- Камета C/2023 A3 (Цзыцзіньшань — ATLAS) максімальна зблізілася з Зямлёй. (12 кастрычніка)
- Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру стала арганізацыя «Ніхон Хіданкё». (11 кастрычніка)
- Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры стала карэйская пісьменніца Хан Ган. (10 кастрычніка)
- Ураган «Мілтан» абрынуўся на Фларыду. (9 кастрычніка)
- Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіцы сталі Джэфры Хінтан і Джон Хопфілд. (8 кастрычніка)
- Вялікабрытанія абвясціла, што адмаўляецца ад суверэнітэту над архіпелагам Чагас і перадае яго Маўрыкію. (3 кастрычніка)
- Марк Рутэ займае пасаду Генеральнага сакратара НАТА. (1 кастрычніка)
- Лідар «Хезбалы» Хасан Насрала забіты ў выніку ізраільскага авіяўдару па штабе руху ў Бейруце. (27 верасня)
- Ураган «Хелен» выклікаў паводкі і разбурэнні на паўднёвым усходзе ЗША. (26 верасня)
- На Зямлю вярнуўся расійскі касманаўт Алег Кананенка, усталяваўшы рэкорд па працягласці касмічных палётаў. (23 верасня)
- Прэзідэнтам Шры-Ланкі пасля перамогі на агульнанацыянальных выбарах стаў Анура Кумара Дысанаяке. (23 верасня)
- Пахаладанне і атмасферныя ападкі выклікалі паводкі ў Цэнтральнай Еўропе. (13 верасня)
- Арына Сабаленка стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе. (7 верасня)
- Завяршыўся Венецыянскі кінафестываль, Залатога льва атрымаў фільм «Пакой па суседстве» рэжысёра Педра Альмадовара. (7 верасня)
- Прэм’ер-міністрам Францыі прызначаны Мішэль Барнье. (5 верасня)
- Тайфун «Ягі» наблізіўся да паўднёвага ўзбярэжжа Кітая, а адтуль накіраваўся ў бок В’етнама. (4 верасня)
- Цырымонія адкрыцця Летніх Паралімпійскіх гульняў адбылася ў Парыжы. (28 жніўня)
- Пракуратура Парыжа паведаміла аб узяцці генеральнага дырэктара месенджара Telegram Паўла Дурава пад судовы нагляд. (28 жніўня)
- Джыхадзісты здзейснілі масавае забойства ў дэпартаменце Барсалаго ў Буркіна-Фасо. (24 жніўня)
- Прэм’ер-міністрам Тайланда абрана Пхетхангтхан Чынават. (16 жніўня)
- Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла эпідэмію воспы малпаў надзвычайнай сітуацыяй. (14 жніўня)
- Завяршыліся Алімпійскія гульні ў Парыжы, перамогу ў медальным заліку атрымала каманда ЗША. (11 жніўня)
- Прэм’ер-міністр Бангладэш Шэйх Хасіна на фоне масавых пратэстаў падала ў адстаўку і пакінула краіну. (5 жніўня)
- У Анкары адбыўся абмен зняволенымі з сямі краін. (1 жніўня)
- Кіраўнік палітбюро ХАМАС Ісмаіл Ханія забіты ў Тэгеране. (31 ліпеня)
- Цырымонія адкрыцця Летніх Алімпійскіх гульняў прайшла ў Парыжы. (26 ліпеня)
- Тайфун «Гаемі» абрынуўся на ўзбярэжжа кітайскай правінцыі Фуцзянь. (25 ліпеня)
- Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выбыў з прэзідэнцкай гонкі 2024 года. (21 ліпеня)
- Здарыўся глабальны тэхнічны збой у рабоце Windows. (19 ліпеня)
- Урсула фон дэр Ляен пераабрана старшынёй Еўрапейскай камісіі на другі тэрмін. (18 ліпеня)
- Чэмпіянат Еўропы па футболе ў Германіі завяршыўся перамогай зборнай Іспаніі. (14 ліпеня)
- На перадвыбарчым мітынгу ў Пенсільваніі здзейснены замах на былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. (13 ліпеня)
- На прэзідэнцкіх выбарах у Іране перамог Масуд Пезешкіян. (5 ліпеня)
- Прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі стаў лідар Лейбарысцкай партыі Кір Стармер. (5 ліпеня)
- Беларусь стала членам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. (4 ліпеня)
- У індыйскім штаце Утар-Прадэш у цісканіне загінула больш за сто чалавек. (2 ліпеня)
- Модуль кітайскага зонда «Чан’э-6» даставіў на Зямлю першыя ўзоры грунту з адваротнага боку Месяца. (25 чэрвеня)
- Высокі суд Англіі і Уэльса выпусціў журналіста, заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа пад заклад. (24 чэрвеня)
- У Дзербенце і Махачкале (Расія) здзейснена серыя тэрарыстычных нападаў. (23 чэрвеня)
- Пірэнейскіх рысей выключылі са спісу відаў пад пагрозай вымірання і класіфікавалі як уразлівы від. (20 чэрвеня)
- Амерыканскі вытворца Nvidia стаў самай дарагой кампаніяй у свеце. (18 чэрвеня)
- Баскетбалісты «Бостан Селтыкс» сталі чемпіёнамі НБА ў рэкордны васямнаццаты раз. (17 чэрвеня)
- Караблекрушэнне на рацэ Ква ў ДР Конга прывяло да гібелі людзей. (12 чэрвеня)
- Нарэндра Модзі ў трэці раз заступіў на пасаду Прэм’ер-міністра Індыі. (9 чэрвеня)
- Польская тэнісістка Іга Свёнтак тройчы запар стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату Францыі. (8 чэрвеня)
- Амерыканскі пілатаваны карабель «Boeing Starliner» упершыню стартаваў да Міжнароднай касмічнай станцыі. (5 чэрвеня)
- Модуль кітайскай касмічнай станцыі «Чан’э-6» з узорамі грунту ўзляцеў з адваротнага боку Месяца. (4 чэрвеня)
- Прэзідэнтам Мексікі абрана Клаўдзія Шэйнбаум, упершыню на гэту пасаду абралі жанчыну. (2 чэрвеня)
- У фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА мадрыдскі «Рэал» здабыў пятнаццаты тытул у гісторыі. (1 чэрвеня)
- Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызнаны вінаватым па ўсіх пунктах абвінавачання ў падробцы фінансавай дакументацыі. (30 мая)
- Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа пераабраны на другі тэрмін. (26 мая)
- Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай у Чэхіі завяршыўся перамогай зборнай гаспадароў. (26 мая)
- Апоўзень з гары Мунгала ў Папуа — Новай Гвінеі прывёў да гібелі людзей. (24 мая)
- У фінале футбольнай Лігі Еўропы італьянская «Аталанта» атрымала перамогу над «Баерам», перарваўшы рэкордную серыю нямецкага клуба без паражэнняў. (22 мая)
- Набыў моц Рэгламент Еўрапейскага Саюза аб штучным інтэлекце. (21 мая)
- У выніку крушэння верталёта загінуў Прэзідэнт Ірана Ібрагім Раісі разам з міністрам замежных спраў і некалькімі чыноўнікамі. (19 мая)
- Украінец Аляксандр Усік стаў абсалютным чэмпіёнам свету па боксе ў цяжкай вазе сярод прафесіяналаў. (18 мая)
- Здзейснены замах на на Прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца, палітык шпіталізаваны з агнястрэльнымі раненнямі. (15 мая)
- Прэм'ер-міністр Сінгапура Лі Сяньлун сышоў у адстаўку пасля амаль дваццаці год знаходжання на пасадзе. (15 мая)
- Праз беспарадкі ў Новай Каледоніі ўведзена надзвычайнае становішча. (15 мая)
- Сонечныя буры выклікалі палярныя ззянні ў нізкіх шыротах. (10 мая)
- У фінале чэмпіянату свету па снукеры перамогу атрымаў англічанін Кайрэн Уілсан. (6 мая)
- Амерыканская спявачка Мадонна дала ў Рыа-дэ-Жанэйра найвялікшы канцэрт за кар’еру. (4 мая)
- Кітайская аўтаматычная міжпланетная станцыя «Чан’э-6» стартавала да Месяца. (3 мая)
- У бразільскім штаце Рыу-Гранды-ду-Сул абвешчана надзвычайнае становішча з-за паводкі . (1 мая)
- Абрынуўся ўчастак хуткаснай дарогі у Мэйчжоу на поўдні Кітая. (1 мая)
- VII Усебеларускі народны сход пачаў сваю работу ў Мінску. (24 красавіка)
- NASA аднавіла атрыманне даных аб стане сістэм касмічнага апарата «Вояджэр-1», які пакінуў Сонечную сістэму. (20 красавіка)
- Моцныя дажджы і навальніцы прывялі да паводкі ў краінах Персідскага заліва. (16 красавіка)
- Разбураны пажарам гістарычны будынак Капенгагенскай біржы — Бёрсен. (16 красавіка)
- Літоўскі атлет Мікалас Алекна пабіў сусветны рэкорд у кіданні дыска, які трымаўся трыццаць восем гадоў. (14 красавіка)
- Іран і яго саюзнікі нанеслі ўдар балістычнымі ракетамі і дронамі па тэрыторыі Ізраіля. (13 красавіка)
- Поўнае сонечнае зацьменне назіралася у Паўночнай Амерыцы. (8 красавіка)
- З МКС вярнулася на Зямлю Марына Васілеўская, першая беларуская жанчына-касманаўт. (6 красавіка)
- Падчас штурму пасольства Мексікі ў Кіта затрыманы былы віцэ-прэзідэнт Эквадора Хорхе Глас . (5 красавіка)
- На Тайвані здарылася землетрасенне, наймацнейшае за апошнюю чвэрць стагоддзя. (3 красавіка)
- ВПС Ізраіля нанеслі авіяўдар па консульстве Ірана ў Дамаску. (1 красавіка)
- Пасля сутыкнення з кантэйнеравозам абрынуўся мост у амерыканскім Балтымары. (26 сакавіка)
- У складзе экіпажа касмічнага карабля «Саюз МС-25» да МКС адправілася Марына Васілеўская, першая беларуская жанчына-касманаўт. (23 сакавіка)
- Здзейснены тэракт у «Крокус Сіці Холе» ў Краснагорску Маскоўскай вобласці Расіі, загінулі звыш ста сарака чалавек. (22 сакавіка)
- Узброеныя сілы Расіі нанеслі авіяцыйны ўдар па Украіне, пашкоджана і спыніла работу ДнепраГЭС. (22 сакавіка)
- Прэзідэнт В’етнама Во Ван Тхыонг адпраўлены ў адстаўку. (20 сакавіка)
- Прайшлі прэзідэнцкія выбары ў Расіі, перамогу атрымаў Уладзімір Пуцін. (17 сакавіка)
- Еўрапейскі парламент прыняў Рэгламент аб штучным інтэлекце. (13 сакавіка)
- 96-я цырымонія ўручэння кінапрэміі «Оскар» адбылася ў Лос-Анджэлесе, найлепшым фільмам названы «Опенгеймер» рэжысёра Крыстафера Нолана. (10 сакавіка)
- Швецыя стала трыццаць другім членам НАТА. (7 сакавіка)
- Здзейснены напады на турмы на Гаіці, узброеныя групоўкі змагаюцца за кантроль над Порт-о-Прэнсам, сталіцай краіны. (3 сакавіка)
- Прэм’ер-міністрам Пакістана абраны Шахбаз Шарыф. (3 сакавіка)
- Нідэрландка Фемке Бол другі раз за сезон абнавіла сусветны рэкорд у бегу на 400 метраў у памяшканні. (2 сакавіка)
- Расійскі палітык Аляксей Навальны пахаваны ў Маскве. (1 сакавіка)
- Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. (25 лютага)
- 30-я цырымонія ўручэння прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША адбылася ў Лос-Анджэлесе, спецыяльную ўзнагароду за ўклад у кінематограф атрымала Барбра Стрэйзанд. (24 лютага)
- Адбылася 77-я цырымонія прысуджэння прэміі BAFTA за дасягненні ў вобласці кінематографа, найлепшым фільмам названы «Опенгеймер» рэжысёра Крыстафера Нолана. (18 лютага)
- Пераможцам прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў стаў Антон Францішак Брыль з кнігай «Мышыныя Каляды». (17 лютага)
- Расійскі палітык Аляксей Навальны памёр у зняволенні. (16 лютага)
- Александэр Стуб атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Фінляндыі. (11 лютага)
- Зборная Катара ў другі раз стала пераможцам Кубка Азіі па футболе. (10 лютага)
- Аляксандр Сырскі змяніў Валерыя Залужнага на пасадзе галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны. (8 лютага)
- Спявачка Тэйлар Свіфт атрымала чацвёртую перамогу на цырымоніі «Грэмі» ў катэгорыі «Альбом года». (4 лютага)
- У Чылі абвешчана надзвычайнае становішча з-за лясных пажараў. (3 лютага)
- Былога прэм’ер-міністра Пакістана Імрана Хана і яго жонку прысудзілі да пазбаўлення волі за хуткае вяселле пасля разводу. (3 лютага)
- Арына Сабаленка ў другі раз запар выйграла жаночы Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе. (27 студзеня)
- У Белгародскай вобласці пацярпеў крушэнне расійскі ваенна-транспартны самалёт Іл-76. (24 студзеня)
- Іран нанёс ракетны ўдар па пакістанскай правінцыі Белуджыстан. (16 студзеня)
- Аргенцінец Ліянель Месі стаў уладальнікам узнагароды ФІФА найлепшаму футбалісту 2023 года. (15 студзеня)
- ЗША і Вялікабрытанія нанеслі авіяўдары па пазіцыях хусітаў у Емене (12 студзеня)
- Прэм’ер-міністрам Францыі прызначаны Габрыэль Аталь, ён стаў самым маладым кіраўніком французскага ўрада. (9 студзеня)
- Пачаўся ўзброены канфлікт у Эквадоры паміж урадам і мафіёзнай групоўкай. (9 студзеня)
- У Кермане (Іран) падчас цырымоніі ў гадавіну гібелі Касема Сулеймані прагрымелі выбухі, загінулі людзі. (2 студзеня)
- Землетрасенне ў Японскім моры выклікала цунамі і прывяло да ахвяр у Японіі. (1 студзеня)
- Персанаж Мікі Маус з мультфільма «Параходзік Вілі» перайшоў у грамадскі набытак. (1 студзеня)