Мікола Татур
Мікалай Ігнатавіч Татур | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 3 сакавіка 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2001 |
Грамадзянства | |
Бацька | Ігнацій Мікалаевіч Татур |
Маці | Зося Адамаўна Татур |
Жонка | Нінель Міхайлаўна Татур |
Дзеці | Уладзімір Мікалаевіч Татур, Наталья Мікалаеўна Татур |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, крытык |
Мова твораў | беларуская |
Узнагароды |
Мікола Татур (Мікалай Ігнатавіч Татур; 3 сакавіка 1919, урочышча Застар’е, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць — 2001) — беларускі перакладчык, паэт, крытык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў шляхецкай[1] сям’і. З 1931 г. выхоўваўся ў Бабруйскім дзіцячым доме. Скончыў факультэт мовы і літаратуры Мінскага настаўніцкага інстытута (1937), да 1941 г. настаўнічаў у гарадах Сянно Віцебскай вобласці і Друскеніках (цяпер Літва). Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху. Быў цяжка паранены і доўга лячыўся ў шпіталях. З 1944 г. — рэдактар, загадчык рэдакцыі Дзяржаўнага выдавецтва БССР, выдавецтва «Полымя». У 1966—1970 гг. — дырэктар Беларускага аддзялення Літаратурнага фонду СССР, у 1970—1979 гг. — дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурную працу пачаў у 1948 г. Пераклаў з рускай мовы «Кладоўка сонца» М. Прышвіна (1948), «Школа» А. Гайдара (1948), «Стажары» А. Мусатава (1950), «Паўночная Аўрора» М. Нікіціна (з В. Зубам, 1953), «Журбіны» У. Кочатава (1955), «Далёка ад Масквы» В. Ажаева (з У. Шахаўцом, 1951), «Запіскі майго калегі» Р. Рэлеса (1960), з польскай — «Мараль пані Дульскай» Г. Запольскай (часопіс «Полымя», 1958), «Грамадзяне» К. Брандыса (з Я. Міско, 1958), Я. Івашкевіча, Я. Гушчы і інш.; з украінскай — апавяданні А. Вішні, п’есу В. Шчогалева «Бярозка» (1958). У яго перакладзе выйшлі раманы «Дзень нараджэння» А. Венцлавы (з С. Дзяргаем, 1961), «Трэція пеўні» А. Лупан (1971), «Чародка белых варон» Э. Бээкман (1973), «Зялёная зорка» У. Умарбекава (1976), «Скалакі» А. Ірасека (з Я. Васілёнкам, 1974), пастаўлены п’есы «Гросмайстарскі бал» І. Штэмлера, «Дзівак» Н. Хікмета, «Вясёлы тракт» Б. Васільева, «Варшаўская мелодыя» Л. Зорына, «Пэпі — Доўгая Панчоха» (інсцэніроўка па аповесці Астрыд Ліндгрэн), «Восем лялек і адзін мядзведзік» І. Юргялевіч і інш.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Жонка — Нінэль Міхайлаўна Цімафеева (нар. 12 жніўня 1926), настаўніца англійскай мовы
- Дачка — Наталля Мікалаеўна Татур (29 мая 1949 — 28 красавіка 2023), журналістка.
- Сын — Уладзімір Мікалаевіч Татур (24 лютага 1954 — 1 лютага 2008).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Зноскі
- ↑ ТАТУР НИКОЛАЙ ИГНАТЬЕВИЧ (руск.). Род фамилии Татур. Праверана 17.04.2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мікола Татур // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Мікола Татур // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 536—537. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Саламевіч І. У. Тату́р Мікола (Мікалай Ігнатавіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 457. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Нарадзіліся 3 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі ў 2001 годзе
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Крытыкі СССР
- Крытыкі Беларусі
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Татуры
- Перакладчыкі з польскай мовы