Перайсці да зместу

Пятро Савельевіч Васілеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пятро Савельевіч Васілеўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 мая 1922(1922-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лютага 2002(2002-02-24) (79 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў беларуская, руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені

Пятро Савельевіч Васілеўскі (15 мая 1922, в. Сямёнаўка, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 2002) — беларускі празаік, драматург, сцэнарыст, рэжысёр. Член Саюза кінематаграфістаў СССР з 1967 года. Пісаў на беларускай і рускай мовах[1].

Бацька, Савелій Міхайлавіч, быў партыйным і савецкім работнікам, маці, Марыя Рыгораўна, выхавацельніцай. Сярэднюю адукацыю П. Васілеўскі атрымаў у Журавіцкай сярэдняй школе, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з А. Макаёнкам. У 1940 годзе пасля заканчэння школы, быў прызваны ў Чырвоную Армію.

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Карэльскім фронце. З 1942 года карэспандэнт армейскай газеты «Сталинский боец». Быў двойчы паранены. У 1944 годзе дэмабілізаваны.

З 1945 года працаваў у рэдакцыі газеты «Сталинская молодежь». У 1946 годзе накіраваны ў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП Беларусі. У 1947 годзе паступіў у школу-студыю МХАТа і ў той жа год перайшоў на рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага інстытута кінематаграфіі, які скончыў у 1953 годзе. З 1952 года працаваў рэжысёрам на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1988 года на творчай працы[1].

Першае апавяданне П. Васілеўскага «Так умирают бесстрашные» змешчана ў 1942 годзе ў газеце «Сталинский боец». Друкаваўся ў армейскай газеце «Боевой путь», сатырычным часопісе «Сквозьняк». Беларускім друку выступаў з 1945 года. Аўтар аповесцей «Новы дзень», «Вечныя маладажоны» і іншых, кнігі апавяданняў «Прыгажосць чалавечая», п'ес, якія ўвайшлі ў зборнікі «Твой заўтрашні дзень», «Вобраз жыцця»[1].

Асноўная тэматыка творчасці П.Васілеўскага — сучаснасць. Пісаў пра сельскіх працаўнікоў, уздымаў праблемы выхавання сучаснай моладзі, падлеткаў, школьнікаў, востра ставіў маральна-этычныя праблемы. Аўтар шматлікіх нарысаў, гумарэсак, сучасных казак, у якіх раскрываюцца надзейныя пытанні рэчаіснасці, асуджаюцца адмоўныя з'явы ў дзейнасці і характарах людзей.

Як рэжысёр і сцэнарыст прымаў удзел у стварэнні шэрагу мастацкіх і дакументальных кінафільмаў («Палеская легенда», 1957, «Рагаты бастыён», 1965), тэлефільма аб жыцці і творчасці Я. Коласа «Жывіце даўжэй, хлопцы» і інш. П'есы П. Васілеўскага «Любоў, Надзея, Вера…», «Дзіўны дом», «Твой заўтрашні дзень» і іншыя з поспехам ішлі ў Беларускім тэатры імя Я. Купалы і іншых тэатрах рэспублікі[1].

Зноскі

  1. а б в г Василевский Пётр Савельевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 103. — 737 с.
  • Саламевіч І. У. Васілеўскі Пятро // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 24. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Васілеўскі Пятро // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — С. 582. — 727 с. — 10 000 экз.
  • Васілеўскі П. // Беларускія пісьменнікі: Бібліягр. Слоўнік. У : т. Т. 1. — Мн., 1992. — С. 527—529.