Перайсці да зместу

POP

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:26, 6 сакавіка 2024, аўтар IshaBarnes (размовы | уклад) (вычытка)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Назва: Post Office Protocol
Узровень (па мадэлі OSI): Прыкладны

POP (англ.: Post Office Protocol — «пратакол паштовага аддзялення») — гэта стандартны пратакол сувязі ў Інтэрнэце, які выкарыстоўваецца паштовымі кліентамі для атрымання электроннай пошты з паштовага сервера.[1] Версіі POP3 і IMAP4 з’яўляюцца найбольш распаўсюджанымі для атрымання электроннай пошты.

Паштовы кліент, які працуе па пратаколе POP, атрымоўвае доступ да «паштовай скрыні» (англ.: mailbox) на серверы праз злучэнне TCP/IP, сцягвае ўсе паведамленні, захоўвае іх на камп’ютары карыстальніка і, нарэшце, выдаляе іх з сервера. Такі падыход быў абумоўлены патрэбамі карыстальнікаў з абмежаваным падключэннем да Інтэрнэту, напрыклад з камутаваным доступам (англ.: dial up access), і дазваляе атрымліваць паведамленні пры падключэнні, а потым ужо праглядаць іх ў аўтаномным рэжыме.

Паштовыя кліенты з POP3 маюць магчымасць пакідаць пошту на серверы пасля атрымання і ў гэтым рэжыме будуць сцягваць толькі новыя паведамленні. У адрозненне ад POP3, пратакол IMAP пакідае усе паведамленні на серверы, каб дазволіць карыстальніку мець некалькі кліенцкіх праграм.

Сервер POP3 атрымоўвае запыты праз порт нумар 110. Зашыфраваная сувязь для POP3 падтрымліваецца з дапамогай TLS або SSL праз порт TCP нумар 995.

Зноскі

  1. Dean, Tamara (2010). Network+ Guide to Networks. Delmar. p. 519. ISBN 978-1423902454.

Знешнія спасылкі

[правіць | правіць зыходнік]
  • RFC 918 — пачатковая спецыфікацыя пратакола
  • RFC 1081 — спецыфікацыя версіі POP3 пратакола