Перайсці да зместу

IPv6

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Назва: Internet Protocol version 6
Сямейства: TCP/IP
Прызначэнне пратаколу: Адрасацыя
Спецыфікацыя: RFC 8200
Асноўныя рэалізацыі (кліенты): рэалізацыі стэка TCP/IP у Windows, Linux і BSD
Асноўныя рэалізацыі (серверы): рэалізацыі стэка TCP/IP у Windows, Linux і BSD

IPv6 (англ.: Internet Protocol version 6) — версія інтэрнэт-пратакола (IP), закліканая вырашыць праблемы, з якімі сутыкнулася папярэдняя версія (IPv4) пры яе выкарыстанні ў Інтэрнэце, за кошт цэлага шэрагу прынцыповых змен. Пратакол быў распрацаваны Інжынерным саветам Інтэрнэту. Даўжыня адраса IPv6 складае 128 біт, у адрозненне ад адраса IPv4, даўжыня якога роўная 32 бітам.

Механізмы бяспекі

Гарантаванне бяспекі ў пратаколе IPv6 ажыццяўляецца з выкарыстаннем пратаколу IPsec, падтрымка якога з’яўляецца абавязковай для дадзенай версіі пратаколу.

У адрозненне ад SSL і TLS, пратакол IPsec дазваляе шыфраваць любыя дадзеныя (у тым ліку UDP) без неабходнасці якой-небудзь падтрымкі з боку прыкладнога праграмнага забеспячэння.

Натацыя

Адрасы IPv6 адлюстроўваюцца як восем чатырохзначных шаснаццатковых лікаў (гэта значыць груп па чатыры знака), падзеленых двукроп’ем.

Прыклад адраса: 2001:0db8:11a3:09d7:1f34:8a2e:07a0:765d

Пры выкарыстанні IPv6-адраса ў URL неабходна заключаць адрас у квадратныя дужкі: http://[2001:0db8:11a3:09d7:1f34:8a2e:07a0:765d]/

Калі неабходна паказаць порт, то ён прапісваецца пасля дужак: http://[2001:0db8:11a3:09d7:1f34:8a2e:07a0:765d]:8080/

Гл. таксама